Новыя Валосавічы
Новыя Валосавічы | |
трансьліт. Novyja Valosavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Лепельскі |
Сельсавет: | Валосавіцкі |
Насельніцтва: | 532 чал. (2000) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2132 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°45′38″ пн. ш. 28°50′33″ у. д. / 54.76056° пн. ш. 28.8425° у. д.Каардынаты: 54°45′38″ пн. ш. 28°50′33″ у. д. / 54.76056° пн. ш. 28.8425° у. д. |
Новыя Валосавічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Новыя Валосавічы | |
![]() |
Но́выя Вало́савічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ўцесьвярдзінцы. Цэнтар сельсавету Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2000 год — 532 чалавекі. Знаходзяцца за 20 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Лепеля; на аўтамабільнай дарозе Лепель — Халопенічы.
Валосавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася Царква Раства Багародзіцы ў стылі драўлянага барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, спалены савецкімі партызанамі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўпамін пра мястэчка, сяло і слабаду Валосавічы датуецца 1633 годам і зьмяшчаецца ў інвэнтары Чашніцкага маёнтку. У гэты час тут існавалі царква Сьвятога Міхала і млын. Валосавічы ўваходзілі ў склад Полацкага ваяводзтва.
У 1780 годзе ўладальнік маёнтку Міхал Лапота прадаў яго Антонію Беліковічу.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Валосавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе яны сталі цэнтрам воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні.
На 1893 год у Валосавічах было 40 двароў, дзейнічала царква[2]. У 1918 годзе мястэчка занялі нямецкія войскі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Валосавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці накіроўвалі ў Народны Сакратарыят БНР скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[3]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Валосавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
20 жніўня 1924 году Валосавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету Лепельскага раёну. На 2000 год у Валосавічах быў 191 двор.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XX стагодзьдзе: 2000 год — 532 чал.[4]
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Валосавічах працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Лясная вуліца | Баравая вуліца |
Савецкая вуліца | Сьвядзкая вуліца (частка) Чашніцкая вуліца (частка) |
Цэнтральная вуліца | Барысаўская вуліца[5] |
Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы.
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Лясьніцтва.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За 0,5 км на захад ад Валосавічах і ў самой вёсцы на беразе сажалкі захаваліся курганныя могільнікі[6].
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Царква Раства Багародзіцы (XVIII ст.)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 892.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ БЭ. Т. 11. — Менск, 2000. С. 374.
- ^ Тухта В. Да падарожжа ў Валосавічы, што на Лепельшчыне, падштурхнуў гістарычны дакумент XVІІ стагоддзя // Лепельскі край, 17 лістапада 2016 г.
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 30 ліпеня 2007 г. № 367.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Новыя Валосавічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|