Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Віцебск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
![]() Фарны касьцёл
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′31.1″ пн. ш. 30°12′02.3″ у. д. / 55.191972° пн. ш. 30.200639° у. д.Каардынаты: 55°11′31.1″ пн. ш. 30°12′02.3″ у. д. / 55.191972° пн. ш. 30.200639° у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Фарны) — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіўся на левым беразе ракі Дзьвіны, на месцы былога рамесьніцка-гандлёвага пасада Ніжняга Замка, побач з царквой Зьвеставаньня Багародзіцы. Дзейнічаў да першай паловы XIX ст. Твор архітэктуры віленскага барока.
У другой палове XIX ст. касьцёл да непазнавальнасьці перабудавалі расейскія ўлады, а ў 1950-я рокі помнік канчаткова зруйнавалі бальшавікі. Да нашага часу захаваліся падмуркі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мураваны касьцёл збудавалі як парафіяльны ў 1749 року, пры ім была драўляная плябанія. Пазьней належаў да кляштару марыявітак[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 рок), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1842—1844 роках расейскія ўлады зачынілі касьцёл з прычыны ягонага блізкага разьмяшчэньня да царквы Зьвеставаньня Багародзіцы[2]. Неўзабаве помнік часткова зруйнавалі (разабралі вежы).
У 1862—1903 роках у будынку колішняга касьцёла месьціўся Віцебскі цэнтральны архіў даўніх актаў, архіў губэрнскай управы, архіў канцылярыі генэрал-губэрнатара.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Будынак касьцёла пацярпеў у Другую сусьветную вайну. У канцы 1950-х — пачатку 1960-х рокаў помнік зруйнавалі савецкія ўлады.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл — помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. Галоўны фасад падзяляўся пілястрамі і карнізнымі пасамі на тры ярусы і пяць праслаў. Яго завяршаў фігурны франтон, абапал якога ўзвышаліся 5-ярусныя шатровыя вежы[1].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па перабудове. Н. Орда, 1875—1876 рр.
Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 400.
- ^ Губина В. В. Положение православных и католических храмов на Беларуси в ХIХ в. Сравнительный анализ // Конференции / VI Международные Кирилло-Мефодиевские чтения. 2000 г.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.