Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар янітаў (Сталовічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар янітаў
| |
Былы касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Сталовічы |
Каардынаты | 53°12′47.33″ пн. ш. 26°02′20.69″ у. д. / 53.2131472° пн. ш. 26.0390806° у. д.Каардынаты: 53°12′47.33″ пн. ш. 26°02′20.69″ у. д. / 53.2131472° пн. ш. 26.0390806° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Пінская япархія |
Архітэктурны стыль | віленскае барока |
Аўтар праекту | Ёсіф Фантана III[d] і Ян Гляўбіц |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар янітаў | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар янітаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвято́га Я́на Хрысьці́целя і кля́штар яні́таў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Сталовічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку, пад адрасам вуліца Баранавіцкая, 7. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату і зруйнавалі кляштарны корпус. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і капліцы. У наш час у будынку касьцёла дзее царква Аляксандра Неўскага Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1610 годзе князь Мікалай Радзівіл «Сіротка» заснаваў у Сталовічах Камандорыю Мальтыйскага ордэну. Ягоны сын Жыгімонт Караль Радзівіл збудаваў тут драўляны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Яна Хрысьціцеля, а потым у 1639 годзе — мураваную Лярэтанскую капліцу.
У 1740 годзе паводле праекту архітэктара Ё. Фантаны пачалося будаваньне мураванага касьцёла, у агульны аб’ём якога як прэзьбітэрыюм ўлучылі існую капліцу. У 1743 годзе архітэктар Ян Глаўбіц дапрацаваў праект і скончыў будаваньне касьцёла. У 1746 годзе касьцёл пачаў дзеяць.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Сталовічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. З пачаткам нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Сьпярша царква атрымала тытул Прачыстай (Усьпеньня) Багародзіцы, пазьней — Аляксандра Неўскага.
У 2-й палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі капліцу. Да нашага часу помнік страціў надбудаваныя расейскімі ўладамі купалы-цыбуліны, аднак не вярнуў аўтэнтычнага выгляду.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з больш нізкімі прэзьбітэрыюмам і закрысьціямі. Галоўны фасад складанай прасторава-аб’ёмнай кампазыцыі з бакоў падзяляецца антаблемэнтамі на тры ярусы. Яго асноўны дэкаратыўны матыў — слаістыя пілястры. Уваход падкрэсьліваецца чатырма паўкалёнамі. Бакавыя фасады падзяляюцца пілястрамі. Высокія аконныя праёмы з паўцыркульнымі завяршэньнямі аздабляюцца ляпнымі абрамленьнямі.
Інтэр’ер падзяляецца двума радамі слупоў на тры нэфы. Цэнтральны перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі на папружных арках. Ён завяршаецца 3-ярусным алтаром і злучаецца зь Лярэтанскай капліцай. Бакавыя нэфы перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі і завяршаюцца 2-яруснымі алтарамі. Пры ўваходзе ў касьцёл невялікі тамбур. Хоры падтрымліваюць дзьве калёны. Цэнтральную частку алтара ўпрыгожвае картуш з рэльефнай выявай адсечанай галавы Яна Хрысьціцеля[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
29.09.1915 г.
-
1915—1916 гг.
-
11.09.1916 г.
-
1915—1918 гг.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
І. Аткінсон, 1899 г.
-
1899 г.
-
1914 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1915—1918 гг.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
-
Інтэр'ер
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Чарняўская Т., Яніцкая М. Сталавіцкі касцёл Яна Хрысціцеля // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 624.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000066 |