Бусяж
Бусяж лац. Busiaž | |
Прачысьценская царква | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Івацэвіцкі |
Сельсавет: | Мілейкаўскі |
Насельніцтва: | 182 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1645 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°49′20″ пн. ш. 25°8′31″ у. д. / 52.82222° пн. ш. 25.14194° у. д.Каардынаты: 52°49′20″ пн. ш. 25°8′31″ у. д. / 52.82222° пн. ш. 25.14194° у. д. |
± Бусяж | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бу́сяж[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бусяжы. Цэнтар Мілейкаўскага сельсавету Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 182 чалавекі. Знаходзіцца за 22 на паўночны захад ад Івацэвічаў, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Косаў Палескі.
Бусяж — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захавалася царква Прачыстай Багародзіцы ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Бусяж мае повязь з паняцьцем буса — 'лодка, выдзеўбаная з дубовых калодаў'[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўспамін пра Бусяж датуецца 1556 годам: на сэсіі Слонімскага земскага суду (судзьдзя Ян Віктарын з Івацэвічаў) разглядалася скарга Мікалая Юндзіла, зямяніна Слонімскага павету, на Лаўрына Аравіцкага ва ўкрываньні зьбеглых ад яго сялянаў. Маёнтак уваходзіў у склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1645 годзе маёнтак належаў Альбрэхту Праслаўскаму, які аддаў яго ў заставу маршалку слонімскаму Яну Мялешку. Па сьмерці апошняга Бусяж перайшоў да харунжага слонімскага Жыгімонта Праслаўскага і ягонага брата Крыштапа, каноніка віленскага. 15 траўня 1648 году браты прадалі маёнтак падканцлеру Казімеру Льву Сапегу. У 1779 годзе на месцы драўлянай узьвялі новую мураваную царкву. Пры ёй 27 жніўня штогод праводзіўся кірмаш.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Бусяж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце[3]. У 1863 годзе тут адкрылася расейская двухклясная народная вучэльня. На 1886 год у мястэчку было 17 двароў, існавалі царкоўны прыход, школа, карчма, вадзяны млын. На 1905 год сялянскі зямельны клін складаў 572 дзесяціны.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Бусяж занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бусяж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Бусяж апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Косаўскай гміне Косаўскага павету. На 1924 год у мястэчку было 16 будынкаў, у фальварку — 2.
У 1939 годзе Бусяж увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам сельсавету Косаўскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час тут быў 91 двор, працавалі крама, пошта, хата-чытальня, мэдычны пункт. У 1957 годзе адбыўся першы выпуск Бусяскай сярэдняй школы. На 1995 год у вёсцы было 77 двароў, на 2002 год — 81, на 1 студзеня 2008 году — 79.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 187 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 328 чал. у мястэчку Бусяжы і 14 чал. у фальварку Бусяжы; 1924 год — 136 чал. у мястэчку Бусяжы і 16 чал. у фальварку Бусяжы; 1940 год — 365 чал.; 1959 год — 179 чал.; 1970 год — 175 чал.; 1979 год — 202 чал.; 1995 год — 220 чал.[5]; 1999 год — 213 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 219 чал.; 1 студзеня 2008 году — 211 чал.; 2010 год — 182 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Бусяжы працуюць клюб, бібліятэка, ФАП, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Прачыстай Багародзіцы (1779; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сядзіба
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 155.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 42—43.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 279.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 358.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бусяж, Radzima.org
- Зайка А. Вёска Бусяж: тут рабілі лодкі-бусы, Газета для вас, 27 ліпеня 2009 г.
|