Экімань
Экімань | |
трансьліт. Ekimań | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Полацкі |
Сельсавет: | Экіманскі |
Насельніцтва: | 296 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 214 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°29′5″ пн. ш. 28°43′52″ у. д. / 55.48472° пн. ш. 28.73111° у. д.Каардынаты: 55°29′5″ пн. ш. 28°43′52″ у. д. / 55.48472° пн. ш. 28.73111° у. д. |
Экімань на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Экімань | |
![]() |
Экіма́нь (сучасная назва — Экіма́нь 1[1]) — вёска ў Беларусі, на левым беразе Дзьвіны. Цэнтар сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 296 чалавек. Знаходзіцца за 3 км на захад ад места і чыгуначнай станцыі Полацку; на аўтамабільнай дарозе Полацак — Наваполацак.
Экімань — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, насупраць прадмесьця Запалоцьця.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паводле паданьня, сваю пазву паселішча атрымала ад старажытнай царквы Сьвятых Яўхіма і Ганны.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню Экімань упамінаецца ў XVI ст. у Полацкай рэвізіі:
![]() |
На земли Екиманской мещан сто сорок девят, с которых на тую церков позма прыходит четыры копы петдесят един грошей… | ![]() |
Паводле зьвестак з «Рэвізіі» 1552 году, у Экіманскім пасадзе Полацку было 269 мяшчанскіх двароў. Зь пяці мескіх пасадаў ён быў другім колькасьцю двароў пасьля Вялікага (уласна Полацку). Гэтыя землі знаходзіліся ў валоданьні манастыра Яна Прадцечы, разьмешчанага на тэрыторыі пасаду Востраў.
У 1582 годзе на загад караля і вялікага князя Стэфана Баторыя Экімань перайшла да Полацкага езуіцкага калегіюму. У 1600 годзе езуіты заснавалі тут парафіяльную школу.
Экімань неаднаразова цярпела ад маскоўскіх захопнікаў. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) насельніцтва мястэчка зьменшылася на 90%.
У 2-й палове XVIII ст. Экімань знаходзілася ў валоданьні езуітаў, тут існаваў драўляны касьцёл без плябаніі, царква і заезны дом з памяшканьнямі і цагляным сутарэньнем і сьвірнамі. У 1728 годзе езуіты збудавалі цагельню. Па ліквідацыі ордэну (1773 год) мястэчка перайшло да Баляслава Бісьпінга, маршалка старадубскага.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Экімань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкім павеце[2] Віцебскай губэрні. У 1848 годзе мястэчка знаходзілася ў валоданьні Беліковічаў, пазьней Мальчэўскіх, і лічылася адным з цэнтраў ганчарства. У гэты час тут дзейнічала паромная пераправа, існавалі млын, бровар, школа пры царкве.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Экімань занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Экімань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Экімань вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 2003 год у Экімані было 245 двароў.
- Мястэчка на старых здымках
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 290 чал. (148 муж. і 142 жан.), зь іх шляхты 3 муж. і 3 жан., духоўнага стану каталіцкага 1 муж., духоўнага стану праваслаўнага 3 муж. і 1 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 9 муж. і 10 жан., мяшчанаў-юдэяў 28 муж. і 25 жан., сялянаў зямянскіх 93 муж. і 95 жан., аднадворцаў 9 муж. і 8 жан., адстаўных салдатаў 2 муж.[4]
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 361 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 490 чал.[5]; 2010 год — 296 чал.
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Экімані працуюць базавая школа, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Могілкі старыя хрысьціянскія
Каля Экімані захаваўся курганны могільнік крывічоў, помнік археалёгіі 2-й паловы X — пачатку XI стагодзьдзяў.
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Капліца рымска-каталіцкая (1819)
- Сядзіба Беліковічаў (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Юрыя (1737)
У літаратуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Маёнтак Экімань упамінаецца ў кнізе Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня»
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 388.
- ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 324.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 416.
- ^ БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 68.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|