Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў (Дзісна)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
| |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Дзісна |
Каардынаты | 55°34′08.70″ пн. ш. 28°12′52.10″ у. д. / 55.569083° пн. ш. 28.2144722° у. д.Каардынаты: 55°34′08.70″ пн. ш. 28°12′52.10″ у. д. / 55.569083° пн. ш. 28.2144722° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата скасаваньня | 1882 |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў | |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Дзісьне. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы места, на рагу гістарычных Парканнай і Дарашкоўскай вуліцаў. У 1958 годзе савецкія ўлады ўзарвалі касьцёл (захавалася частка муроў, цяпер адноўлены). Дзее. Твор архітэктуры віленскага барока.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1583 годзе кароль і вялікі князь Стэфан Баторы запрасіў у Дзісну манахаў-францішканаў. У 1630 годзе з фундацыі Крыштапа Малкевіча-Хялчоўскага (ахвяраваў маёнтак Клімаўшчыну) у месьце збудавалі драўляныя кляштар з касьцёлам і званіцай. Пазьней адным з фундатараў кляштару быў Язэп Корсак.
У 1773 годзе на месцы драўлянага збудавалі мураваны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Дзісна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1818 годзе замест драўлянага збудавалі мураваны кляштарны корпус.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1831 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. У 1882 годзе касьцёл значна пацярпеў ад пажару (адноўлены ў 1883 годзе).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1938 годзе пры касьцёле адрадзіўся кляштар францішканаў, ліквідаваны савецкімі ўладамі ў 1939 годзе. У 1958 годзе савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры з дапамогай выбухоўкі. Засталіся толькі тры сьцяны, галоўны фасад цалкам зьнішчылі.
У 2000-я гады пачалося аднаўленьне касьцёла.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 1-нэфы бязьвежавы аб’ём, які пераходзіць у магутную паўкруглую апсыду. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і тонкімі лапаткамі ў прасьценках.
Унутраная прастора перакрывалася цыліндрычным скляпеньнем на распалубках, якія абапіраліся на прысьценныя, падзеленыя пілястрамі пілёны. Апсыда вылучалася стукавым алтарам. Захаваліся фрагмэнты блакітна-белай арнамэнтальнай мазаічнай падлогі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1900 г.
-
1909 г.
-
да 1918 г.
-
1918 г.
-
1936 г.
-
1936 г.
-
1936 г.
-
1936 г.
-
1936 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Уваход
-
Усярэдзіне
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 124.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.