Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак (Нясьвіж)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак
| |
![]() Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Нясьвіж |
Каардынаты | 53°12′56.8″ пн. ш. 26°40′53.57″ у. д. / 53.215778° пн. ш. 26.6815472° у. д.Каардынаты: 53°12′56.8″ пн. ш. 26°40′53.57″ у. д. / 53.215778° пн. ш. 26.6815472° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVI стагодзьдзе |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак | |
![]() |
Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Нясьвіжы. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне Старога Места, на гістарычнай Бэнэдыктынскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры раньняга і віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаецца з касьцёла, убудаванага ў кляштарны корпус, гаспадарчых пабудоваў і мура з брамай-званіцай. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі касьцельную званіцу дзеля надбудовы купала-цыбуліны. У наш час у кляштарным комплексе разьмяшчаецца пэдадагічны каледж.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кляштар бэнэдыктынак у Нясьвіжы заснавалі ў канцы XVI ст. з фундацыі братоў Мікалая «Сіроткі» і Юрыя Радзівілаў. У 1590—1596 гадох вялося будаваньне мураванага кляштарнага комплекса, які меў абарончае значэньне. 12 чэрвеня 1597 году ў касьцёле адбылося першае набажэнства.
У 1720-я гады кляштар рэканструявалі, касьцёл упрыгожыла вежа. У 1763 годзе пры ўваходзе на тэрыторыю кляштару збудавалі вежу-браму. Пры кляштары дзейнічала жаночая школа. У 1784 годзе кляштар наведаў кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. На 1804 год было 22 навучэнкі, 48 чал. жаночай прыслугі і 16 рамесьнікаў, на 1828 год — 33 манашкі, пераважна зь Менскага і Наваградзкага паветаў. У бібліятэцы было 437 кніг на польскай і 79 на лацінскай мовах. З музычных інструмэнтаў упамінаюцца 5 скрыпак, басэтля, 2 флейты.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1877[1] годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна ліквідавалі кляштар, па чым касьцёл перарабілі пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Кляштарны корпус прыстасавалі пад вайсковыя кашары. У гэты ж час яны зруйнавалі касьцельную вежу.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1920 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынкі бэнэдыктынкам. У 1945 годзе савецкія ўлады зачынілі кляштар.
З 1994 году ў будынках кляштару месьціцца пэдагагічны каледж на базе пэдагагічнай вучэльні, заснаванай у 1984 годзе.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл — 1-нэфавая базыліка з 5-граннай апсыдай і невялікім трансэптам. Уваход у касьцёл ажыцьцяўляецца з калідораў прыбудаванага кляштарнага карпуса. Галоўны фасад выходзіць ува ўнутраны дворык і мае выгляд рызаліта кляштарнага корпуса. Апсыда дэкаруецца трыма пілястрамі і лучковымі аконнымі праёмамі. Над рызалітам узвышалася 8-гранная 3-ярусная вежа, зруйнаваная ў 2-й палове XIX ст.
Кляштар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кляштарны корпус — 2-павярховы Е-падобны ў пляне будынак з рознавялікімі бакавымі крыламі (цэнтральная частка — касьцёл). Гладкія сьцены фасадаў праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі. Архітэктурна-прасторавая арганізацыя двух замкнёных двароў, сфармаваных як з заходняга, так і з усходняга, алтарнага боку касьцёла, мае нерэгулярны і досыць выпадковы характар. Галоўны ўваход разьмяшчаецца асымэтрычна, у паўночным крыле.
У бакавых крылах разьмяшчаліся кельлі, гаспадарчыя і службовыя памяшканьні, у паўднёвым крыле — заля-трапезная. Унутраны плян калідорны, часткова зьменены пад сучасныя патрэбы.
Брама-званіца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вежа-брама разьмяшчаецца паміж кляштарымі сьценамі, на цэнтральнай восі ўнутранага дворыку. Гэта прастакутны ў пляне будынак, падзелены разьвітымі прафіляванымі цягамі на тры ярусы, якія паступова зьмяншаюцца. Першы ярус праразаецца аркай, над якой разьмяшчаецца высокі праём, другі з аркавым аконным праёмам у цэнтры, апярэзаны ліштвай, трэці ярус таксама з аркавым праёмам, дэкараваны крывалінейным карнізам. Кожны ярус на кутах падзяляецца пілястрамі. Вежа завяршаецца фігурным купал з шпілем. Дзьверы аздабляюцца мастацкай акоўкай[2].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі
Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сучасны стан
Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Яўхімія — другое імя жонкі М. К. Радзівіла «Сіроткі» Альжбеты зь Вішнявецкіх
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Чапаева, 8
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Ярашэвіч А. Нясвіжскі кляштар бенедыкцінак // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 375.
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 372.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 612Г000480 |
Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак (Нясьвіж) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў