Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар францішканаў (Сянно)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар францішканаў
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар францішканаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Сянно |
Каардынаты | 54°48′49.20″ пн. ш. 29°42′36.30″ у. д. / 54.8136667° пн. ш. 29.7100833° у. д.Каардынаты: 54°48′49.20″ пн. ш. 29°42′36.30″ у. д. / 54.8136667° пн. ш. 29.7100833° у. д. |
Заснавальнік | Яўстах Курч |
Першае згадваньне | 1609 |
Дата заснаваньня | 1609 |
Будаваньне | 1668—1772 гады |
Дата скасаваньня | 1962 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар францішканаў | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар францішканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар францішканаў — унікальны[1] помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Сяньне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку. У 1962 годзе савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл (захаваліся падмуркі). Твор архітэктуры віленскага барока.
Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1609 годзе з фундацыі Яўстаха Курча і Рэгіны з Валовічаў у Сяньне заснавалі кляштар францішканаў. Паводле іншых зьвестак, у 1613 годзе Леў Сапега запрасіў сюды манахаў-францішканаў, якія адкрылі першую ў месьце школу[2].
У 1768—1772 гадох пры актыўным удзеле новых уладароў места Тадэвуша Агінскага і яго жонкі Ядвігі Залуцкай замест драўлянага збудавалі новы мураваны касьцёл паводле праекту віленскага архітэктара Ягана Вільгельма Фрэзера. Напярэдадні кансэкрацыі касьцёла 28 чэрвеня 1772 году сюды з Рыму перанесьлі мошчы Сьвятога Фартуната.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Сянно апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1809 годзе з заходняга боку касьцёла збудавалі новы мураваны кляштарны корпус.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) каля 1848 году расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1937 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Будынкі пацярпелі ў Другую сусьветную вайну. 17 верасьня 1962 годзе савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл — унікальны помнік архітэктуры[3].
У 2010-я гады на захаваных падмурках збудавалі новы касьцёл, які ёсьць зьменшанай спрошчанай копіяй зруйнавага[4]
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — 3-нэфавая базыліка з трансэптам. Галоўны фасад меў выгляд прастакутнай роўніцы, завершанай разарваным франтонам з бакавымі валютамі і невялікай вежай-званіцай. Уваход меў выгляд 4-калённага портыка. Бакавыя фасады падзяляліся высокімі лучковымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасьценках. Тарцовыя сьцены прастакутнай апсыды з сымэтрычнымі закрысьціямі і крылы трансэпту завяршаліся трыкутнымі франтонамі.
Унутраная прастора падзялялася чатырма слупамі на тры нэфы. Галоўны нэф перакрыжоўваўся з трансэптам і пераходзіў у доўгі прэзьбітэрыюм. На перакрыжаваньні іх скляпеньняў знаходзіўся вялікі купал, схаваны пад дахам. Утвораная такім чынам прастора напаўнялася сьвятлом праз высока разьмешчаныя вокны. Купал аздабляўся росьпісамі, на слупах стаялі фігуры анёлаў, алтары мелі багатую скульптуру. У інтэр’еры вылучаліся жырандоль і ўпрыгожваньні з каштоўных матэрыялаў. З правага боку прэзьбітэрыюму знаходзіўся амбон, над уваходам — арган. Росьпіс касьцёла ў пачатку XX ст. зрабіў мастак Вацлаў Бубноўскі[5].
Кляштар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак. Разьмяшчаўся з заходняга боку ад касьцёла.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
да 1701 г.
-
1840 г.
-
Н. Орда, 30.07.1877 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1907 г.
-
С. Аляксандраў, 1907 г.
-
С. Аляксандраў, 1907 г.
-
С. Аляксандраў, 1907 г.
-
С. Аляксандраў, 1907 г.
-
1912 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
К. Скурэвіч, 1914 г.
-
12.07.1941 г.
-
па 1944 г.
-
па 1944 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск, 2008. С. 57.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 462.
- ^ Сіўко Ф. Адноўленая парафія ў Сянно // Ave Maria. № 9—10 (88—89), 2002 г.
- ^ У Сянне на месцы разбуранага ў 1960-я гады велічнага касцёла Святой Тройцы будуюць новую бажніцу, Віцьбічы, 5 лістапада 2019 г.
- ^ Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск, 2008. С. 53—60.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск: Літаратура і мастацтва, 2008. — 168 с. ISBN 978-985-6720-56-0.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.