Славенск
Славенск лац. Słaviensk | |
![]() | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Валожынскі |
Сельсавет: | Гародзькаўскі |
Насельніцтва: | 25 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1772 |
Паштовы індэкс: | 222357 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°9′0″ пн. ш. 26°22′30″ у. д. / 54.15° пн. ш. 26.375° у. д.Каардынаты: 54°9′0″ пн. ш. 26°22′30″ у. д. / 54.15° пн. ш. 26.375° у. д. |
Славенск на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Славенск | |
![]() |
Славе́нск[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Бярэзіны. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці.
Славенск — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Славенск упамінаецца ў XIV стагодзьдзі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ён увайшоў у склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У канцы XVII стагодзьдзя Славенск знаходзіўся ў валоданьні Зухорскіх, пазьней — Шаняўскіх. У 1700 годзе тут збудавалі царкву Сьвятога Мікалая.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Славенск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Забрэскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1871 годзе ў Славенску збудавалі мураваную царкву-мураўёўку.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Славенск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Славенск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Славенск апынуўся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, у Забрэскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Славенск увайшоў у БССР, у Валожынскі раён Баранавіцкай, з 1944 году — Маладэчанскай, з 1960 году — Менскай вобласьці. Статус паселішча панізілі да вёскі.
30 кастрычніка 2009 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Забрэскага сельсавету Славенск перадалі ў склад Гародзькаўскага сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1869 год — 61 чал.[4]; 1889 год — 39 чал., зь іх 19 праваслаўных, 12 каталікоў, 8 юдэяў[5]
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 44 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 25 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьвятога Мікалая (1871; мураўёўка)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьвятога Мікалая (1700)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 121.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 380.
- ^ Szaniawski J. Słowieńsk // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 834.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|