Перайсьці да зьместу

Дзень беларускага пісьменства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзень беларускага пісьменства
беларуская традыцыя
Лягатып сьвята
Сьвяткуецца Беларусь
Тып фэстываль
Значэньне ушанаваньне беларускага кнігадрукаваньня
Сьвяткаваньні уручэньне Нацыянальнай літаратурнай прэміі
Дата першая нядзеля верасьня
Пэрыядычнасьць штогод
Першае сьвяткаваньне 28 жніўня 1994 (31 год таму)
Заснавальнік Міністэрства культуры і друку Беларусі

Дзень белару́скага пісьме́нства — дзяржаўнае сьвята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 року ў першую нядзелю верасьня.

Шторок сьвята ладзіцца ў новых местах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асьветы, культуры й кнігадрукаваньня[1].

У Шклове, 2007
У Хойніках, 2010
У Быхаве (2013)
У Заслаўі (2014)

Задума сьвята зьявілася ў беларускім Міністэрстве культуры і друку пасьля сьвяткаваньня 500-годзьдзя з дня нараджэньня Францішка Скарыны. Пасьля ўзгадненьня з Саветам міністраў і Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 25 траўня 1994 зьявілася пастанова пра заснаваньне сьвята Дня беларускага пісьменства[2]. 28 жніўня 1994 году ў Полацку (Віцебская вобласьць) прайшоў першы Дзень беларускага пісьменства і друку[3].

Першапачаткова дата сьвяткаваньня была прымеркаваная да дня выданьня першай друкаванай беларускай кнігі — 6 жніўня 1517 року[2]. 26 сакавіка 1998 году Ўказам № 157 «Аб дзяржаўных сьвятах, сьвяточных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» дата сьвяткаваньня ўстаноўленая ў першую нядзелю верасьня[1].

Мінулыя сьвяты

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дзень беларускага пісьменства адзначаўся ў наступных местах/мястэчках:

Да сьвята кампаніяй Белпошта традыцыйна выпускаюцца тэматычныя канвэрты:

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 Інфармацыя аб сьвяткаваньні Дня беларускага пісьменства. Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 18 сьнежня 2012 г.
  2. 1 2 У беларускага слова — сьвята. Віцебскі дзяржаўны прафэсійны ліцэй №5 прыборабудаваньня (10 верасьня 2009). Праверана 18 сьнежня 2012 г.
  3. Сьвята слова і культуры. ХXXII Дзень беларускага пісьменства прымае Ліда // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 6 верасьня 2025 г. Праверана 8 верасьня 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]