Перайсьці да зьместу

Пасінь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пасінь
лац. Pasiń
лат. Pasiene
Касьцёл Сьвятога Дамініка
Касьцёл Сьвятога Дамініка
Краіна: Латвія
Край: Зілупскі
Вышыня: 140 м н. у. м.
Насельніцтва: 312 чал. (2017)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 5732
Геаграфічныя каардынаты: 56°17′25″ пн. ш. 28°9′41″ у. д. / 56.29028° пн. ш. 28.16139° у. д. / 56.29028; 28.16139Каардынаты: 56°17′25″ пн. ш. 28°9′41″ у. д. / 56.29028° пн. ш. 28.16139° у. д. / 56.29028; 28.16139
Пасінь на мапе Латвіі
Пасінь
Пасінь
Пасінь
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пасі́нь (лат. Pasiene) — вёска ў Латвіі, на рацэ Сінюсе. Цэнтар воласьці Зілупскага краю. Насельніцтва на 2017 год — 312 чалавек. Знаходзіцца за 12 км ад Зілупэ, за 314 км ад Рыгі, на аўтамабільнай дарозе Зілупэ — Эзернекі.

Пасінь — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Дамініка ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст.

Кляштар дамініканаў, 1835 г.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Пасінь упамінаецца ў XVI ст. У 1694 годзе біскуп інфлянцкі Мікалая Корвін-Паплаўскі запрасіў сюды дамініканаў, для якіх збудаваў драўляныя касьцёл і кляштар. У 1753 годзе кляштар згарэў, у зьвязку з чым з фундацыі канцлера Яна Андрэя Борха ў мястэчку збудавалі мураваны кляштарны комплекс.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Пасінь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Люцынскім павеце Віцебскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар дамініканаў. У 1882 годзе мястэчка пацярпела ад пажару.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Пасінь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пасінь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[1]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі.

Увосень 1942 году ў Посіне пачала працаваць 2-гадовая беларуская сельскагаспадарчая сярэдняя школа (дырэктар — аграном Казімер Мяжэцкі), у якой навучалася каля 70 чалавек. У школу прымалі моладзь, якая скончыла поўны курс сямігодкі. Першы і апошні выпуск навучэнцаў школы адбыўся 6 красавіка 1944 году. У беларускай прэсе зьявілася згадка пра тое, што мясцовае насельніцтва з энтузіязмам вітала адкрыцьцё сельскагаспадарчай школы. Нейкі Аўсей з Солажаў выказаў нават жаданьне перадаць на патрэбы школы 10 гектараў зямлі і частку сваіх будынкаў[2].

На 2008 год большасьць жыхароў Пасіні і ваколіцаў належалі да этнаграфічнай групы карэннага насельніцтва паўднёвага ўсходу Інфлянтаў (Латгаліі) — ліцьвінаўбеларусаў-каталікоў, якія размаўляюць на беларускай мове[3]. 22 верасьня 2014 году ў вёсцы прайшлі дні беларускай культуры[4].

  • XIX стагодзьдзе: ~1887 год — 1 тыс. чал.[5]
  • XX стагодзьдзе: 1935 год — 328 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2017 год — 312 чал.

У Пасіні працуюць пачатковая школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сядзіба
  • Касьцёл Сьвятога Дамініка і кляштар дамініканаў (1753—1761)
  • Сядзіба (каля 1850)
  1. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
  2. ^ Грыбоўскі Ю. Да гісторыі беларускай школы ў Латвіі пад нямецкай акупацыяй (1941—1944 г.) // Rocznik Centrum Studiów Białoruskich = Гадавік Цэнтра беларускіх Студыяў. Nr 3 / № 3 (2017). С. 53.
  3. ^ Галиопа В. А. Этнолокальноконфессиональные группы старожильческого населения современного латгальского приграничья: (Материалы к этноконфессиональной карте российско-латвийского пограничья) // Этноконфессиональная карта Ленинградской области и сопредельных территорий — 2. Третьи Шёгреновские чтения. Сб. статей. — СПб., 2009. С. 44—45.
  4. ^ Міцкевіч А. Дні беларускай культуры ў Пасіні, Саюз беларусаў Латвіі, 30 лістапада 2014 г.
  5. ^ Manteuffel G. Posiń // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 845.