Дзевянішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дзевянішкі
лет. Dieveniškės
Касьцёл
Касьцёл
Dieveniskes COA.svg
Герб Дзевянішкаў
Першыя згадкі: 1385
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Салечніцкі
Насельніцтва: 720 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-17008
Геаграфічныя каардынаты: 54°11′40″ пн. ш. 25°37′30″ у. д. / 54.19444° пн. ш. 25.625° у. д. / 54.19444; 25.625Каардынаты: 54°11′40″ пн. ш. 25°37′30″ у. д. / 54.19444° пн. ш. 25.625° у. д. / 54.19444; 25.625
Дзевянішкі на мапе Летувы
Дзевянішкі
Дзевянішкі
Дзевянішкі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дзевянішкі (лет. Dieveniškės) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Гаўі. Цэнтар староства Салечніцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 720 чалавек. Знаходзяцца за 27 км на паўднёвы ўсход ад Салечнікаў, за 6 км ад беларуска-летувіскай граніцы.

Дзевянішкі — мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), на беларускай этнічнай тэрыторыі. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Маці Божай Ружанцовай, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл, 1909 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Дзевянішкі датуецца 1385 годам. У 1433 годзе яны перайшлі ў валоданьне Гаштольдаў. У 1474 годзе з фундацыі ваяводы кіеўскага Марціна Гаштольда тут збудавалі першы драўляны касьцёл.

У 1783 годзе ў Дзевянішках збудавалі новы касьцёл замест згарэлага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дзевянішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні[1].

У 1904 годзе зьявіўся праект новага мураванага касьцёла, будаваць які, аднак, не пачалі. За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дзевянішкі занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дзевянішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Дзевянішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Дзевянішкі занялі савецкія войскі, у лістападзе таго ж году мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР. 1—2 кастрычніка 1940 году ўлады СССР перадалі Дзевянішкі Летувіскай ССР. Паводле легенды, пры вызначэньні граніцы ЛетССР на мапе ляжала трубка Сталіна, якую абвялі алоўкам па контуры, бо яе ніхто не асьмеліўся пасунуць. У 1941—1944 гадох мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1865 год — 444 чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 720 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Капліца

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца «швэдзкая»
  • Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (1783, 1861)
  • Могілкі: каталіцкія, юдэйскія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сынагога

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 465.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Географическо-статистический словарь Российской империи. T. 2 (Дабанъ — Кяхтинское Градоначальство). — СПб, 1865. С 57.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Дзевянішкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў