Наваградзкі павет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Наваградзкі павет
Navahradak. Наваградак (1720).jpg
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Наваградак
Дата ўтварэньня 1507
Дата скасаваньня 1795
Старосты Старосты наваградзкія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 24,5 тыс. км²
Час існаваньня 15071795
Месцазнаходжаньне Наваградзкага павету
Наваградзкі павет на мапе
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Навагра́дзкі паве́т'[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 24,5 тыс. км²[1]. Сталіца — места Наваградак.

Гістарычна асобнай часткай павету выступала Слуцкае княства, пераўтворанае ў 1791 годзе у Случарэцкі павет.

Сымболіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Павятовая харугва была «пелістага» (адценьне чырвонага) колеру[1].

Мескія гербы атрымалі Клецак, Любча, Наваградак, Нясьвіж і Цырын.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утварыўся ў 1507 годзе разам з Наваградзкім ваяводзтвам. Дагэтуль, у XV ст. тэрыторыю павету займала аднайменнае намесьніцтва ў складзе Троцкага ваяводзтва[1].

У 1528 годзе, паводле попісу войска Вялікага Княства Літоўскага, наваградзкая шляхта выстаўляла 269 коньнікаў, яшчэ 79 дробных баяраў ішлі на вайну асабіста; апрача таго, фармавалася асобная татарская харугва ў складзе 36 коньнікаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў тэрыторыя Наваградчыны значна павялічылася. Межы павету ўпершыню вызначыў прывілей вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 30 красавіка 1565 году[2].

28 чэрвеня 1660 году каля вёскі Палонкі войскі Вялікага Княства Літоўскага нанесьлі зьнішчальную паразу маскоўскім захопнікам, якая зьмяніла ход вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай[3].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) большая частка павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, рэшта — па трэцім падзеле.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клецак, каля 1600 г.

На поўначы межаваў зь Лідзкім і Ашмянскім паветамі Віленскага ваяводзтва, на ўсходзе — з Менскім і Мазырскім паветамі Менскага ваяводзтва, а таксама з Слуцкім княствам, на поўдні — зь Пінскім паветам Берасьцейскага ваяводзтва, на захадзе — з Слонімскім паветам Наваградзкага ваяводзтва.

Мяжа з Слонімскім паветам ішла ракою Моўчадзь, далей праставала да Пінскага павету паміж Сталавічамі, Палонкай, Уславічамі з аднаго боку і Бусяжам, Быценем і Слонімам зь іншага.

У склад Наваградзкага павету ўваходзіла тэрыторыя Наваградзкага гродавага і Клецкага старостваў (дзяржаўных воласьцяў), а таксама прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

Нясьвіж, каля 1800 г.

На тэрыторыі павету знаходзіліся месты і мястэчкі (бяз Случчыны): Бабоўня, Валеўка, Гавязна, Гарадзішча, Дварэц, Дзяляцічы, Ішкальдзь, Кажан-Гарадок, Карэлічы, Клецак, Крашын, Крывошын, Лахва, Ліпск, Любча, Ляхавічы, Магільна, Мір, Мядзьведзічы, Мікалаеўшчына[b], Наваградак, Новая Мыш, Нягневічы, Нясьвіж, Паланэчка, Сваятычы, Сіняўка, Сноў, Сталовічы, Сьвержань, Турэц, Уселюб, Цырын, Ярэмічы. Магдэбурскае права мелі Карэлічы (XVII ст.), Клецак (27.08.1652), Любча (1590), Мікалаеўшчына (XVII ст.)[4][5], Мір (27.12.1579), Наваградак (26.06.1511), Нясьвіж (23.04.1586).

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наваградак, каля 1800 г.

У сярэдзіне XVII ст. налічваў каля 41 тыс. дымоў (што адпавядала 278 тыс.[1]. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 289 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 166 тыс. чал.[6] (25,5 тыс. дымоў[1]).

На 1775 год павет налічваў 34 742 дымоў[7]. У 2-й пал. XVIII ст. колькасьць насельніцтва дасягнула 334 тыс. чал.[1]

Ураднікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Старосты наваградзкія

Павятовы соймік праходзіў у Наваградку, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды. Наваградзкая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драўляная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі Наваградчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва.

Мураваная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XVI ст. у мураваную архітэктуру Меншчыны прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — віленскага барока і клясыцызму.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Таксама Но́вагаро́дзкі паве́т, Наўгаро́дзкі паве́т
  2. ^ Уваходзіла ў склад Менскага павету, аднак пры гэтым належала да Нясьвіскай ардынацыі, цэнтар якой уваходзіў у склад Наваградзкага павету, таксама касьцельныя парафія адносілася да Наваградзкага дэканату

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е Насевіч В. Новагародскі павет // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 363.
  2. ^ Гайба М. Навагрудскі павет // ЭГБ. Т. 5. — Менск, 1999. С. 261.
  3. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  4. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Стаўбцоўскага р-на. — Менск: БелЭн, 2004. С. 588.
  5. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 312.
  6. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  7. ^ Jelski A. Powiat nowogródzki // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1894. S. 340.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]