Прыдруйск
Прыдруйск | |
лат. Piedruja | |
![]() | |
Краіна: | Латвія |
Край: | Краслаўскі |
Насельніцтва: | 107 чал. |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Паштовы індэкс: | 5662 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°47′48″ пн. ш. 27°26′44″ у. д. / 55.79667° пн. ш. 27.44556° у. д.Каардынаты: 55°47′48″ пн. ш. 27°26′44″ у. д. / 55.79667° пн. ш. 27.44556° у. д. |
Прыдруйск на мапе Латвіі ![]() ![]() Прыдруйск | |
![]() |
Прыдру́йск (па-латыску: Piedruja, па-латыску Піедруя) — вёска ў Краслаўскім краі Латвіі, адміністрацыйны цэнтар Прыдруйскай воласьці. Знаходзіцца на правым беразе ракі Заходняя Дзьвіна, па якой праходзіць дзяржаўная граніца паміж Латвіяй і Беларусьсю, насупраць мястэчка Друя (Беларусь). За 292 км ад Рыгі. Насельніцтва — 118 жыхароў (2016).
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Заснавана Янам Сапегам не пазьней 1611 году. У XIX стагодзьдзі было мястэчкам Дрысенскага павету Віцебскай губэрні. Напрыканцы XIX стагодзьдзя ў Прыдруйску былі праваслаўная і каталіцкая цэрквы, сынагога, 2 малітоўныя дамы. Паводле перапісу 1897 году — 854 жыхары, сярод іх 561 жыдоў.
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Ушэсьця Дзевы Марыі (1759)
- Царква Сьвятога Мікалая (1885)
Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Францішак Бартуль (1918—2005) — грамадзка-палітычны дзяяч беларускай эміграцыі