Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў (Валынцы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў
| |
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў.
Малюнак Н. Орды, 1875—1876 гг. | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Валынцы |
Каардынаты | 55°42′11.03″ пн. ш. 28°10′42.38″ у. д. / 55.7030639° пн. ш. 28.1784389° у. д.Каардынаты: 55°42′11.03″ пн. ш. 28°10′42.38″ у. д. / 55.7030639° пн. ш. 28.1784389° у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Аўтар праекту | Ян Гляўбіц |
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Валынцах. Знаходзіўся побач зь мястэчкам, у фальварку Забелах. Твор архітэктуры віленскага барока. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік.
Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. Пры кляштары дзеяў Забельскі дамініканскі калегіюм. Да нашага часу захаваліся падмуркі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1719 годзе Р. Шчыт заснаваў у Забелах кляштар дамініканаў[1]. Першыя будынкі былі драўлянымі.
У 1749 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла паводле праекту архітэктара Яна Гляўбіца. У 1756 годзе касьцёл асьвяцілі, аднак узьвядзеньне вежаў і аздабленьне інтэр’еру скончылі толькі ў 1766 годзе. У 1756—1759 гадох вялося будаваньне мураванага кляштару[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Валынцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1786—1811 гадох пры кляштары працавала школа для шляхецкіх і мяшчанскіх дзяцей, у якой утварыўся першы ва Ўсходняй Эўропе школьны тэатар[3].
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1838 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар і зачынілі калегюім. Касьцёл працягваў дзеяць як парафіяльны.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі помнік.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — 1-нэфавая 2-вежавая базыліка з алтарнай апсыдай. Галоўны фасад і скруглены нізкі прытвор мелі багатую плястыку: вытанчаныя слаістыя пілястры, выгнутыя тонкапрафіляваныя карнізы, аркавыя нішы. У дэкоры шырока выкарыстоўваліся вазы, прафіляваныя ліштвы аркавых акон, філёнгі. Паміж вежамі галоўнага фасаду месьціўся фігурны шчыт, такія ж шчыты завяршалі алтарны аб’ём касьцёла і цэнтральны рызаліт кляштару.
Інтэр’ер аздаблялі галоўны і 10 бакавых алтароў.
Кляштар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кляштарны корпус — 2-павярховы будынак пад вальмавым дахам, які злучаўся з касьцёлам галерэяй.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1912 г.
-
1912 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
1942 г.
-
1941—1942 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1944 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Габрусь Т. Забельскі кляштар дамініканцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 637.
- ^ Кулагін А. Валынецкі касцёл і кляштар дамініканцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 104.
- ^ Дзядзінкіна С. Чый летапіс цікавейшы? // Народная газета. № 28 (5694), 9 сьнежня 2008.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4