Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў (Губін)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
Краіна Беларусь
Вёска Губін
Каардынаты 55°02′30.70″ пн. ш. 28°57′14.60″ у. д. / 55.0418611° пн. ш. 28.9540556° у. д. / 55.0418611; 28.9540556Каардынаты: 55°02′30.70″ пн. ш. 28°57′14.60″ у. д. / 55.0418611° пн. ш. 28.9540556° у. д. / 55.0418611; 28.9540556
Архітэктурны стыль барока
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Губіне. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы колішняга мястэчка. У 1960-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл і кляштар (захаваліся рэшткі муроў касьцёла). Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваныя касьцёл і кляштар францішканаў у Губіне збудавалі ў 1714 годзе з фундацыі стольніка полацкага Яна Пакаша.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Губін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Аднак па здушэньні вызвольнага (1830—1831) і нацыянальна-вызвольнага (1863—1864) паўстаньняў расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, а ў 1960-я гады — зруйнавалі помнік архітэктуры з дапамогай выбухоўкі.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры барока. Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам. На галоўным фасадзе ўзвышаліся дзьве 3-ярусныя чацьверыковыя вежы зь фігурнымі ківорыямі і шчытом паміж імі. Фігурнымі шчытамі завяршаліся крылы трансэпта і апсыды.

Унутраная прастора магутнымі слупамі і аркамі падзялялася на тры нэфы з цыліндрычнымі скляпеньнямі. Інтэр’ер аздаблялі тры алтары, сярод якіх мастацкай працай вызначаліся галоўны — Найсьвяцейшай Панны Марыі і бакавы — Найсьвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай. На левым слупе прэзьбітэрыюму месьціўся амбон безь акрэсьленага стылёвага разьвязку[1].

Да закрысьціі касьцёла далучаўся 2-павярховы прастакутны ў пляне кляштарны корпус.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 114.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Стэльмах А. Губінскія кляштар і касцёл // Лепельскі край. 26 красавіка 2001. С. 2.
  • Яшуш І. Касцёл у Губіне // Культура. 21—27 жніўня 1999. С. 13.
  • Żyskar, Fryderyk Józefat. Nasze kościoły. Archidiecezija Mohylowska.. — Warszawa, Petersburg: P. Laskauer, 1913. — С. 403—405. — 440 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000501