Параф’янава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Параф’янава
лац. Parafjanava
Панарама
Панарама
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Докшыцкі
Сельсавет: Параф’янаўскі
Насельніцтва: 1040 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2157
Паштовы індэкс: 211710
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°52′37.2″ пн. ш. 27°36′23.4″ у. д. / 54.877° пн. ш. 27.6065° у. д. / 54.877; 27.6065Каардынаты: 54°52′37.2″ пн. ш. 27°36′23.4″ у. д. / 54.877° пн. ш. 27.6065° у. д. / 54.877; 27.6065
Параф’янава на мапе Беларусі ±
Параф’янава
Параф’янава
Параф’янава
Параф’янава
Параф’янава
Параф’янава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Параф’я́нава[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Галядзе. Цэнтар сельсавету Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 10 км ад Докшыцаў, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Параф’янаў (лінія Маладэчна — Полацак); на аўтамабільнай дарозе Мядзел — Докшыцы.

Параф’янава — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуюць тры варыянты напісаньня тапоніму: Парфенава, Параф’янава (рас. Парафьяново) і Параф’янаў (польск. Paraphjanów). Форму Парфенава дагэтуль ужываюць мясцовыя жыхары, таксама яе выкарыстаў пісьменьнік Кастусь Акула ў рамане «Гараватка». Аднак абедзьве назвы (Парфенава і Параф’янава) лічацца традыцыйнымі. З гэтый прычыны існуе два тлумачэньні паходжаньня тапоніму: ад слова «парафія» альбо ад імя Парфен.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл, з гравюры 1650 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Параф’янава датуецца 1435 годам. У 1559 годзе маёнтак налічваў 66,5 сох і 17 земляў (надзелаў бедных сялянаў, якія ня мелі цяглавой жывёлы).

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Параф’янава ўвайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1630 годзе тут узьвялі драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Параф’янава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Менскай, пазьней Віленскай губэрні. 18 жніўня 1795 году расейскія ўлады канфіскавалі маёнтак у Віленскай архідыяцэзіі, як і большасьць іншых уладаньняў Каталіцкай царквы. У розныя часы Параф’янавам валодалі Пшазьдзецкія, Тышкевічы, Слатвінскіх. Каля 1880 году тут збудавалі бровар. У 1902—1906 гадох за 2 км ад мястэчка праклалі Балагоўска-Сядлецкую чыгунку.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Параф'янава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Параф’янава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Параф’янава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Дунілавіцкага павету Наваградзкага, з 1922 году Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Параф’янава ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2000 год тут было 486 двароў. У 2000-я гады Параф’янава атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 45 чал. (24 муж. і 21 жан.)[3]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 453 чал.[4]; 1999 год — 1181 чал.; 2000 год — 1236 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1040 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Параф’янаве працуюць сярэдняя школа, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Прамысловая вуліца[6].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1630)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мечыслаў Бабровіч (1891—1915) — беларускі крытык, публіцыст і празаік
  • Юры Гіль (1942—2008) — беларускі грамадскі дзяяч; пахаваны ў Параф’янаве

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 254.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Krzywicki J. Parafianów // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 858.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II: Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. С. 94.
  6. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 42.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]