Царква Сьвятых Барыса і Глеба (Віцебск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
| |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°12′34.2″ пн. ш. 30°11′22.6″ у. д. / 55.2095° пн. ш. 30.189611° у. д.Каардынаты: 55°12′34.2″ пн. ш. 30°11′22.6″ у. д. / 55.2095° пн. ш. 30.189611° у. д. |
Дата заснаваньня | XII ст. |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба[a] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзілася на левым беразе ракі Дзьвіны, на Пескаваціку. Твор архітэктуры віленскага барока. У 1888 годзе расейскія ўлады зруйнавалі царкву (імаверна, захаваліся падмуркі).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На думку гісторыка архітэктуры Расьціслава Баравога мураваную царкву маглі збудаваць ў XII—XIII стагодзьдзях пры замескай княскай рэзыдэнцыі. Царква Сьвятых Барыса і Глеба ўпамінаецца ў інвэнтары 1552 году.
цэркаў сьвятога Глеба і Барыса, ку каторай зямля такжа з даўніх часоў наданая... | ||
У XVIII ст. царкву перабудавалі (або збудавалі наноў) у стылі віленскага барока. Яны была прыпісной да Тадулінскага манастыра.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).
Пазьней царкву перарабілі пад парахавы склад. Помнік хутка прыйшоў у заняпад. У 1885 годзе царкву пастанавілі прадаць на цэглу, што зрабілі ў 1888 годзе[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта быў прастакутны будынак з паўкруглай апсыдай, ня выдзеленай ва ўнутранай прасторы. Згодна з плянам, складзеным Д. Струкавым, будынак меў тоўстыя сьцены.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ таксама, відаць, Капліца Сьвятога Язафата
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Баравы Р. Невядомы помнік старажытнабеларускай архітэктуры // Спадчына. № 1, 1993. С. 64—68.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Баравы Р. Невядомы помнік старажытнабеларускай архітэктуры // Спадчына. № 1, 1993. С. 64—68.