Царква Божага Яўленьня (Жыровічы)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Божага Яўленьня | |
Богаяўленская царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Жыровічы |
| Каардынаты | 53°00′53,3″ пн. ш. 25°20′45,87″ у. д.HGЯO |
| Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Божага Яўленьня на мапе Беларусі Царква Божага Яўленьня | |
Царква Божага Яўленьня — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Жыровічах. Знаходзіцца ў цэнтры комплексу Прачысьценскага манастыра. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную Богаяўленскую царкву Жыровіцкага манастыра збудавалі ў 1672 годзе на месцы другога зьяўленьня цудоўнага абраза Маці Божай, да 1796 году яе поўнасьцю перабудавалі ў стылі віленскага барока: разабралі фасад, прыбудавалі прытвор і хоры.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жыровічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Неўзабаве над дахам царквы паставілі барабан з масіўным купалам-цыбулінай.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За савецкім часам царква, як і манастыр, не зачынялася.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта бязьвежавая адназальная базыліка. Галоўны 2-ярусны фасад выходзіць за межы асноўнага аб’ёму. Уражаньне вэртыкальнай скіраванасьці ствараецца паўкалёнамі, вязкамі лапатак, падзеленымі фігурным франтонам з бакавымі валютамі. Роўніцы бакавых фасадаў падзяляюцца аркавымі вокнамі ў простых ліштвах.
Унутры царквы ў залю выступаюць хоры, абмежаваныя ўвагнута-пукатым парапэтам. Пад царквой скляпеністая крыпта[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старая графіка
- Н. Орда, 14 красавіка 1865 г.
- Н. Орда, 8 верасьня 1876 г.
- 1890 г.
- 1898 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1870-я гг.
- 1915—1918 гг.
- А. Віслоцкі, 1923 г.
- 1941 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- З боку апсыды
- Фрагмэнт
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Жыровіцкі манастыр базыльян // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 216.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 411Г000537 |
| |||||||||||||