Быстрыца
Быстрыца лац. Bystryca | |
Першыя згадкі: | 1390 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Варнянскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 154 чал. (2014)[1] |
колькасьць двароў: | 80 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
Паштовы індэкс: | 231221 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°47′47″ пн. ш. 25°52′30″ у. д. / 54.79639° пн. ш. 25.875° у. д.Каардынаты: 54°47′47″ пн. ш. 25°52′30″ у. д. / 54.79639° пн. ш. 25.875° у. д. |
± Быстрыца | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бы́стрыца[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Вяльлі. Уваходзіць у склад Варнянскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2014 год — 154 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 29 км на поўнач ад Астраўцу, за 34 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай.
Быстрыца — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Быстрыцы ўтварыўся ад тэрміну «быстрыца» — дзялянка хуткай плыні ў рацэ[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Быстрыцу датуецца 1390 годам, калі вялікі князь Ягайла заснаваў тут касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа. У канцы XIV — пачатку XVI стагодзьдзяў пры касьцёле дзеяў кляштар белых аўгустынаў (канонікаў рэгулярных).
У першай палове XVI ст. Быстрыца была цэнтрам воласьці ў Віленскім ваяводзтве і рэзыдэнцыяй ваяводы. У 1537 годзе яна атрымала статус мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Віленскага павету.
У XVII—XVIII стагодзьдзях Быстрыца — цэнтар староства Бжастоўскіх. На 1612 год у мястэчку было 56 двароў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Быстрыца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Віленскага павету Віленскай губэрні. На 1886 год у мястэчку існавалі расейская народная вучэльня, прытулак, крама, 2 карчмы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Быстрыцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Быстрыца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 3 кастрычніка 1920 году мястэчка ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 году — міжваенннай Польскай Рэспублікі.
У 1939 годзе Быстрыца ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Астравецкага раёну (з 25 сьнежня 1962 году — Ашмянскага[4], з 6 студзеня 1965 году — Астравецкага[5]) раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Гарадзенскай) вобласьці[6]. Статус паселішча панізілі да вёскі.
У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году Быстрыца знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. З 17 студзеня 1969 году ў складзе Трокеніцкага сельсавету. На 1971 год тут быў 91 двор, на 1991 год — 86, на 1995 год — 82, на 2014 — 80. 26 лютага 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Трокеніцкага вёску перавялі ў склад Варнянскага сельсавету[7].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1880 год — каля 103 чал.[8]
- XX стагодзьдзе: 1901 год — каля 405 чал.; 1971 год — 295 чал.; 1991 год — 251 чал.[9]; 1995 год — 234 чал.[10]; 1999 год — 216 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 174 чал.; 2014 год — 154 чал.[1]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Быстрыцы працуе няпоўная сярэдняя школа.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (1760—1761)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кляштар аўгустынаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 9. Кн. 1. — Менск, 2015. С. 53.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 80.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 42.
- ^ Пра ўзбуйненьне сельскіх раёнаў Беларускай ССР (рас.) / Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага савету Беларускай ССР ад 25 сьнежня 1962 году
- ^ Пра стварэньне новых раёнаў Беларускай ССР (рас.) / Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага савету Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 году
- ^ Трокеніцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)
- ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 510.
- ^ Шаблюк В. Быстрыца // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 143.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 374.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2015. — 656 с.: іл. ISBN 978-985-11-0839-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|