Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Дунілавічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Дунілавічы
Каардынаты 55°4′33″ пн. ш. 27°14′8″ у. д. / 55.07583° пн. ш. 27.23556° у. д. / 55.07583; 27.23556Каардынаты: 55°4′33″ пн. ш. 27°14′8″ у. д. / 55.07583° пн. ш. 27.23556° у. д. / 55.07583; 27.23556
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня XVIII ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Commons-logo.svg Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Дунілавічах. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a]. Касьцёл дзейнічае, кляштар існаваў да 1850 году. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл будаваўся ў 1769—1773 гадох пры 2-павярховым мураваным кляштары дамініканаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1850 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар, па чым касьцёл дзейнічаў як парафіяльны.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Да пачатку XX ст. расейскія ўлады зруйнавалі будынак кляштару (імаверна, захаваліся падмуркі).

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі сьвятыню каталікам.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам і прастакутнай апсыдай. 2-схільныя дахі крылаў трансэпта і цэнтральнага нэфа закрываюцца ў тарцах фігурнымі франтонамі. Над разьвітым антаблемэнтам галоўнага фасаду — 2 чацьверыковыя з скошанымі кутамі 2-ярусныя вежы з паўсфэрычнымі купаламі і дэкаратыўнымі ліхтарамі.

Вакол касьцёл агароджа з каванай брамай, помнік архітэктуры нэарэнэсансу[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі і графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас касьцёла — вуліца Асяненкі, 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000592