Жыровіцкі манастыр
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Жыровіцкі манастыр
| |
![]() Жыровіцкі манастыр
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Жыровічы |
Каардынаты | 53°0′51.69″ пн. ш. 25°20′39.97″ у. д. / 53.0143583° пн. ш. 25.3444361° у. д.Каардынаты: 53°0′51.69″ пн. ш. 25°20′39.97″ у. д. / 53.0143583° пн. ш. 25.3444361° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Тып | стаўрапігіяльны |
Першае згадваньне | 1587 |
Дата заснаваньня | XVI стагодзьдзе |
Рэліквіі і сьвятыні | Жыровіцкі абраз Маці Божай |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Сайт | zhirovichi-monastery.by |
Жыровіцкі манастыр на мапе Беларусі ![]() ![]() Жыровіцкі манастыр | |
![]() |
Манасты́р Прачы́стай Багаро́дзіцы[a] — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Жыровічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на Саборнай вуліцы. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, пазьней Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, віленскага барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Жыровіцкага Прачысьценскага манастыра складаецца з Богаяўленскай, Крыжаўзьвіжанскай, Прачысьценскай саборнай і драўлянай Юраўскай цэркваў, званіцы, сэмінарыі, жылых карпусоў і гаспадарчых пабудоваў з садам.
Галоўная сьвятыня — цудоўны абраз Маці Божай, яе сьвята адзначаецца ў дзень зьяўленьня абраза — 7/20 траўня. Да XIX ст. у манастыры захоўвалася Жыровіцкае Эвангельле, рукапісны помнік XV ст.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Манастыр ў Жыровічах заснавалі ў XVI ст.[1] на месцы, дзе, паводле паданьня, у 1470 годзе цудоўным чынам зьявіўся абраз Маці Божай, названы Жыровіцкім. На месцы зьяўленьня абраза ўладальнік Жыровічаў падскарбі А. Солтан збудаваў драўляную царкву, а каля 1560 году адзін зь яго нашчадкаў пачаў будаваць мураваную царкву. Пад 1587 годам ўпершыню ўпамінаецца мужчынскі манастыр.
У 1609 годзе манастыр прыняў Унію. У 1613 годзе ён перайшоў да базылянаў, першым ігуменам у гэты пэрыяд стаў Язафат Кунцэвіч. Намаганьнямі базылянаў тут збудавалі вялікі манастырскі комплекс з мураваных цэркваў барокавай архітэктуры. У XVII—XVIII стагодзьдзях манастыр быў духоўным і адміністрацыйным цэнтрам літоўскіх уніятаў. У 1730 годзе пры дзясятках тысячаў каталікоў бізантыйскага і лацінскага абраду, а таксама іншых вернікаў цудоўны абраз Маці Божай з Жыровіцкага манастыра ўрачыста каранавалі залатымі папскімі каронамі, а Маці Божую Жыровіцкую абвясьцілі апякункай і заступніцай Вялікага Княства Літоўскага.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жыровічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр працягваў дзейнічаць як уніяцкі. У 1810—1828 гадох манастыр быў рэзыдэнцыяй Берасьцейскай уніяцкай япархіі, у 1828—1839 гадох — Літоўскай уніяцкай япархіі. У 1828 годзе пры манастыры адкрылася Літоўская духоўная сэмінарыя, пераўтвораная ў 1845 годзе ў духоўную вучэльню.
Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынкі манастыра ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Манахаў, якія адмовіліся перайсьці пад юрысдыкцыю Масквы, мітрапаліт Ёсіф Сямашка выслаў у адмыслова прызначаныя манастыры, у тым ліку па-за межамі беларускіх земляў.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У міжваенны час манастыр працягваў дзейнічаць у юрысдыкцыі Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, тым часам царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа знахозілася ў карыстаньні рыма-каталікоў. У 1934 годзе ўлады Польскай Рэспублікі разьмясьцілі ў частцы манастыра сельскагаспадарчую школу.
У 1945 годзе ў манастыры пачалі дзейнічаць пастарскія курсы, пераўтвораныя ў 1947 годзе ў Менскую духоўную сэмінарыю. За Хрушчовым у 1963 годзе яе зачынілі.
У другой палове 1980-х — пачатку 1990-х гадоў пачалося адраджэньне манастыра. У 1989 годзе, па 26-гадовым перапынку, аднавіла працу Менская духоўная сэмінарыя.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старая графіка
Н. Орда, 14 красавіка 1865 г.
Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі
Я. Булгак, да 1939 г.
Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сучасны стан
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі, таксама вядомы пад назвай «Манастыр Успеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Усьпенскі манастыр» (рас. Монастырь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенский монастырь)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Ярашэвіч А. Жыровіцкі Успенскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 632.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 411Г000537 |
- Жыровіцкі манастыр , Radzima.org
- Жыровіцкі манастыр (рас.) на «Глёбусе Беларусі»
- Партал Беларускай праваслаўнай царквы (рас.)
|