Стаклішкі
| Стаклішкі лац. Stakliški лет. Stakliškės | |||
| Населены пункт | |||
Касьцёл | |||
| |||
| Краіна | Летува | ||
|---|---|---|---|
| Павет | Ковенскі | ||
| Раён | Прэнскі | ||
| Геаграфія | |||
| Вышыня НУМ | 108 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 54°35′31″ пн. ш. 24°19′08″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 747 чал. (2011) | ||
| Стаклішкі на мапе Летувы Стаклішкі | |||
Стаклішкі (лет. Stakliškės) — вёска ў Летуве, каля ракі Верхняй. Цэнтар староства Прэнскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 747 чалавек. Знаходзяцца на ўсход ад Прэнаў, на аўтамабільнай дарозе Прэны — Трокі.
Стаклішкі — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тапонім Стаклішкі, магчыма, утварыўся ад скарочанай формы імя Станіслаў або Яўстах[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Першы пісьмовы ўпамін пра Стаклішкі датуецца 1375 годам. У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1513 годзе Стаклішкі сталі мястэчкам. У 1586 годзе тут збудавалі першы касьцёл. 16 студзеня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Стаклішкам Магдэбурскае права і герб.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Стаклішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год у мястэчку было 272 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Стаклішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Стаклішкі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 1644 чал., зь іх 936 каталікоў, 41 праваслаўны, 5 эвангелістаў, 355 юдэяў і 7 мусульманаў[5]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 747 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капліца
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1776)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 197—199.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Krzywicki J. Stokliszki // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 359.
| ||||||||