Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Віцебск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′27.5″ пн. ш. 30°11′38.1″ у. д. / 55.190972° пн. ш. 30.193917° у. д.Каардынаты: 55°11′27.5″ пн. ш. 30°11′38.1″ у. д. / 55.190972° пн. ш. 30.193917° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Дата скасаваньня | 1945 |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьзя ў Віцебску. Знаходзілася на Задзьвіньні ў Рускім пасадзе, на рагу Ніжняй Пятроўскай і Папярочнай Пятроўскай вуліцаў[a]. Твор архітэктуры віленскага барока. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляная Пятроўская царква на Задзьвіньні ўпамінаецца пад 1618 годам. Гэтая царква стаяла на тэрыторыі Рускага пасаду, дзе ёй належала некалькі пляцаў.
Пад 1713 годам упамінаецца мураваная капліца, якая стаяла на месцы старажытнай Пятроўскай царквы. Існуюць зьвесткі, што непадалёк існавалі 2 мураваныя філіяльныя царквы: Стрэчанская і Міхайлаўская (на месцы правіянцкіх магазынаў).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. У 1780 годзе з блаславеньня Іраклія Лісоўскага на месцы старой царквы збудавалі новую мураваную царкву[1]. У 1799 годзе ў царкву перавялі манахаў базылянскага манастыра.
Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1886 годзе побач збудавалі царкву-мураўёўку Раства Багародзіцы.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну будынак царквы атрымаў нязначныя пашкоджаньні. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры. Пазьней на яго месцы збудавалі 3-павярховы кутні будынак з сылікатнай цэглы (дом № 11).
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з паўкруглай апсыдай. Над галоўным фасадам узвышаліся 2-ярусныя вежы зь фігурным франтонам паміж імі. Бакавыя фасады рытмічна падзяляліся 16 вялікімі аконнымі праёмамі.
Інтэр’ер царквы аздаблялі росьпісы. У 1945 годзе яшчэ захоўваліся 18 кампазыцыяў, разьмешчаных на бакавых сьценах і не перакінутых церазь пілёны арках галоўнага нэфа.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1883 г.
-
Д. Якерсон, 1920-я гг.
-
За Богаяўленскай царквой. Ю. Пешка, каля 1800 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1900 г.
-
да 1918 г.
-
1939 г.
-
да 1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
11 лістапада 1941 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — рог вуліцы Камсамольскай і вуліцы Зяньковай
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Віцьбіч Ю. Нататкі краязнаўца // ARCHE Пачатак. № 4, 2009. С. 111.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Віцебска: у 2-х кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 2002. — 648 с.: іл. ISBN 985-11-0246-6.