Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя (Горадня)
Царква | |
Катэдральная базыліка сьв. Францішка Ксавэрыя
| |
![]() | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Горадня |
Каардынаты | 53°40′41.51″ пн. ш. 23°49′52.13″ у. д. / 53.6781972° пн. ш. 23.8311472° у. д.Каардынаты: 53°40′41.51″ пн. ш. 23°49′52.13″ у. д. / 53.6781972° пн. ш. 23.8311472° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Ордэнская прыналежнасьць | езуіты |
Архітэктурны стыль | барока |
Аўтар праекту | невядомы[1] |
Дата заснаваньня | 1683 |
Будаўніцтва | 1678—1772[2] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | https://katedra-grodno.by/ |
Катэдральная базыліка сьв. Францішка Ксавэрыя на мапе Беларусі ![]() ![]() Катэдральная базыліка сьв. Францішка Ксавэрыя | |
![]() |
Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя — рыма-каталіцкі храм у цэнтральнай частцы Горадні. Ад пачатку існаваньня і да 1773 году належаў да гарадзенскага езуіцкага калегіюму, з 1797 году стаў фарным касьцёлам, з 13 красавіка 1991 году — катэдрай новаўтворанай Гарадзенскай дыяцэзіі. 15 сьнежня 1990 году Ян Павал II надаў храму тытул меншае базылікі[3].
Фактычна касьцёл будаваўся з 1678 па 1772 гады, але ўжо 30 траўня 1700 году ў касьцёле была праведзеная першая імша[1]. Ганаровае прысьвячэньне (кансэкраваньне) сьв. Францішку Ксавэрыю адбылося 6 сьнежня 1705 году біскупам хэлмінскім Тэадорам Патоцкім[4] у прысутнасьці саюзьнікаў у вайне супраць Швэцыі — караля Рэчы Паспалітай Аўгуста II і расейскага імпэратара Пятра I[5].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Езуіцкі калегіюм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Гарадзенскі езуіцкі калегіюм
Ініцыятыва заснаваньня калегіюму езуітаў у Горадні належала каралю Стэфану Баторыю, які завяшчаў у 1585 годзе для гэтага 10 тыс. польскіх злотых[3]. Касьцёл быў закладзены па пляну італьянскага архітэктара Яна Марыі Бэрнардоні на заходнім канцы рынку, побач з драўляным, пазьней вымураваным, Найсьвяцейшым Касьцёлам Панны Марыі, які пазьней доўгі час быў вядомы пад назвай «фара Вітаўта»[3]. Сьмерць караля Стэфана Баторыя адклала зьяўляеньне езуітаў у Горадні амаль на 40 год, функцыю фарнай царквы тады выконвала «фара Вітаўта». Езуіцкая місія зьявілася ў Горадні толькі ў 1623 годзе. У 1635 місія была павышаная да рэзыдэнцыі. Соймавая пастанова 1647 году зацьвердзіла «пляцы ў месьце Гарадзенскім, на якіх касьцёл і калегіюм павінен быць разьмешчаны»[6]. У 1654 годзе кароль Ян Казімер ужо маліўся ў касьцёле езуітаў[7]. У 1656 годзе падчас вайны 1654—1667 гадоў Горадню занялі маскоўскія войскі, езуіты схаваліся ў блізкіх лясах, а іх будынкі былі спаленыя[7]. Толькі ў 1656 годзе Горадня была вызваленая войскам гетмана Паўла Сапегі. Праз год езуіты вярнуліся ў рэзыдэнцыю і ў 1662 годзе аднавілася дзейнасьць сваіх школаў[7]. Калі з 1673 году ў Горадні пачаў зьбірацца кожны трэці сойм Рэчы Паспалітай, роля калегіюму значна ўзрасла. У час соймаў езуіты праводзілі адмысловыя набажэнствы ў касьцёле, гаварылі казаньні, паказвалі спэктаклі школнага тэатру, а таксама здавалі памяшканьні для паслоў, прымаса і сэнатараў[8]. У час Паўночнай вайны ў калегіюме гасьцілі Аўгуст II, Станіслаў Ляшчынскі, Пётар I і Карл XII[9]. Пасьля скасаваньня ў 1773 годзе ордэну езуітаў будынкі калегіюму перайшлі да Камісіі нацыянальнай адукацыі, якая разьмясьціла тут ваяводзкія школы[9]. У часы Расейскай імпэрыі пераважная большасьць будынкаў калегіюму езуітаў была занятая пад казённыя ўстановы[9].
Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Адзін з мастакоў, што аздаблялі касьцёл — Антоні Грушэцкі, сябра гарадзенскага старасты Антона Тызенгаўза. Адна зь яго работ — абраз «Маці Божай Шкаплернай»[10] (XVIII ст.). Таксама ў 1780-х гадах Грушэцкі выканаў жывапіснае афармленьне інтэр’ера касьцёла, што ўключае размалёўку скляпеньняў і аркаў у тэхніцы грызайль[11].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б А.А. Ярашэвіч, В.Дз. Бажэнава. Гродзенскі кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя. — Мн.: Беларусь, 2005. — С. 6. — 71 с. — 2000 ас. — ISBN 985-01-0560-7
- ^ Санктуарый Маці Божай Кангрэгацкай (Студэнцкай) у Гродне Catholic.By Праверана 1 верасьня 2010 г.
- ^ а б в А.А. Ярашэвіч, В.Дз. Бажэнава. Гродзенскі кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя. — Мн.: Беларусь, 2005. — С. 1. — 71 с. — 2000 ас. — ISBN 985-01-0560-7
- ^ Т. Габрусь. (24 лістапада 2007) Наша «езуіцкае» барока Праверана 1 верасьня 2010 г.
- ^ Владимир Лявшук. Иезуитский коллегиум в Гродно XVII-XVIII стст.: очерк эволюции забытого образовательного учреждения // Гарадзенскі палімпсест. XII – XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. — Горадня-Беласток: 7 лістапада 2008. — С. 102. — 228 с.
- ^ А.А. Ярашэвіч, В.Дз. Бажэнава. Гродзенскі кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя. — Мн.: Беларусь, 2005. — С. 2. — 71 с. — 2000 ас. — ISBN 985-01-0560-7
- ^ а б в А.А. Ярашэвіч, В.Дз. Бажэнава. Гродзенскі кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя. — Мн.: Беларусь, 2005. — С. 3. — 71 с. — 2000 ас. — ISBN 985-01-0560-7
- ^ А.А. Ярашэвіч, В.Дз. Бажэнава. Гродзенскі кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя. — Мн.: Беларусь, 2005. — С. 3—4. — 71 с. — 2000 ас. — ISBN 985-01-0560-7
- ^ а б в А.А. Ярашэвіч, В.Дз. Бажэнава. Гродзенскі кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя. — Мн.: Беларусь, 2005. — С. 5. — 71 с. — 2000 ас. — ISBN 985-01-0560-7
- ^ Данута Бічэль. Уладзімір Кіслы — Лекар сакральнага мастацтва Праверана 31 жніўня 2010 г.
- ^ Тамара Грабусь. Касьцёлы, фундаваныя каралямі Праверана 31 жніўня 2010 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000028 |
Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя (Горадня) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|