Беніца
| Беніца лац. Bienica | |
| Населены пункт | |
Панарама вёскі | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Маладэчанскі |
| Сельсавет | Лебедзеўскі |
| Першыя згадкі | 1507 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°20′45″ пн. ш. 26°33′10″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 138 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1773 |
| Паштовы індэкс | 222313 |
| Нумарны знак | 5 |
| Беніца на мапе Беларусі ± Беніца | |
Бе́ніца[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бенічанцы. Уваходзіць у склад Лебедзеўскага сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 138 чалавек. Знаходзіцца за 21 км ад Маладэчна, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Пруды; на скрыжаваньні дарог на Маладэчна, Крэва, Смаргонь, Заскавічы.
Беніца — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў — кляштар бэрнардынаў, зруйнаваны расейскімі ўладамі, і палац Коцелаў, зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Беніцу як сяло Маркаўскай воласьці Віленскага ваяводзтва датуецца 1507 годам. У 1554 годзе маёнтак знаходзіўся ў валоданьні роду Астравухаў, у 1576 годзе перайшоў да С. Валовіча. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў сяло і аднайменны маёнтак увайшлі ў склад Ашмянскага павету.
З 1634 году Беніца знаходзілася ў валоданьні роду Коцелаў (Катлоў). Пры двары ўласьнікаў маёнтку жыў і працаваў філёзаф П. Мотвіл, існавалі бібліятэка, архіў, мастацкая галерэя, парк, сад, сажалкі з каналамі. У 1701 годзе Міхал Казімер Коцел, кашталян віцебскі збудаваў у мястэчку касьцёл і кляштар бэрнардынаў, пры якім працавала школа. Па пабудове касьцёла Беніца стала асноўнай рэзыдэнцыяй Коцелаў, якія збудавалі тут сядзібны палац, аранжарэю, заснавалі сад, парк з сыстэмай сажалак і каналаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Беніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ашмянскага павету. У Вайну 1812 году тут спыняўся Напалеон у часе ўцёкаў з Масквы. Залю ў палацы, дзе ён жыў, пераўтварылі ў мэмарыяльную. Апроч таго, у розныя часы ў мястэчку спыняліся М. К. Агінскі, Т. Зан, Ян Ходзька, С. Манюшка, В. Дмахоўскі, Н. Орда, А. Концкі, Г. Пузына, Уладзіслаў Сыракомля, У. Дмахоўскі, Ф. Багушэвіч.
У 1813 годзе ад бязьдзетнага М. Коцела Беніца перайшла да ягонай пляменьніцы, якая была замужам за Казімерам Швыкоўскім. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады зачынілі кляштар бэрнардынаў, а касьцёл у 1854 годзе гвалтоўна перарабілі пад царкву. У 1886 годзе побач з касьцёлам збудавалі царкву-мураўёўку пад тытулам Покрыва Багародзіцы.
У Першую сусьветную вайну Беніца знаходзілася ў прыфрантавой зоне. У верасьні 1915 году мястэчка занялі нямецкія войскі.
- Старая графіка Беніцы
- Кляштар бэрнардынаў, XVIII ст.
- Сядзіба. Б. Тышэцкі, 1827 г.
- Сядзіба. Н. Орда, 1875—1877 гг.
- Панарама, 1896 г.
- Сядзіба, 1896 г.
- Сядзіба. Л. Вычалкоўскі, 1907 г.
- Сьвіран. Л. Вычалкоўскі, 1907 г.
- Сьвіран у Беніцы. Станіслаў Яроцкі, 1927 г.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Беніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У мястэчку зьявілася беларуская школа. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі Беніца ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. У сьнежні 1919 году з адступленьнем нямецкіх войск мястэчка занялі бальшавікі, у пачатку ліпеня 1919 году — польскія войскі, пазьней да кастрычніка 1920 году — зноў бальшавікі.
У 1920 годзе Беніца апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва (з 1 красавіка 1927 году — Маладэчанскага павету). У міжваенны час у мястэчку працавалі піваварня і скураны завод.
У 1939 годзе Беніца ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету (існаваў да 1959 году). У 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і царкву і ператварылі іх у склады, а капліцу-пахавальню Коцелаў і Швыкоўскіх — разабралі, у 1987 годзе — зьнішчылі муры палаца Коцелаў. На 1990 год у вёсцы было 123 двары, на 1995 год — 120.
- Мястэчка на старых здымках
- Касьцёл, каля 1900 г.
- Царква, каля 1900 г.
- Панарама мястэчка, каля 1910 г.
- Калёна ў гонар Канстытуцыі 3 траўня, 1916 г.
- Касьцёл, 1930-я гг.
- Інтэр’ер касьцёла, 1930-я гг.
- Палац Коцелаў, каля 1910 г.
- да 1930 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Беніцы працуюць базавая школа, лякарня, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гаспадарчы двор (XIX ст.)
- Капліца-пахавальня Коцелаў
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1701—1704)
- Царква Покрыва Багародзіцы (1886; мураўёўка)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Калёна ў гонар Канстытуцыі 3 траўня (1791)
- Кляштар бэрнардынаў (XVIII ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс Коцелаў (XVIII ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Беніцы
- Траецкі касьцёл з брамай
- Касьцёл, бакавы фасад
- Царква, бакавы фасад
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Павал Асіповіч (1923—1997) — беларускі грамадзкі дзяяч у Вялікабрытаніі
- У мястэчку жыў і памёр беларускі паэт Станіслаў Шыманоўскі, адзін зь ягоных вершаў мае назву «Беніца».
- У мястэчку жыў і памёр летувіскі пісьменьнік, прапаведнік Купрыян Лукаўскі.
- У мястэчку некаторы час бавіў мастак Станіслаў Яроцкі, якія пакінуў карціну й фотаздымкі краявідаў Беніцы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 285.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 218.
- ↑ Каханоўскі Г. Беніца // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 14.
- ↑ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 100.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Jankowski Cz. Powiat oszmiański : materjały do dziejów ziemi i ludzi. Cz. 1. — Petersburg : nakł. wydawcy : K. Grendyszyński ; Kraków : G. Gebethner, 1896. S. 301—330.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беніца , Radzima.org
- Беніца (рас.) на Глёбус Беларусі
| ||||||||
