Перайсьці да зьместу

Людвік Грынцэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Людвік Грынцэвіч
Дата нараджэньня 1 студзеня 1717(1717-01-01)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 10 кастрычніка 1783(1783-10-10) (66 гадоў)
Занятак архітэктар

Людвік Грынцэвіч (па-польску: Ludwik Hryncewicz; 1 студзеня 1717, фальварак Ільгоў, каля Вількаміру10 кастрычніка 1783) — вялікалітоўскі архітэктар, манах-дамініканец.

Н. Орда. Касьцёл і кляштар дамініканцаў у Валынцах

Нарадзіўся ў родавым маёнтку Ільгоў. З польскага шляхецкага роду Тальк-Грынцэвічаў.

Вучыўся ў Італіі. З 1750 году працаваў у Вялікім Княстве Літоўскім. Злучыў традыцыі архітэктуры барока з элемэнтамі мясцовай архітэктуры. У 1756 годзе спраектаваў і пабудаваў касьцёл і дамініканскі кляштар Сьв. Юрыя ў фальварку Забелы каля вёскі Валынцы, спраектаваў фасад віленскага касьцёлу Ўзьнясеньня Гасподняга. У 1760 годзе стаў прыёрам дамініканскага кляштару Сьв. Духа ў Вільні (1501)[1].

Пабудаваў касьцёл у мястэчку Нова Воля (цяпер Вірбаліс, Летува), будынак разбураны ў 1944 годзе. У 1763 годзе кіраваў рэканструкцыяй кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Сьв. Троіцы у Друі і Касьцёлу Ўнебаўзяцьця Багародзіцы ў горадзе Расены. У 1780—1782 гадах прыёр кляштару дамініканаў у Расенах[2].

У 1749 годзе апублікаваў неаднаразова перавыдаваны малітоўны даведнік па Жамойцкай Кальварыі («Przewodnik pokazujący obchód Drog Chrystusa w Kalwarii Zmudzkiey»).

  1. ^ Antanas Rimvydas Čaplikas. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. Vilnius: Charibdė, 1998. ISBN 9986-745-13-6. P. 143. (лет.)
  2. ^ Ludwik Hryncewicz Wydarzenie/postać dni. Vilnoteka (сакавік 2017).
  • Rąkowski G. Ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Litwie. ― Warszawa: Burchard Edition, 1999. — 453 s. — S. 243―244. — ISBN 83-87654-07-8