Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Амсьціслаў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
| |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Амсьціслаў |
Каардынаты | 54°01′26″ пн. ш. 31°43′38″ у. д. / 54.02389° пн. ш. 31.72722° у. д.Каардынаты: 54°01′26″ пн. ш. 31°43′38″ у. д. / 54.02389° пн. ш. 31.72722° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Аўтар праекту | Ян Гляўбіц |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Амсьціславе. Знаходзіцца ў пачатку Кармэліцкай вуліцы[a], каля Замкавай гары. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1832 году. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Амсьціслаўскага кармэліцкага кляштару складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. У інтэр’еры касьцёла захаваліся ўнікальныя фрэскі, якія з савецкіх часоў патрабуюць неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1614 годзе згодна з прывілеем караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы ў Амсьціславе заснавалі Фарны касьцёл, пры якім з 1637 году пачаў дзеяць кляштар кармэлітаў. Першыя будынкі былі драўлянымі.
У першай палове XVII ст. на месцы драўлянага з фундацыі Караля Якуба Мадалінскага пачалі будаваць мураваны касьцёл. У пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 22 ліпеня 1654 году ў выніку Трубяцкой разьні маскоўскія войскі перабілі манахаў-кармэліты. Гэтай падзеі прысьвячаюцца дзьве цэнтральныя фрэскі сьвятыні. У другой палове XVII ст. касьцёл дабудавалі.
У 1691 годзе кляштарны комплекс пацярпеў ад пажару, у 1717 годзе яго адбудавалі. У 1746—1750 гадох касьцёл перабудавалі паводле праекту архітэктара Яна Глаўбіца.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Амсьціслаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Паводле інвэнтару 1823 году, у касьцёле было 6 алтароў, кляштарная бібліятэка налічвала 207 кніг[1]. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар.
У 1887 годзе касьцёл рамантаваўся.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За савецкім часам касьцёл зачынілі і прыстасавалі пад гаспадарчыя мэты. Гэта прывяло да руйнаваньня высокамастацкіх інтэр’ераў помніка.
У наш час будынак вярнулі каталікам. Вядзецца павольная рэстаўрацыя. На 2014 год у касьцёле налічвалася 25 прыхаджанаў, а набажэнствы ладзілі ў капліцы. На «Амсьціслаўскі рыцарскі фэст», які ладзілі 2 дні штоліпень, наведнікаў пускалі ў сам касьцёл[2].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — 3-нэфавая 6-слупавая базыліка з 2-вежавым фасадам і 5-граннай алтарнай апсыдай, да якой з поўдня далучаецца кляштар. Сьцены аздабляюцца пілястрамі.
Інтэр’ер мае багатую ляпную і фрэскавую аздобу (сярэдзіна XVIII ст.), якая разьмяшчаецца на паўднёвай, паўночнай і алтарнай сьценах галоўнага нэфа і на скляпеньнях бакавых нэфаў. Захавалася каля дваццаці кампазыцыяў, зь якіх найбольшую мастацкую каштоўнасьць маюць партрэт фундатара і сюжэты на гістарычную тэматыку: «Узяцьце Амсьціслава маскалямі ў 1654 годзе» і «Забойства ксяндзоў».
Кляштарны корпус
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, накрыты вальмавым дахам.
Брама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля касьцёла стаіць брама ў выглядзе рознавялікіх паўцыркульных арак. З бакоў брамы ўзвышаюцца невялікія пінаклі. Над шырокай цэнтральнай аркай разьмяшчаецца ступенчаты атык[3].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1840 г.
-
1872 г.
-
1882 г.
-
М. Астанковіч, 1901 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
М. Астанковіч, 1890-я гг.
-
1912 г.
-
1912 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
Плябанія, 1913 г.
-
да 1918 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Галоўны фасад
-
Фундатарскі надпіс на фасадзе
-
Кляштар
-
Брама
-
Галоўны алтар
-
Бакавы алтар
-
Фрэскі
-
Фрэскі ў капліцы
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Кірава
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ярашэвіч А. Мсціслаўскі кляштар кармелітаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 324.
- ^ Дыяна Серадзюк. Маўчаньне мінуўшчыны // Ігуменскі тракт. — 13 траўня 2014. — № 16 (74).
- ^ Друшчыц С., Церашчатава В. Мсціслаўскі касцёл і кляштар кармелітаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 352.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 511Г000504 |