Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў (Талачын)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў
Пакроўская царква, аўтэнтычны выгляд
Пакроўская царква, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Талачын
Каардынаты 54°24′24.44″ пн. ш. 29°42′01.23″ у. д. / 54.4067889° пн. ш. 29.7003417° у. д. / 54.4067889; 29.7003417Каардынаты: 54°24′24.44″ пн. ш. 29°42′01.23″ у. д. / 54.4067889° пн. ш. 29.7003417° у. д. / 54.4067889; 29.7003417
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Віцебская і Аршанская япархія[d] 
Архітэктурны стыль віленскае барока
Дата заснаваньня 1769, 1779
Статус Ахоўная зона
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў на мапе Беларусі
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў на Вікісховішчы

Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Талачыне. Знаходзіцца на гістарычнай Аршанскай вуліцы[a]. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры віленскага барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Талачынскага базылянскага манастыра складаецца з царквы, жылога корпуса, будынка школы, брамы і агароджы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1769 годзе князі Сангушкі заснавалі ў Талачыне манастыр базылянаў Покрыва Багародзіцы. Драўляныя будынкі ўзьвялі на месцы Фарнага касьцёла, фундаванага Львом Сапегам у 1604[1] годзе. У 1779 годзе пачалося будаваньне мураванай царквы, асьвечанай у 1796 годзе[2]. Пры манастыры працавалі школа і шпіталь.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па падзелах Рэчы Паспалітай, калі Талачын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1804 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі царкву ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), а манастыр ліквідавалі. У XIX ст. царква была прыпісной да Аршанскага Прачысьценскага манастыра.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За савецкім часам царква знаходзілася ў валоданьні прыхода Покрыва Багародзіцы Маскоўскага патрыярхату, жылы корпус манастыра належаў вайсковаму камісарыяту, будынак школы — пазаведамаснай ахове.

28 лістапада 1996 году прыходу перадалі манастырскі корпус. 10 кастрычніка 2004 году пастановай сыноду Беларускага экзархату ўтварыўся манастыр Покрыва Багародзіцы. У 1996 годзе традыцыйныя купалы-банькі замянілі на бляшаныя купалы-цыбуліны, уласьцівыя дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы.

У 2010-я гады пад кіраўніцтвам прыбылай з Расеі[3] манашкі Анфісы над царквой паставілі вялізныя пазалочаныя купалы-цыбуліны, а традыцыйныя сонцакрыжы замянілі на ўкосныя васьміканцовыя (маскоўскія), не адпаведныя сваімі памерамі габарытам помніка. Гэтыя працы прафінансаваў бізнэсовец зь Пецярбургу Вячаслаў Заранкоў[4]. Апроч таго, перад царквой збудавалі новую капліцу зь вялізным купалам-цыбулінай[5]. У 2017 годзе на фасадзе царквы зьмясьцілі 14 нэабізантыйскіх фрэсак, выкананых майстрамі з Расеі[6], якія не адпавядаюць барокавай стылістыцы помніка. Паводле манашкі Анфісы, яна даўно марыла «надаць царкве праваслаўную прыгажосьць» (рас. придать церкви православную красоту)[6].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква — 3-нэфавая базыліка з 2-вежавым галоўным фасадам. Прастакутны цэнтральны нэф завяршаецца на тарцах фігурнымі атыкавымі франтонамі. Адметнасьць галоўнаму фасаду надаюць увагнутыя прасьценкі і багатая ордэрная плястыка: ступеньчатыя пілястры, карнізы, праёмы складанай формы, нішы і інш.

У інтэр’еры бакавыя нэфы адкрываюцца аркавымі праёмамі ў больш высокі цэнтральны, які пераходзіць у прэзьбітэрыюм. Цэнтральны і бакавыя нэфы перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі на падпружных арках, прэсьбітэрыюм — цыліндрычным скляпеньнем.

Манастырскі корпус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манастырскі жылы корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з франтонамі на тарцах, завершаны 2-схільным дахам. Плян галерэйны з вэстыбюлем і сходамі ў цэнтры, перакрыцьці паверхаў скляпеністыя. Фасады падзяляюцца пілястрамі і прастакутнымі вокнамі, аформленымі роўнічнымі ліштвамі з валютамі зьверху.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 31

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Якімовіч Ю. Талачынскі манастыр базыльян // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 467.
  2. ^ Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001. С. 188.
  3. ^ Філіп Кіркораў ахвяраваў абіцелі ў Талачыне каля 30 тысяч долараў // Наша Ніва, 4 чэрвеня 2012 г.
  4. ^ Пілевіч І. Свята-Пакроўскі жаночы манастыр праходзіць маштабную рэстаўрацыю(недаступная спасылка) // Белтэлерадыёкампанія, 6 лістапада 2016 г.
  5. ^ Королев М. На территории Свято-Покровского женского монастыря в Толочине возводятся новые сооружения (+фото)(недаступная спасылка) // Наша Талачыншчына, 8 жніўня 2016 г.
  6. ^ а б Павлов М. Фасад Свято-Покровской церкви в Толочине украсили мозаичные иконы // Наша Талачыншчына, 30 жніўня 2017 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
  • Флікоп-Світа Г. Іканастас і бакавыя прысценныя алтары канца XVIIІ ст. у царкве Пакрова Божай Маці былога базыльянскага кляштара ў Талачыне: да пытання выяўлення, вывучэння і захавання ўніяцкіх помнікаў // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 22 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; навук. рэд. А. Лакотка. — Менск: Права і эканоміка, 2017. С. 348—353.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000754