Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар піяраў (Лужкі)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар піяраў
| |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лужкі |
Каардынаты | 55°21′3″ пн. ш. 27°52′39″ у. д. / 55.35083° пн. ш. 27.8775° у. д.Каардынаты: 55°21′3″ пн. ш. 27°52′39″ у. д. / 55.35083° пн. ш. 27.8775° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар піяраў | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар піяраў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар піяраў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Лужках. Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы колішняга мястэчка, на Касьцельнай вуліцы. Касьцёл дзее. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У 1843 годзе расейскія ўлады зруйнавалі кляштар.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Айцы-піяры зьявіліся ў Лужках на запрашэньне ўладальніка мястэчка кашталяна полацкага Валяр’яна Жабы, які перадаў ім фальварак Bісьнік, пляц пад кляштар і калегіюм (у ягоны гонар называўся Валяр’янскім), парк і школу (дзеяла з 1744 году). Жонка В. Жабы ахвяравала на калегіюм 1000 злотых.
Мураваны касьцёл будаваўся ў 1744—1756 гадох.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Лужкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. На 1832 год кляштар валодаў 13 вёскамі і 330 сялянамі.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1843 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), тады ж зруйнавалі кляштарны комплекс (імаверна, захаваліся падмуркі).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За польскім часам будынак касьцёла вярнулі каталікам. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У будынку захоўваліся штучныя ўгнаеньні. З 1988 году касьцёл зноў дзее.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 2-вежавая 1-нэфавая базыліка з выцягнутай акруглай апсыдай, да якой з бакоў сымэтрычна далучаюцца нізкія закрысьціі. Тарцы 2-схільнага даху афармляюцца фігурнымі шчытамі. 4-ярусныя чацьверыковыя вежы стаяць пад кутом да цэнтральнай увагнутай роўніцы галоўнага фасада, які прафіляванымі цягамі падзяляецца на 3 ярусы, інтэнсіўна падзеленыя пілястрамі. Пабеленыя кутнія і прасьценачныя пілястры аздабляюць будынак і надаюць яму графічную выразнасьць.
У інтэр’еры нэф і апсыда перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. Сьцены падзяляюцца паўкалёнамі на высокіх пастамэнтах і з капітэлямі зь лісьця аканта, валютаў і галовак пуцьці. Адхілы высoкіх аркавых аконных праёмаў, прасьценкі, скляпеньні аздабляюцца арнамэнтальнай размалёўкай. Плястыка-дэкаратыўныя акцэнты інтэр’еру — 3 ракайльныя 2-ярусныя стукавыя алтары, аздобленыя драўлянай скульптурай. Над уваходам — хоры, абмежаваныя хвалістым парапэтам[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
каля 1900 г.
-
да 1915 г.
-
1919—1921 г.
-
1924 г.
-
1930-я гг.
-
К. Півоцкі, 1936 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
-
Інтэр'ер
-
Хоры
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000839 |
- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар піяраў у Лужках, Radzima.org
- Лужкі — парафія Св. Арханёла Міхала. Catholic.by. Праверана 22 ліпеня 2012 г.