Віцебская ратуша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Віцебская ратуша
Віцебская ратуша
Віцебская ратуша
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°11′45.54″ пн. ш. 30°12′21.96″ у. д. / 55.1959833° пн. ш. 30.2061° у. д. / 55.1959833; 30.2061Каардынаты: 55°11′45.54″ пн. ш. 30°12′21.96″ у. д. / 55.1959833° пн. ш. 30.2061° у. д. / 55.1959833; 30.2061
Архітэктурны стыль віленскае барока
Дата заснаваньня 1597, 1775
Статус Ахоўная зона
Віцебская ратуша на мапе Беларусі
Віцебская ратуша
Віцебская ратуша
Віцебская ратуша
Commons-logo.svg Віцебская ратуша на Вікісховішчы

Віцебская ратуша — помнік архітэктуры XVIII ст.[a] у Віцебску, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[b]. Твор архітэктуры віленскага барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ад перабудоваў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па атрыманьні Віцебскам Магдэбурскага права ў 1597 годзе на тэрыторыі Ўзгорскага пасаду пачалося ўзьвядзеньне першай драўлянай ратушы. Аднак за ўдзел месьцічаў ў паўстаньні 1623 году[1] 22 студзеня 1624 году[2] Віцебск пазбавілі Магдэбурскага права, а будынак ратушы разабралі. Па вяртаньні мескіх правоў у 1644 годзе ратушу адбудавалі. Выява гэтага будынка зьмяшчаецца на «Рысунку места Віцебску» 1664 году часоў маскоўская акупацыі.

Ратуша з «Рысунку...», 1664 г.

Драўляная ратуша неаднаразова зьнішчалася пажарамі (1708, 1733, 1752 гады). Па апошнім зь іх пачалося ўзьвядзеньне мураванага будынка, які скончылі ў 1775 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год) у будынку ратушы разьмяшчаліся паліцыя, суд, 2-і дэпартамэнт, гаўптвахта, пажарны двор. У 1833 годзе ўлады Расейскай імпэрыі замянілі высокае шатровае завяршэньне вежы на назіральную пляцоўку зь невялікай ратондай, адначасна на ёй усталявалі гадзіньнік. У 1873—1875 гадох адбылося зьмяненьне ўнутранага пляну будынка ў зьвязку зь пераездам сюды мескай думы і паліцэйскай управы.

У 1911 годзе на асноўны аб’ём ратушы надбудавалі трэці паверх, у выніку чаго закрыўся ніжні ярус вежы і парушыліся прапорцыі[3].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1984 годзе ў будынку праводзіліся рамонтныя працы. У выніку праведзеных у гэты час археалягічных дасьледаваньняў на тэрыторыі ратушы выявілі экзэмпляры каляровай кафлі, посуду, курыльныя люлькі, фрагмэнт пішчалі, мініятурную гармату-салютаўку (XVII ст.), выстралам якой суправаджаліся мескія ўрачыстасьці[4]. У наш час у будынку ратушы разьмяшчаецца Віцебскі абласны краязнаўчы музэй.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая драўляная ратуша стаяла перад Рынкам і выконвала ролю грамадзкага цэнтру гандлёва-рамеснага места. Гэта быў прастакутным у пляне будынак, накрытым высокім 4-схільным дахам. Ён завяршалася 8-граннай вартавой вежай з купалам і шпілем. Да ратушы далучаліся драўляныя гандлёвыя крамы і гасьціны двор. Драўляны аб’ём будынка меў мураваныя падмуркі, выяўленыя ў выніку археалягічных раскопак[5].

Новая мураваная ратуша падзяліла Рынак на дзьве паловы, у бок якіх зьвярталіся адпаведна пярэдні і задні фасады. З боку тыльнага фасаду ў канцы XVIII — першай палове XIX стагодзьдзяў дабудавалі 2-павярховыя жылыя дамы з крамамі на 1-м паверсе.

Сьпярша гэта быў 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з 4-яруснай вежай у цэнтры галоўнага фасаду. Галоўны фасад (да яго ў пачатку XX ст. прыбудавалі портык) падзяляўся прастакутнымі аконнымі праёмамі на 1-м і паўцыркульнымі — на 2-м і 3-м паверхах. Ярусы вежы ўпрыгожваліся пілястрамі, валютамі, падзеленыя карнізамі.

Стыль віленскага барока выявіўся найперш ў аздабленьні вежы ратушы, у той час як яе агульная кампазыцыя адпавядае прынцыпам клясыцызму.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Будавалася з выкарыстаньнем падмуркаў папярэдняй ратушы XVII ст.
  2. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 36

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Чарняўскі І. Віцебская ратуша // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 326.
  2. ^ Чарняўская Т., Чарняўскі І. Віцебская ратуша // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 121.
  3. ^ Чарняўская Т., Чарняўскі І. Віцебская ратуша // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 122.
  4. ^ Чарняўскі І. Віцебская ратуша // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 327.
  5. ^ Чарняўскі І., Цішкін І. Віцебская ратуша // «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» № 2, 1987. С. 19.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Чарняўскі І., Цішкін І. Віцебская ратуша // «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» № 2, 1987.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000051