Інтэр’ер
Выгляд
(Перанакіравана з «Інтэр'ер»)
Інтэр’е́р (па-француску: intérieur па-лацінску: interior — унутраны-выгляд, антонім па-француску: extérieur, па-лацінску: exterior — вонкавы-выгляд) — архітэктурна і мастацка аформленая ўнутраная прастора будынку, якая забясьпечвае чалавеку эстэтычнае ўспрыманьне і спрыяльныя ўмовы жыцьцядзейнасьці; унутраная прастора будынку ці асобнага памяшканьня, архітэктурнае разьвязаньне якога вызначаецца яго функцыянальным прызначэньнем.
У аснове дызайну інтэр’еру ляжыць сынтэз прагматычных і мастацкіх ідэй і разьвязаньняў, накіраваных на паляпшэньне ўмоў існаваньня чалавека ў цэласнай эстэтычна дасканалай форме. Інтэр’ер складаецца з трох складнікаў:
- будаўнічая абалонка — падлога, сьцены, столь;
- прадметнае напаўненьне (абсталяваньне, мэбля);
- функцыянальныя працэсы, якія фармуюць і прастору, і пачуцьцёва-псыхалягічную атмасфэру.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Інтэр’ер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў