Сьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Віленскае барока — архітэктурна-мастацкі кірунак позьняга барока ў Вялікім Княстве Літоўскім ў другой і трэцяй чвэрці XVIII стагодзьдзя. Выступае як адметны фэномэн у кантэксьце агульнаэўрапейскага мастацтва[1].

Помнікі архітэктуры віленскага барока вызначаюцца маляўнічасьцю сылюэту, вытанчанасьцю і вэртыкалізмам прапорцыяў, ажурнасьцю і плястычнасьцю фасадаў, пышнасьцю і разнастайнасьцю аздобы інтэр'ераў, крывалінейнасьцю абрысаў і прасторы, аптычнымі эфэктамі. У іх спалучаюцца раманскія і бізантыйскія мастацкія ўплывы[2].

Многія творы віленскага барока, у тым ліку сапраўдныя шэдэўры стылю, зьнішчылі ў XIX—XX стагодзьдзях беспасярэдне або пры актыўным спрыяньні ўладаў Расейскай імпэрыі і СССР. Напрыклад, калі на пачатак XIX стагодзьдзя Віцебск упрыгожвала 10 унікальных помнікаў віленскага барока (другое месца пасьля Вільні), то па расейскім і савецкім панаваньні зь іх захаваўся толькі адзін у зьнявечаным перабудовай выглядзе.

У сьпісе прыводзяцца як хрэстаматыйныя помнікі архітэктуры віленскага барока, так і збудаваньні, якія атрымалі толькі асобныя рысы гэтага стылю. Асноўныя крытэры да вызначэньня кола архітэктурна-мастацкай сыстэмы віленскага барока: геаграфічны, храналягічны і стылістычны[3].

Вільня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Адрас Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Абсэрваторыя Віленскага ўнівэрсытэту Старое Места, вуліца Ўнівэрсытэцкая 1753, XIX ст. Тамаш Жаброўскі Перабудоўвалася ў стылі нэаклясыцызм. Прысутнічаюць толькі асобныя рысы віленскага барока
Observatorija universiteto kiemas(js).jpg
Капліца на Панарах Панары Ніжнія XVII ст., XVIII ст. Невядомы У выніку перабудовы атрымала асобныя рысы віленскага барока
Paneriai chapel.jpg
Касьцёл Сьвятога Казімера Старое Места, вуліца Вялікая 1604—1618, 1750—1755 Ян Марыя Бэрнардоні і Ян Франкевіч, Ян Гляўбіц Атрымаў асобныя рысы віленскага барока ў выніку перабудовы паводле праекту Я. Гляўбіца
StCasimirVilnius.jpg
Касьцёл Сьвятых Янаў Старое Места, вуліца Сьвятога Яна 1400—1427, 1737—1748 Невядомы, Ян Гляўбіц Хрэстаматыйны прыклад бязьвежавага помніка архітэктуры віленскага барока. Цяперашні выгляд набыў у выніку перабудовы паводле праекту Я. Гляўбіца
Vilnius University Great Courtyard 1, Vilnius, Lithuania - Diliff.jpg
Кляштар аўгустынаў. Касьцёл Маці Божай Суцяшальнай Вуліца Савіч 1746—1768 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Marijos-Ramintojos-baznycia.jpg
Кляштар бэнэдыктынак. Касьцёл Сьвятой Кацярыны Вуліца Віленская 1632—1650, 1741—1743 Невядомы, Ян Гляўбіц Адзін з найбольш яскравых помнікаў архітэктуры віленскага барока[4]. Цяперашні выгляд набыў у выніку перабудовы паводле праекту Я. Гляўбіца
St Catherine's Church, Vilnius, Lithuania - Diliff.jpg
Кляштар візытак. Касьцёл Сэрца Езуса Росы, вуліца Росы 1729—1744 Ян Гляўбіц Мае асобныя рысы віленскага барока
JesusHeartChurchVilnius.jpg
Кляштар дамініканаў. Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа Веркі, вуліца Кальварыйская 1755—1770 Ян Гляўбіц Помнік архітэктуры віленскага барока. Ад пачатку знаходзіўся ў Верках каля Вільні, пазьней з ростам места апынуўся ў яго складзе.
Vilniaus Kalvariju baznycia.jpg
Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Духа Старое Места, вуліца Дамініканская XV стагодзьдзе, 1753—1770 Невядомыя У выніку перабудовы атрымаў асобныя рысы віленскага барока
Church of the Holy Spirit in Vilnius (8123237487).jpg
Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятых Якуба і Філіпа Лукішкі, пляц Лукішкі 1690—1721, 1727—1737 Невядомы, А. А. Гену Асобнымі дасьледнікамі разглядаецца як першы вядомы твор віленскага барока
Church of St. Philip and St. Jacob in Vilnius.jpg
Кляштар езуітаў. Касьцёл Сьвятога Ігнація Завулак Сьвятога Ігнація 1622—1647, XVIII ст. Невядомы, Тамаш Жаброўскі Набыў асобныя рысы віленскага барока ў выніку адбудовы па пажары 1748
StIgnotasVilnius.jpg
Кляштар езуітаў. Касьцёл Сьвятога Рафала Сьніпішкі, вуліца Сьніпіская 1715—1730, 1751—1752 Невядомы, Ян Гляўбіц Стылістыка віленскага барока выяўляецца ў пазьнейшых вежах касьцёла
Vilnius Church from the Green Bridge (4677883626).jpg
Кляштар кармэлітаў абутых. Касьцёл Маці Божай Сьнежнай і Сьвятога Юрыя Старое Места XVI ст., 1750—1755 Невядомы, Ф. І. Хофэр Набыў рысы віленскага барока па перабудове паводле пляна Ф. І. Хофэра
St George, Vilnius.jpg
Кляштар кармэлітаў абутых. Касьцёл Усіх Сьвятых Вуліца Рудніцкая 1620—1632, 1733—1749 Невядомыя Рысы віленскага барока выяўляюцца ў пазьней дабудаванай званіцы
Church of All Saints in Vilnius3.jpg
Кляштар місіянэраў. Касьцёл Узьнясеньня Гасподняга Вуліца Субач 1695—1730, 1755—1756 Невядомы, Людвік Грынцэвіч Набыў рысы віленскага барока пры перабудове паводле праекту Л. Грынцэвіча
Wilno - kosciol Wniebowstapienia Panskiego.JPG
Манастыр Сьвятой Тройцы. Брама Старое Места, вуліца Астрабрамская 1777 Ян Гляўбіц Хрэстаматыйны прыклад брамы ў стылі віленскага барока
Wilno - brama monastyru Sw. Trojcy.JPG
Ратуша Старое Места, пляц Рынак XIV ст., 1769, 1786—1789 Невядомы, Ян Гляўбіц, Лаўрын Гуцэвіч У наш час — помнік архітэктуры клясыцызму. Набыла рысы віленскага барока па перабудове ў 1769 паводле праекту Я. Гляўбіца, аднак неўзабаве абвалілася вежа, па чым ратушу цалкам перабудавалі паводле праекту Л. Гуцэвіча
Vilenskaja ratuša. Віленская ратуша (1763, 1835).jpg
Townhall Vilnius (5987797178).jpg
Царква Сьвятога Мікалая Старое Места, вуліца Вялікая XIV ст., XVIII ст., 1860—1866 Невядомыя, А. Разанаў і А. Чагін Цяперашні выгляд атрымала па маскоўскай перабудове паводле праекту архітэктараў А. Разанава і А. Чагіна. Рысы віленскага барока набыла ў выніку адбудовы па пажарах 1747 і 1748
Ivan Trutnev - Nikolayevskaya church old view.jpg
St. Nicholas Orthodox Church Exterior, Vilnius, Lithuania - Diliff.jpg

Амсьціслаўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Амсьціслаў Кляштар кармэлітаў. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі 1614, 1746—1750 Невядомы, Ян Гляўбіц Набыў рысы віленскага барока ў выніку перабудовы паводле праекту Я. Гляўбіца
Кармяліцкі касьцёл 2.jpg
Ануфрыева (Сялец) Царква Сьвятога Ануфрыя XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры барокавага клясыцызму з асобнымі рысамі віленскага барока
Царква сьв. Ануфрыя 2.jpg

Аршаншчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Ворша Манастыр базылянаў. Царква Покрыва Багародзіцы 1774 Невядомы Самабытны помнік архітэктуры віленскага барока з аўтэнтычным сьветлавым барабанам, зьнішчаны савецкімі ўладамі ў 1960-я
Vorša, Muzejny. Ворша, Музэйны (1901-18) (2).jpg
Бялынічы Кляштар кармэлітаў. Касьцёл Маці Божай Шкаплернай 1742—1763, 1860-я Невядомы У выніку разбудовы і перабудовы ў царкву ў 1860-я набыў дзьве бакавыя вежы і барабан. Зьнішчаны савецкімі ўладамі ў 1960-я
Białyničy, Rynak. Бялынічы, Рынак (1901-10).jpg
Княжыцы Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Мікалая 1750—1791 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока. Цяперашні выгляд набыў па маскоўскай перабудове.
Kniazhycy catholic church 2010.jpg
Kniažycy. Княжыцы (1869).jpg
Kniazhycy catholic church 1913.jpg
Любавічы Царква Прачыстай Багародзіцы XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока з рысамі клясыцызму
Церковь в Любавичах.JPG
Магілёў Манастыр Сьвятога Спаса. Царква Сьвятога Спаса 1740—1762 Ян Гляўбіц Помнік архітэктуры віленскага барока з адметным пяцікупальлем, зьнішчаны савецкімі ўладамі ў 1940-я
Mahiloŭ, Spaski. Магілёў, Спаскі (1901-17) (2).jpg
Смаляны Кляштар дамініканаў. Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі 1786 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока. Знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане
Внешний вид с лицевой стороны сегодня.jpg
Талачын Манастыр базылянаў. Царква Покрыва Багародзіцы 1793 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока. У 2014 на царкву надбудавалі залатыя купалы-цыбуліны, што значна сапсавала ўспрыйманьне помніка
Uniate Monastery in Tałačyn.JPG
Фашчаўка Касьцёл Спасланьня Сьвятога Духа 1765 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока. Зьнішчаны савецкімі ўладамі ў 1970-я
Faščaǔka. Фашчаўка (N. Orda, 1877).jpg

Ашмяншчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Баруны Манастыр базылянаў. Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла 1747—1753 Невядомы Унікальны помнік архітэктуры віленскага барока з асымэтрычнай кампазыцыяй галоўнага фасаду
Ансамбль былога манастыра базылян.jpg
Будслаў Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі 1633, 1783 Невядомы Набыў рысы віленскага барока ў выніку разбудовы
Будслаў. Касцёл (2010) (01).jpg
Дунілавічы Кляштар дамініканаў. Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1769—1773, 1860-я Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока. Пацярпеў ад маскоўскай перабудовы
Касьцёл Найсьв. Тройцы.jpg
Duniłavičy, Rynak. Дунілавічы, Рынак (1900).jpg
Іўе Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла 1491—1495, 1787 Невядомы Набыў рысы віленскага барока ў выніку адбудовы
Iŭje. Іўе (2010).jpg
Крывічы Кляштар трынітарыяў. Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя 1796 Невядомы Вежа-званіца мае асобныя рысы віленскага барока
Kryvičy. Крывічы (23.08.2010).jpg

Берасьцейшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Берасьце Калегіюм езуітаў. Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера 1653—1659, 1702 Невядомы Зьнішчаны расейскімі ўладамі пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі
Bieraście, Rynak-Kavalskaja. Берасьце, Рынак-Кавальская (1833).jpg
Берасьце Кляштар брыгітак. Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі 1751 Невядомы Зьнішчаны расейскімі ўладамі пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі
Bieraście, Pieski. Берасьце, Пескі (1831) .jpg
Берасьце Кляштар бэрнардынак. Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі 1751—1780 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны расейскімі ўладамі пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі. Знаходзіцца ў зруйнаваным стане (існуе магчымасьць аднаўленьня як помніка архітэктуры)
Bieraście, Bernardynski. Берасьце, Бэрнардынскі (1836).jpg
Берасьце Манастыр базылянаў. Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла 1773 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны расейскімі ўладамі пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі. Захаваліся руіны (г.зв. «Белы палац»)
Bieraście, Bazylanskaja. Берасьце, Базылянская (1835).jpg
Белая Манастыр базылянаў. Царква Раства Багародзіцы 1747—1759, 1890, 1920-я Невядомы Сьпярша пацярпела ад маскоўскай перабудовы, пазьней пры перабудове ў касьцёл набыла неўласьцівы пышны дэкор
Biełaja, Bieraściejskaja. Белая, Берасьцейская (1910).jpg
Kościół parafii Narodzenia Najświętszej Maryi Panny (1747-1749r.)(fot. 1) - Biała Podlaska ul. Brzeska 33-35 woj. lubelskie ArPiCh A-131.JPG
Вістычы Кляштар цыстэрыянаў. Касьцёл Сьвятой Соф'і 1678, XVIII ст. Невядомы Набыў рысы віленскага барока ў выніку перабудовы
Vistyčy. Вістычы (2007).jpg
Кодань Касьцёл Сьвятой Ганны 1629—1635, XVIII ст., 1920-я Невядомы Набыў рысы віленскага барока пры разбудове, пазьней аблічча касьцёла зьмянілася ў выніку некалькіх перабудоваў
Kodań. Кодань (1891).jpg
Kościół par. p.w. św. Anny (1 poł. XVII, 1709) Kodeń 02 JoannaPyka.JPG
Таракань (Імянін) Манастыр Божага Яўленьня. Царква Божага Яўленьня 1710 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Tarakań. Таракань (1901-39).jpg

Браслаўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Германавічы Касьцёл Перамяненьня Пана 1770—1787 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Благавешчанскі касьцёл Германавічы 1.JPG
Друя Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1643—1646, XVIII ст. Невядомыя Набыў рысы віленскага барока ў выніку перабудовы
Church of the Holy Trinity in Druja.jpg
Друя Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Антонія 1767 Людвік Грынцэвіч Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны расейскімі ўладамі
Druja, Daminikanskaja. Друя, Дамініканская (1907).jpg
Druja, Daminikanskaja. Друя, Дамініканская (XIX).jpg
Друя Кляштар дамініканаў. Брама-званіца 1767 Людвік Грынцэвіч Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Druja, Daminikanskaja. Друя, Дамініканская (J. Bułhak, 1919-39).jpg

Ваўкавышчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Лапеніца Вялікая (Грынявічы) Кляштар францішканаў. Касьцёл 1792 Невядомы Пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. У наш час знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане
Łapienica Vialikaja. Лапеніца Вялікая (1900).jpg
Лыскаў Кляштар місіянэраў. Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1763—1785 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, у наш час знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Лыскаў) 018.Jpeg

Віленшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Быстрыца Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа 1760—1761 Невядомы Пацярпеў ад маскоўскай перабудовы
Bystryca. Быстрыца (1900).jpg
Bystryca. Быстрыца (1871).jpg
Варняны Касьцёл Сьвятога Юрыя 1767—1769 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Ворняны.JPG

Віцебшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Віцебск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Фарны) 1749 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнявечаны расейскімі і зьнішчаны савецкімі ўладамі
Viciebsk, Fara. Віцебск, Фара (J. Pieška, 1800).jpg
Віцебск Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятога Антонія 1737—1768 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Viciebsk, Rynak-Vialikaja. Віцебск, Рынак-Вялікая (1910).jpg
Віцебск Манастыр базылянаў. Царква Прачыстай Багародзіцы 1743—1777 Ёсіф Фантана Помнік архітэктуры віленскага барока, перабудаваны ў стылі клясыцызм расейскімі і зьнішчаны савецкімі ўладамі. У наш час царкву аднавілі ў перабудаваным выглядзе
Viciebsk, Pračyścienskaja. Віцебск, Прачысьценская (J. Pieška, 1800).jpg
Усьпенскі сабор.jpg
Віцебск Царква Сьвятога Духа XVII ст., XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока. Пацярпела ад маскоўскай перабудовы. Пазьней царкву зьнішчылі савецкія ўлады
Viciebsk, Duchaŭskaja hara. Віцебск, Духаўская гара (1870) (2).jpg
Viciebsk, Duchaŭskaja hara. Віцебск, Духаўская гара (1914).jpg
Віцебск Ратуша 1775, 1833, 1911 Ян Гляўбіц Помнік архітэктуры віленскага барока. Спазнала некалькі перабудоваў
Віцебск. 30.JPG
Viciebskaja ratuša. Віцебская ратуша (J. Pieška, 1800) (2).jpg
Віцебск Царква Зьвеставаньня Багародзіцы XII ст., XVI ст., XVIII ст., XIX ст. Невядомыя Спазнала некалькі перабудоваў, у тым ліку ў стылі віленскага барока. Страціла рысы гэтага стылю ў выніку маскоўскай перабудовы. Пазьней савецкія ўлады ўзарвалі царкву. У наш час сьвятыню аднавілі ў гіпатэтычна рэканструяваным першасным выглядзе
Viciebsk, Źviestavańnia. Віцебск, Зьвеставаньня (1833).jpg
Віцебск Царква Сьвятых Барыса і Глеба XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны расейскімі ўладамі
Viciebsk, Pieskavacik. Віцебск, Пескавацік (A. Miniat, 1866).jpg
Віцебск Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла 1737—1768 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Viciebsk, Zadźvińnie-Piatroŭskaja. Віцебск, Задзьвіньне-Пятроўская (1900).jpg
Віцебск Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Заручаўская) 1771—1777 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Viciebsk, Zaručaŭskaja. Віцебск, Заручаўская (1901-18).jpg
Віцебск Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Рынкавая) 1772 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, перабудаваны ў стылі клясыцызм расейскімі і зьнішчаны савейкімі ўладамі. У наш час царкву аднавілі ў першасных архітэктурных формах зь зьмяненьнем матэрыялу і колеру пакрыцьця купалоў
Свято-Воскресенская церковь в Витебске 2.JPG
Viciebsk, Rynak-Uzhorskaja. Віцебск, Рынак-Узгорская (J. Pieška, 1800).jpg
Viciebsk, Rynak-Uzhorskaja. Віцебск, Рынак-Узгорская (S. Prokudin-Gorsky, 1912).jpg
Вяліж Царква Сьвятога Ільлі XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Vialiž, Illinskaja. Вяліж, Ільлінская (1941).jpg
Сенна Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1772 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Sienna, Rynak. Сенна, Рынак (1913).jpg
Тадулін (Янавічы) Манастыр Прачыстай Багародзіцы. Царква Прачыстай Багародзіцы XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока. Пацярпела ад маскоўскай перабудовы. Пазьней царкву зьнішчылі савецкія ўлады
Janavičy, Tadulin. Янавічы, Тадулін (1901-17).jpg

Гарадзеншчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Горадня Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа 1595—1600, XVIII ст. Невядомыя Набыў асобныя рысы віленскага барока (два верхнія ярусы вежы-званіцы) у выніку перабудовы
Ансамбль былога кляштара бернардзінцаў.jpg
Горадня Кляштар езуітаў. Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя 1678, 1772 Невядомыя Набыў асобныя рысы віленскага барока (верхнія ярусы вежаў) у выніку перабудовы
Behind the church of St. Francis Xavier. Hrodna - Horadnia.jpg
Горадня Кляштар кармэлітаў. Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа 1738—1752 Невядомыя Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны расейскімі ўладамі
Horadnia, Padolnaja-Mastavaja. Горадня, Падольная-Маставая (XIX) .jpg
Горадня Кляштар францішканаў. Касьцёл Маці Божай Анёльскай XVII ст., XVIII ст. Невядомыя Набыў асобныя рысы віленскага барока (вежа-званіца) у выніку перабудовы
Franciscans Monastery.jpg
Сейны Кляштар дамініканаў. Касьцёл Наведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі 1610—1619, 1760—1779 Невядомыя Помнік архітэктуры віленскага барока (па апошняй перабудове)
Sejny Bazylika NMP fasada ze schodami.jpg

Жамойць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Крынічын Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла 1736 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
2011 04 24Krinčinas05.JPG
Куртавяны Касьцёл Сьвятога Якуба Апостала 1783—1796 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Kurtuvenai0905312030.JPG

Інфлянты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Дынабург Кляштар езуітаў. Касьцёл XVIII ст. Невядомы Пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. У апошнюю вайну атрымаў значныя пашкоджаньні. Савецкія ўлады пастанавілі канчаткова зьнішчыць касьцёл
Dynaburg. Дынабург (1910).jpg
Dynaburg. Дынабург (XIX).jpg
Ілукшта Касьцёл XVIII ст. Невядомы Поомнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны ў Першую сусьветную вайну
Iłukšta. Ілукшта (1915).jpg
Люцын Касьцёл XVIII ст. Невядомы Мае асобныя рысы віленскага барока
Lutsi ordulinnus 3.JPG
Пасінь Касьцёл XVIII ст. Невядомы Поомнік архітэктуры віленскага барока
Pasiene church.jpg

Ковеншчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Коўна Кляштар езуітаў. Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя 1666—1720, 1725 Невядомы Мае асобныя рысы віленскага барока (верхнія ярусы вежаў, скончаныя ў 1725)
Kaunas - Church of St. Francis Xavier.jpg
Коўна Ратуша XVI ст., 1771—1780 Невядомы, Ян Матэкері Мае асобныя рысы віленскага барока

Kauno rotuse 2006-06-11.jpg

Езна Касьцёл Сьвятых Міхала Арханёла і Яна Хрысьціцеля XVI ст., 1768—1772 Невядомыя Помнік архітэктуры віленскага барока (у выніку разбудовы)

Jiezno Sv. arkangelo Mykolo ir Jono Krikstytojo baznycia.jpg

Стаклішкі Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1770—1776 Невядомыя Помнік архітэктуры віленскага барока

Stakliskiu baznycia. 2011-06-15.jpg

Лідчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Ліда Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа 1765—1770 Невядомы Мае асобныя рысы віленскага барока
Лідскія краявіды 02.jpg
Васілішкі Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля 1769 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока. Пацярпеў ад маскоўскай перабудовы
20090615 001 Васілішкі (0).jpg
Vasiliški, Rynak. Васілішкі, Рынак (1900).jpg

Мазыршчына (Усходняе Палесьсе)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Мазыр Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла 1745—1760 Невядомы Сьпярша спазнаў перабудову ў стылі клясыцызм, пазьней пацярпеў ад маскоўскай перабудовы
Mazyr, Zamkavaja. Мазыр, Замкавая (1800).jpg
Church of Saint Michael Archangel, Mazyr.jpg
Кімбараўка (Мазыр) Кляштар цыстэрыянаў. Касьцёл 1745 Невядомы Зьнявечаны савецкімі ўладамі, існуе магчымасьць аднаўленьня як помніка архітэктуры
Mazyr, Kimbaraŭka. Мазыр, Кімбараўка (K. Klos, 1916).jpg

Меншчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Менск Кляштар бэнэдыктынак. Касьцёл Сьвятога Войцеха 1647—1649, 1780-я, 1870-я Невядомы, Т. Раманоўскі Набыў асобныя рысы віленскага барока ў выніку перабудовы паводле праекту Т. Раманоўскага. Сьпярша пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, пазьней касьцёл зьнішчылі савецкія ўлады
Miensk, Zboravaja. Менск, Зборавая (1871).jpg
Miensk, Zboravaja. Менск, Зборавая (1905).jpg
Менск Кляштар бэрнардынак. Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі 1642—1687, 1741—1746 Невядомыя Помнік архітэктуры віленскага барока (у выніку разбудовы)
Katedralny sabor śv. Ducha - 1.jpg
Менск Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятога Язэпа XVII ст., 1752 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока (у выніку рэканструкцыі), зьнявечаны расейскімі ўладамі і адноўлены ў наш час
Касьцёл Сьвятога Язэпа.jpg
Miensk, Vialikaja Bernardynskaja. Менск, Вялікая Бэрнардынская (1903).jpg
Гайна Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі 1781 Невядомыя Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Hajna. Гайна (1900).jpg
Івянец Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы XVI ст., 1745 Невядомыя Помнік архітэктуры віленскага барока (у выніку перабудовы), зьнішчаны расейскім ўладамі
Ivianiec, Fara. Івянец, Фара (1901-17).jpg
Івянец Кляштар францішканаў. Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла 1741—1749 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Church of St. Michael the Archangel in Ivianiec.jpg
Сьмілавічы Кляштар місіянэраў. Касьцёл Сьвятога Вінцэнта 1767—1791 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Śmiłavičy. Сьмілавічы (1917) (2).jpg

Наваградчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Вольна Царква Сьвятой Тройцы 1768 Невядомы Адзін з найбольш выразных і дасканалых помнікаў віленскага барока
Volna church 01 11 2009.JPG
Нясьвіж Кляштар бэнэдыктынак. Уваходная званіца 1760-я Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Nesvizh Benedictine Sisters Convent Tower.JPG
Сталовічы Кляштар янітаў. Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля 1740—1746
1863—1866
Ёсіф Фантана, Ян Гляўбіц, невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнявечаны ў выніку маскоўскай перабудовы
В. Сталавічы - Царква Аляксандра Неўскага DSC08042.JPG
Stałavičy, Rynak. Сталавічы, Рынак (1914).jpg

Панізоўе (Рэчыччына)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Бабруйск Калегіюм езуітаў. Касьцёл 1746—1780 Тамаш Жаброўскі Помнік архітэктуры віленскага барока, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі. У наш час існуе магчымасьць аднаўленьня касьцёла як помніка архітэктуры
Babrujsk, Rynak. Бабруйск, Рынак (1800).jpg
Roman-Catholic church of St. Peter and Paul (Babrujsk, modern condition)-2.JPG

Піншчына (Заходняе Палесьсе)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Пінск Калегіюм езуітаў. Касьцёл Сьвятога Станіслава 1635—1648, 1749—1753 Невядомы, Ян Тупальт Набыў асобныя рысы віленскага барока ў выніку перабудовы паводле праекту Я. Тупальта. Зьнішчаны савецкімі ўладамі
Pinsk, Rynak. Пінск, Рынак (30.04.1916).jpg
Пінск Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла 1787 Невядомы Помнік архітэктуры з рысамі віленскага барока, часткова зьнявечаны ў выніку маскоўскай перабудовы (на касьцёл надбудавалі купал-цыбуліну)
Пінск. Свята-Варварынская царква.jpg

Полаччына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Полацак Кляштар езуітаў. Касьцёл Сьвятога Стэфана 1745 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Połacak, Rynak. Полацак, Rynak (3.06.1910) .jpg
Полацак Царква Сьвятой Соф'і XI ст., 1738—1750 Невядомы, Ян Гляўбіц Першы аўтэнтычны ўзор віленскага барока (у выніку адбудовы царквы паводле праекту Я. Гляўбіца)
BELARUS - POLOTSK (Полацк). St Sophia cathedral..jpg
Полацак Манастыр Божага Яўленьня. Царква Божага Яўленьня 1710 Невядомы Спазнала перабудову ў стылі клясыцызм, захавала асобныя рысы віленскага барока
Belarus-Polatsk-Cathedral of Epiphany-5.jpg
Асьвея Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1782 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Aśvieja. Асьвея (1913).jpg
Беразьвечча Манастыр базылянаў. Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла 1756—1763 Ян Гляўбіц Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Петрапаўлаўская царква у Беразвеччы.jpg
Валынцы (Забелы) Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Юрыя 1749—1766 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Vałyncy. Валынцы (1918).jpg
Глыбокае Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1764—1782 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
ГлыбокаеТроіцкі касьцёл.JPG
Hłybokaje, Rynak-Vialikaja. Глыбокае, Рынак-Вялікая (1900) (2).jpg
Глыбокае Кляштар кармэлітаў. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі 1639—1654, 1735 Невядомы, Ян Гляўбіц Помнік архітэктуры віленскага барока (у выніку перабудовы паводле праекту Я. Гляўбіца)
Глыбокае. Царква (03).jpg
Губін Кляштар францішканаў. Касьцёл Сьвятога Антонія 1714 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, часткова зьнішчаны савецкімі ўладамі. У наш час існуе магчымасьць аднаўленьня касьцёла як помніка архітэктуры
Hubin. Губін (1913).jpg
Рэшткі велічнага касцёла ў Губіне. Агульны выгляд.jpg
Дзісна Кляштар францішканаў. Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі 1773 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, часткова зьнішчаны савецкімі ўладамі. У наш час вядзецца аднаўленьне касьцёла
Dzisna, Parkannaja. Дзісна, Парканная (1936).jpg
Dzisna, kaścioł (12.08.2009).jpg
Заскаркі Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1792 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Zaskarki. Заскаркі (1913).jpg
Лужкі Кляштар піяраў. Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла 1744—1756 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Лужки костел св. Михаила Архангела 01.jpg
Невель Касьцёл Сьвятога Юрыя XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Nieviel, Rynak. Невель, Рынак (1942).jpg
Сапежын (Прыдруйск) Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі 1759 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Piedrujas katoļu baznīca 2002-08-11.jpg
Себеж Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Russia-Sebezh-Church of Holy Trinity-1.jpg
Удзела Кляштар францішканаў. Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі 1777 Невядомы Спазнаў перабудову ў стылі клясыцызм (страціў бакавыя вежы)
Удзела. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар францысканаў.jpg
Ушачы Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Гераніма 1796 Невядомы Помнік архітэктуры з асобнымі рысамі віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Ušačy, Rynak. Ушачы, Рынак (1941-44) (2).jpg

Слонімшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Слонім Касьцёл Сьвятога Андрэя Апостала 1745 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Краявіды Слоніма (05).jpg
Слонім Касьцёл Сьвятога Андрэя Апостала 1775 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
St Andrew's Church, Slonim.jpg
Слонім Кляштар бэрнардынак. Брама 1790 Ігнаці Абадовіч Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі. У наш час браму адбудавалі ў зьмененым выглядзе
Kasciol Biezzahannaha Zacaccia NPM (Slonim).jpg
Słonim, Rynkavaja. Слонім, Рынкавая (1931).jpg
Бусяж Царква Прачыстай Багародзіцы XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Busiaž. Бусяж (4.04.2011).jpg
Быцень Манастыр Прачыстай Багародзіцы. Царква Сьвятога Язафата XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, узарваны расейскімі і зьнішчаны дашчэнту савецкімі ўладамі
Bycień, Rynak. Быцень, Рынак (1912).jpg
Жыровічы Прачысьценскі манастыр. Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа 1769 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Жыровічы, Крыжаўзьдзьвіжанская царква 1.jpg
Жыровічы Прачысьценскі манастыр. Царква Божага Яўленьня 1769 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Жыровічы, Богаяўленская царква 1.jpg
Зьдзецел Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі 1624—1646, 1743—1751 Невядомы, Аляксандар Асікевіч Помнік архітэктуры віленскага барока (у выніку адбудовы паводле праекту А. Асікевіча)
Ździecieł. Зьдзецел (6.06.2010).jpg
Котчын Касьцёл 1750-я Ёсіф Фантана (?) Помнік архітэктуры віленскага барока
Kotčyn. Котчын (1930).jpg

Случчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Слуцак Манастыр Сьвятой Тройцы. Царква Сьвятой Тройцы XVII ст., XVIII ст. Невядомы Атрымала асобныя рысы віленскага барока ў выніку перабудовы. Зьнішчаная савецкімі ўладамі
Słucak, Trajčany. Слуцак, Трайчаны (1914).jpg

Украіна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Бучач Манастыр базылянаў. Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа 1751—1771 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Buchach-Monastyr-14098737.jpg
Гарадзішча Кляштар кармэлітаў. Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі 1746 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока. Пацярпеў у савецкі час (зруйнаваныя вежы), у 2000-я спазнаў істотную перабудову з боку Маскоўскага патрыярхату зь зьнішчэньнем шэрагу арыгінальных архітэктурных элемэнтаў і надбудовай залатых купалоў-цыбулінаў
Городище. Колишній костел Пресвятої Діви Марії.jpg
Пачаеў Манастыр Прачыстай Багародзіцы. Царква Прачыстай Багародзіцы 1771—1791 Ян Готфрыд Гофман Помнік архітэктуры віленскага барока
Почаїв Успенський собор-1.JPG

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Габрусь Т. Віленскае барока // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 408.
  2. ^ Віленскае барока // Культуралогія. Энцыкл. — Менск, 2003.
  3. ^ Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001. С. 175.
  4. ^ Ярашэвіч А. Віленскі кляштар бенедыкцінак // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 408.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]