Варняны
Варняны лац. Varniany | |
Касьцёл Сьвятога Юрыя | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Варнянскі |
Насельніцтва: | 1128 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
Паштовы індэкс: | 231220 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°43′43″ пн. ш. 26°0′37″ у. д. / 54.72861° пн. ш. 26.01028° у. д.Каардынаты: 54°43′43″ пн. ш. 26°0′37″ у. д. / 54.72861° пн. ш. 26.01028° у. д. |
± Варняны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Варня́ны[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Газоўкі. Цэнтар сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1128 чалавек. Знаходзяцца з 14 км на поўнач ад Астраўцу, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай.
Варняны — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятога Юрыя ў стылі віленскага барока, сядзібна-паркавы комплекс Абрамовічаў і гістарычная местачковая забудова, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Абрамовічаў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Варна (Warno) — імя германскага паходжаньня[2].
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Варняны ўтварыўся ад асновы «араць»[3].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Wornyany (11 і 13 сакавіка 1523 году)[4]; Воръняны… Ворняны (1553 год)[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Варняны датуецца 1391 годам. Пад 1397 годам яны ўпамінаюцца ў ліку паселішчаў, якія Ягайла перадаў Віленскаму капітулу. У 1462 годзе Марыя Сангайлава заснавала тут касьцёл. У пачатку XVI ст. маёнткам валодалі Пронскія і Сьвірскія. Апошнія збудавалі тут новы касьцёл. У 1-й палове XVI стагодзьдзя часткай Варнянаў валодалі Чыжы (Чыжэвічы), у канцы XVI ст. маёнтак перайшоў у валоданьне Абрамовічаў.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Варняны ўвайшлі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва. У канцы XVI ст. ваявода смаленскі Ян Абрамовіч заснаваў тут кальвінскі збор, пры якім да 1654 году дзеялі шпіталь і школа. У 1688 годзе Варняны атрымалі статус мястэчка.
У другой палове XVIII ст. у Варнянах правялі рэканструкцыю цэнтральнай часткі мястэчка на аснове рэгулярнай ансаблевай забудовы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Варняны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 1880-я гады ў мястэчку было 24 будынкі, касьцёл, малітоўны дом, школа, прытулак, 18 крамаў, карчма; праводзіліся штотыднёвыя таргі і 12 кірмашоў штогод. Пры маёнтку працавалі млын, цагельня, бровар. У 2-й палове XIX — 1-й палове XX стагодзьдзяў Варняны знаходзіліся ў валоданьні Сьнядэцкіх і Хамінскіх.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Варняны занялі войскі Нямецкай імпэрыі
-
Агульны выгляд, 1824 г.
-
Сядзіба, 1824 г.
-
Сядзіба Абрамовічаў. Н. Орда, 1875—1877 гг.
-
Касьцёл Сьвятога Юр’я. Н. Орда, 1875—1877 гг.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Варняны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. У 1919—1920 гадох у Варняны ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Варняны ўвайшлі ў БССР, дзе з 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Астравецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 году Варнянскі сельсавет уваходзіў у склад Ашмянскага раёну. На 1970 год у вёсцы быў 341 двор, на 1992 год — 445, на 1995 год — 481. У 2000-я гады Варняны атрымалі афіцыйны статус аграгарадку.
-
Касьцёл, да 1939 г.
-
Інтэр'ер касьцёла, да 1939 г.
-
Палац, 1900 г.
-
Палац, 1900 г.
-
Інтэр’ер палаца, 1900 г.
-
Вежа, 1914 г.
-
Карчма. Я. Булгак, 1930 г.
-
Вуліца, 1938 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1885 год — каля 250 чал.[7]
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 1284 чал.; 1992 год — 1310 чал.[8]; 1995 год — 1336 чал.[9]; 1999 год — 1254 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1128 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Варнянах працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, клюб.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цэнтар сельскагаспадарчага прадпрыемства «Варняны».
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Забудова гістарычная: будынкі аптэкі (1770), карчмы (XVIII ст.), плябаніі (1770)
- Касьцёл Сьвятога Юрыя (1767—1769)
- Млын водны (XIX ст.)
- Сядзіба Абрамовічаў (XIX ст.)
- Могілкі: старыя каталіцкія; вайсковыя часоў I Сусьветнай вайны; польскіх жаўнераў, палеглых у 1920
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Палац Абрамовічаў (XVIII ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл. Брама
-
Сядзіба. Вартавая вежа
-
Сядзіба. Парк
-
Сядзіба. Гаспадарчая пабудова
-
Забудова Рынку
-
Забудова Рынку
-
Карчма
-
Млын
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 61.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1539.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 58.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 152.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 167, 171.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 940.
- ^ Шаблюк В. Варняны // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 222.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 11.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|