Царква Сьвятога Мікалая (Вільня)
Храм | |
Царква перанясеньня мошчаў сьвятога Мікалая Цудатворцы
Vilniaus Šv. Nikolajaus Stebukladario palaikų Pernešimo cerkvė | |
![]() Сьвята-Мікольская царква
| |
Краіна | Летува |
Горад | Вільня |
Каардынаты | 54°40′47.59″ пн. ш. 25°17′19.18″ у. д. / 54.6798861° пн. ш. 25.2886611° у. д.Каардынаты: 54°40′47.59″ пн. ш. 25°17′19.18″ у. д. / 54.6798861° пн. ш. 25.2886611° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Віленская і Літоўская япархія |
Тып будынка | прыходзкая царква |
Архітэктурны стыль | готыка з элемэнтамі барока і гістарызму |
Дата заснаваньня | 1347[1] |
Будаўніцтва | ???—1840-я |
Асноўныя даты: | |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Царква перанясеньня мошчаў сьвятога Мікалая Цудатворцы на мапе Летувы ![]() ![]() Царква перанясеньня мошчаў сьвятога Мікалая Цудатворцы | |
![]() |
Царква́ перанясе́ньня мо́шчаў сьвято́га Мікала́я Цудатво́рцы (па-летувіску: Šv. Nikolajaus Stebukladario palaikų Pernešimo cerkvė) — праваслаўная царква ў Вільні (Летува), адзін зь ейных найстарэйшых мураваных храмаў.
Знаходзіцца ў Старым месьце на вуліцы Дыджоі, 12 (лет. Didžioji g. 12). Помнік архітэктуры мясцовай значнасьці[2].
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паводле паданьня, першая драўляная царква на месцы цяперашняе зьявілася прыкладна ў 1340 року[3] (1347). Меркавана ў ёй былі пахаваныя віленскія мучанікі (цяпер знаходзяцца ў царкве Сьвятога Духу). А ўжо ў 1350 Ульяна Цьвярская, другая жонка князя Альгерда, загадала ўзьвесьці новы, мураваны храм, пра што нагадвае таблічка ў адной з капліцаў царквы.
У 1514 занядбаная царква зноў была перабудаваная вялікім гетманам Канстанцінам Астроскім ў гатычным стылі. У 1609 паводле прывілею караля Жыгімонта Вазы была перададзеная ўніятам, як і яшчэ адзінаццаць віленскіх храмаў.
У 1740-х царква была цалкам зьнішчаная пажарам і перабудаваная ў барокавым стылі.
У 1839 расейскія ўлады зачынілі мясцовую ўніяцкую парафію і вярнулі храм праваслаўным. З 1845 ён стаў прыходзкім.
Пасьля здушэньня паўстаньня 1863 року ён быў цалкам перабудаваны ў новабізантыйскім стылі з уласнае ініцыятывы віленскага генэрал-губэрнатара Міхаіла Мураўёва. Абноўленая царква мела стаць чарговым сымбалем расейскага панаваньня ў месьце, стаўшы пятым праваслаўным храмам у Старым месьце. Зьлева ад уваходу была прыбудаваная капліца ў гонар сьв. Міхаіла Арханёла, нябеснага заступніка М. Мураўёва. У лістападзе 1866 царква была пераасьвечаная. Удзел генэрал-губэрнатара ў перабудове царквы быў увекавечаны на мармуровай таблічцы з заходняга боку царквы.
Па II сусьветнай вайне царква была зачыненая, але ў 1947 рэжым пагадзіўся адчыніць яе. У 1949—1956 была праведзеная рэстаўрацыя, а ў 1961 храм стаў прыходзкім.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Цяперашні храм пабудаваны ў новабізантыйскім стылі з характэрнымі элемэнтамі віленскага барока. Звонку пафарбаваны ў белы колер і розныя адценьні ружовага ды чырвонага, багата дэкараваны фрызамі і барэльефамі. Вокны паўкруглыя альбо завершаныя вострым лукам. Вылучаюцца таксама дэкараваныя падобным чынам бленды (некаторыя з намаляванымі выявамі сьвятых).
Галоўны ўваход у сьвятыню абрамлены сьціплым парталам паўкруглых дзьвярэй, калідор знаходзіцца пад стрэлападобнай вежай, завершанай залатым крыжам, а дабудаваная ў XIX стагодзьдзі апсыда завершаная купалам, таксама з крыжам. Купал атачае шэраг цыбулепадобных сыгнатурак.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ К.М. Беларусы і царква сьв. Міколы ў Вільні / Іван Балтручак // Царква і народ : часопіс. — Вільня: Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны, 5 жніўня 1932. — № 1. — С. 15, 16.
- ^ Pilnas aprašas(лет.) Duomenų bazė Voruta. Kultūros paveldo departamentas prie Kultūros ministerijos. Праверана 2014-01-09 г.
- ^ Vladas Drėma. Dingęs Vilnius. Vilnius: Vaga, 1991. ISBN 5-415-00366-5. P. 178.(лет.)
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- А.А. Виноградов. Путеводитель по городу Вильне. — Вильна: 1908.
- Г. Шлевис. Православные храмы Литвы. — Вильнюс: Свято-Духов монастырь, 2006. — ISBN 9986-559-62-6
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Царква Сьвятога Мікалая (Вільня) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў