Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак (Мазыр)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Мазыр |
| Каардынаты | 52°01′39,68″ пн. ш. 29°18′26,82″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Каталіцкая царква |
| Эпархія | Пінская дыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Дата заснаваньня | XVIII ст. |
| Дата скасаваньня | 1842 |
| Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак | |
Касьцёл Сьвято́га Міха́ла Арханёла і кля́штар цыстэрыя́нак — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мазыры. Знаходзіцца ў прадмесьці Кімбараўцы, на гістарычнай вуліцы Кімбараўцы[a], на правым беразе ракі Прыпяці. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса, аточаных мурам з брамай. Касьцёл дзее.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1743—1745 гадох з фундацыі Бэнэдыкта Ражанскага ў Анёльскай даліне за 3 км на паўночны ўсход ад Мазыр збудавалі кляштарны комплекс цыстэрыянак.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мазыр апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1804 годзе завяршылася стварэньне фрэскавай размалёўкі скляпеньняў касьцёла.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1883 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. У 1888 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1893—1894 гадох помнік перабудавалі ў маскоўскім стылі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За савецкім часам царкву зачынілі. У 1990-я гады будынкі вярнулі каталікам.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Касьцёл — 1-нэфавая базыліка, накрытая высокім 2-схільным дахам з увагнутымі вальмамі над 3-граннай апсыдай. Мае моцную канструкцыю (таўшчыня муроў 1,5 м). Архітэктурна-плястычны акцэнт прыпадае на галоўны фасад, падзелены на тры часткі высокімі пілястрамі і завершаны шырокім тонкапрафіляваным карнізным пасам. Бакавыя роўніцы фасаду аздабляюцца трыма ярусамі фігурных і аркавых нішаў з конхамі ў верхнім ярусе. Фасад завяршаецца ступеньчатым атыкам. Галоўны ўваход празь нізкі 5-гранны прытвор, дэкарыраваны буйнымі кутнымі лапаткамі. Роўніцы бакавых фасадаў рытмічна падзяляюцца высокімі лучковымі вокнамі і шырокімі лапаткамі ў прасьценках.
Унутры нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з падвойнымі папружнымі аркамі і люнэтамі, апсыда — самкнутай конхай. Скляпеньні ўпрыгожвала сюжэтная фрэскавая размалёўка. Сьцены падзяляюцца аркавымі нішамі і падвойнымі пілястрамі, апярэзваюцца буйным тонкапрафіляваным карнізам. Апсыда раскрываецца ў залю шырокім аркавым прасьветам.
Кляштар
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кляштарны корпус — П-падобны ў пляне крыты бляхай і дахоўкай 3-павярховы будынак (першы паверх быў мураваным, другі і трэці — фахвэркавыя), які злучаўся з касьцёлам і ўтвараў унутраны двор. Да нашага часу захаваўся адзін прастакутны ў пляне 2-павярховы аб’ём пад двухсхільным дахам. Фасады рытмічна падзяляюцца квадратнымі і прастакутнымі вокнамі, у прасьценках — шырокімі лапаткамі. Плян галерэйны з аднабаковым разьмяшчэньнем тыповых кельляў з цыліндрычнымі скляпеністымі перакрыцьцямі[1]).
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі і графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі і графіка
- Абмеры, 1860
- Абмеры, 1860 г.
- 1865 г.
- Н. Орда, 1864—1876 гг.
- 1927 г.
- 1918 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- Інтэр’ер
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гогаля, 93А
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Мазырскі кляштар цыстэрыянак // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 295.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 312Г000510 |
- Гісторыка-культурныя каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь
- Славутасьці Мазыру
- Зьявіліся ў 1745 годзе
- Храмы пад тытулам Сьвятога Міхала Арханёла
- Цыстэрцыянскія кляштары Беларусі
- Барочныя манастыры Беларусі
- Касьцёлы Пінскай дыяцэзіі
- Касьцёлы Мазырскага раёну
- Рэлігія ў Мазыры
- Збудаваньні Мазыру
- Старонкі, якія выкарыстоўваюць пашырэньне Картограф