Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Заручаўская)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
| |
![]() Уваскрасенская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′19.28″ пн. ш. 30°12′06.09″ у. д. / 55.1886889° пн. ш. 30.2016917° у. д.Каардынаты: 55°11′19.28″ пн. ш. 30°12′06.09″ у. д. / 55.1886889° пн. ш. 30.2016917° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе[d] |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Ўваскрасеньня Хрыстова | |
![]() |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Заручаўі[a] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзілася ў прадмесьці Заручаўі, на Заручаўскай вуліцы[b]. Твор архітэктуры віленскага барока. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.
Таксама мела назву Гарбарская праз тое, што ў Заручаўскім прадмесьці здаўна жылі гарбары.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драўляная Ўваскрасенская царква, фундаваная гарбарамі, на Заручаўскім пасадзе ўпамінаецца пад 1618 годам. У 1624 годзе тутэйшы сьвятар Ільля Давыдовіч браў удзел у забойстве архіяпіскапа Язафата Кунцэвіча. У 1698 годзе ў навальніцу з Заручаўскай царквы сарвала купал[1].
16 сакавіка 1752 году драўляная царква згарэла. У 1771 годзе пачалося будаваньне мураванай царквы, скончанае ў 1800 годзе (або ў 1777 годзе).
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. У вайну 1812 году будынак пэўны час выкарыстоўвалі як млын[2]. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).
У XIX ст. мела прыпісныя цэрквы Покрыва Багародзіцы і могілкавую Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву і часткова перабудавалі яе.
У Другую сусьветную вайну царква згарэла. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта была 3-нэфавая крыжова-купальная 2-вежавая базыліка. Над сяродкрыжжам стаяў высокі барабан з купалам.
Інтэр’ер царквы аздаблялі росьпісы. Унутраныя памеры царквы — 34 на 17 мэтраў.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гістарычныя здымкі
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Віцебскі летапіс
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 228.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.