Гомель (вёска)
Гомель лац. Homiel | |
Курган | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Полацкі |
Сельсавет: | Гомельскі |
Насельніцтва: | 310 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 23 2 |
Паштовы індэкс: | 211657 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°18′0.30″ пн. ш. 28°46′30.86″ у. д. / 55.3000833° пн. ш. 28.7752389° у. д.Каардынаты: 55°18′0.30″ пн. ш. 28°46′30.86″ у. д. / 55.3000833° пн. ш. 28.7752389° у. д. |
± Гомель | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Го́мель[1] — вёска ў Беларусі, на паўднёва-ўсходнім беразе возера Гомля. Цэнтар сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 23 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Полацку, за 128 км ад Віцебску; на аўтамабільнай дарозе Полацак — Менск.
Гомель — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. У суседнім Двары Гомлі існавала сядзіба Арліцкіх у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст., зьнішчаны прарасейскім рэжымам Лукашэнкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Гомель упамінаецца ў XVI стагодзьдзі, калі вялікі князь Жыгімонт Аўгуст збудаваў тут замак (відаць, з выкарыстаньнем старажытнага гарадзішча[2]).
Мястэчка знаходзілася ў валоданьні роду Жукоў і ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Гомель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкім павеце Віцебскай губэрні. У XIX ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні Місуноў. На 1867 год у Гомлі было 14 двароў. У 1906 годзе вёска перайшла да А. Перата.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Гомель занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гомель абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Гомель вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету. Статус Гомля панізілі да вёскі. У 1936 годзе ў вёсцы збудавалі гідраэлектрастанцыю.
У 1977 годзе ў Гомлі збудавалі мэмарыяльны комплекс, прысьвечаны савецкім падпольнікам і партызанам. На 1997 год у вёсцы было 128 двароў. У 2010 годзе Гомель атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку». У 2021 годзе мясцовыя ўлады, прызначаныя рэжымам Лукашэнкі, зьнішчылі сядзібу Арліцкіх, помнік архітэктуры XIX ст.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 61 чал. (28 муж. і 33 жан.), зь іх мяшчанаў-хрысьціянаў 1 муж. і 1 жан., мяшчанаў-юдэяў 21 муж. і 24 жан., сялянаў зямянскіх 5 муж. і 6 жан., аднадворцаў 1 муж. і 2 жан.[4]; 1867 год — 68 чал.[5]; 1868 год — 144 чал.
- XX стагодзьдзе: 1979 год — 184 чал.[6]; 1997 год — 362 чал.[7]; 1999 год — 361 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 310 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Гомлі працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка і пошта.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лясьніцтва, гідраэлектрастанцыя.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзее філія Полацкага гістарычна-культурнага музэю-запаведніка «Поле ратнай славы». База адпачынку прадпрыемства «Полацкі сельскі раён электрасетак».
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 2 км на паўднёвы захад ад Гомля захаваўся курганны могільнік часоў Русі (XII—XIII стагодзьдзі). У вёсцы знаходзіцца гідралягічны помнік прыроды «Гомельская крыніца».
- Фартыфікацыі (1930-я; Полацкі ўмацаваны раён)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Замак (XVI ст.; захаваліся рэшткі валоў)
- Сядзіба Арліцкіх (XIX ст.; у Двары Гомлі)
- Царква (XIX ст.)
- Фальварак «Сядзелішча» (Селішча)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 379.
- ^ Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня, 1933. С. 23.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 416.
- ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 118.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Полацкага р-на. — Мн., 1999. С. 686.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 334.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Полацкага р-на. — Мн.: Вышэйшая школа, 1999. — 699, [1] с. ISBN 985-06-0447-6.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|