Перайсьці да зьместу

Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Быстрыца)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў 1871 годзе
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў 1871 годзе
Краіна Беларусь
Вёска Быстрыца
Каардынаты 54°48′03.09″ пн. ш. 25°52′57.02″ у. д. / 54.8008583° пн. ш. 25.8825056° у. д. / 54.8008583; 25.8825056Каардынаты: 54°48′03.09″ пн. ш. 25°52′57.02″ у. д. / 54.8008583° пн. ш. 25.8825056° у. д. / 54.8008583; 25.8825056
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Дата заснаваньня XIV ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Быстрыцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Папоўскай вуліцы. Дзее. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1390 годзе вялікі князь Ягайла фундаваў у Быстрыцы касьцёл і кляштар канонікаў рэгулярных (аўгустынаў). Неўзабаве ў мястэчку збудавалі драўляны касьцёл.

У 1523 годзе з фундацыі вялікага князя Жыгімонта Старога ў Быстрыцы збудавалі новы мураваны касьцёл. У 1760 годзе яго перабудавалі паводле праекту архітэктура Яна Гляўбіца.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Быстрыца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У XIX ст. яго сьцены аздобілі размалёўкай.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1865 годзе расейскія гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Неўзабаве матастацкае аблічча помніка зьнявечылі купаламі-цыбулінамі.

У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла рыма-каталікам, якія аднавілі яго аўтэнтычнае аблічча.

Касьцёл па маскоўскай перабудове, 1904 г.

Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 1-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай і закрысьціяй, прыбудаванай з поўначы. Над галоўным фасадам узвышаюцца 3-ярусныя 4-гранныя вежы, злучаныя трыкутным шчытом. Ніжні ярус вылучаецца на галоўным фасадзе вязкамі пілястраў, верхнія ярусы — скразныя, вуглы маюць скос 45° і апрацоўваюцца пілястрамі. Вэртыкальнасьць фасаду з увагнута-пукатымі хвалістымі роўніцамі сьценаў і карнізнымі пасамі падкрэсьлівае гарызантальная рустоўка цокаля. Бакавыя фасады і апсыда сымэтрычна падзяляюцца парамі аркавых акон і тонкімі падвойнымі лапаткамі ў прасьценках, апярэзваюцца прафіляваным антаблемэнтам.

Усярэдзіне нэф перакрываецца цыліндрычным на распалубках скляпеньнем, якое пераходзіць у конху апсыды, закрысьція — крыжовым [1]. Скляпеньні аздабляюцца арнамэнтальнай размалёўкай. Сьцены падзяляюцца падвойнымі пілястрамі, завяршаюцца моцным прафіляваным антаблемэнтам. Над уваходам хоры абмяжоўваюцца крывалінейным філёнгавым парапэтам. Плястыка-дэкаратыўны акцэнт інтэр’еру — галоўны алтар, разгорнуты гранямі апсыды і падзелены антаблемэнтам на два ярусы. Першы ярус, выкананы з карычневага стука з пазалотай на капітэлях, мае складаную калённа-пілястравую кампазыцыю і аздабляецца дзьвюма драўлянымі скульптурамі апосталаў. У такім жа стылі два меншыя маштабам кулісныя алтары[2].

  1. ^ Міцянін А. Быстрыцкі Крыжаўзвіжанскі касцёл // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 90.
  2. ^ Кулагін А. Быстрыцкі Крыжаўзвіжанскі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 97.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000036