Язэп Корсак
Язэп Корсак | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | к. 1570 |
Памёр | 1643 |
Род | Корсакі |
Бацькі | Леў Корсак Марыяна Падпіпента |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Корсак.
Язэп Корсак[а 1] (каля 1570—1643) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста (з 1629) і ваявода амсьціслаўскі (з 1639)[1].
Валодаў Глыбокім, Перадоламі, Ластавічамі, Сьвіламі і Беразьвеччам у Полацкім ваяводзтве.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік беларускага[2] шляхецкага роду Корсакаў гербу ўласнага («Катвіца зьмененая»), сын Льва Корсака і Марыяны Падпіпенты.
Ваяваў у 1610 пад Смаленскам, браў наступны ўдзел у выправах караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы на Маскву. У 1633 у часе вайны за Смаленск прыцягнуў за ўласны кошт жаўнераў і бараніў на чале іх Дзісенскі замак.
Фундаваў кляштары базылянаў у Беразьвеччы і кармэлітаў у Глыбокім.
Існавалі два партрэты Я. Корсака. Раньні — які захоўваўся родам Корсакаў, другі — пазьнейшы, які прэзэнтуе яго як фундатара кляштару кармэлітаў босых на тле касьцёла. Апошні да 1905 знаходзіўся ў парафіяльным касьцёле Глыбокага, а ў 1935 трапіў на продаж у Салёне Мастацтва ў Варшаве (вул. Вербная, 6).
У 2012 годзе ў Глыбокім усталяваны бюст Язэпа Корсака[3].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Іншая форма імя: Ёсіф Корсак
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вячаслаў Насевіч. Корсакі // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 239.
- ^ Сяргей Казуля. Корсак Рафаіл // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 649.
- ^ У Глыбокім паставілі помнікі сваім землякам
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Язэп Корсак. Westki.info. Праверана 30 красавіка 2011 г.