Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Жыровічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
| |
![]() Крыжаўзьвіжанская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Жыровічы |
Каардынаты | 53°00′54″ пн. ш. 25°20′50″ у. д. / 53.015° пн. ш. 25.34722° у. д.Каардынаты: 53°00′54″ пн. ш. 25°20′50″ у. д. / 53.015° пн. ш. 25.34722° у. д. |
Архітэктурны стыль | Ракако |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
![]() |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры XVIII ст. у Жыровічах. Знаходзіцца ўва ўсходняй частцы комплексу Прачысьценскага манастыра, на ўзвышшы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Зьмест
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Царкву збудавалі ў 1769 годзе як сымбаль Галготы.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) царква працягвала дзейнічаць. Аднак па скасаваньні Берасьцейскай уніі ў 1839 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна адабралі царкву і манастыр у Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта адназальная базыліка, з званіцай над уваходам, без вылучэньня апсыды ў самастойны аб’ём. Галоўны паўночна-заходні фасад вызначаецца стройнасьцю і лёгкасьцю 3-яруснай кампазыцыі. Плаўны пераход ярусаў забясьпечваецца бакавымі валютамі. Трэці ярус — 4-гранная вежачка зь фігурным купалам-баняй. Падобная меншага памеру вежачка ўпрыгожвае алтарную частку.
Унутры царква перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на распалубках і асьвятляецца бакавымі лучковымі вежачкамі. Над уваходам на 3-пралётнай лучковай аркадзе хоры з плаўна хвалістай лініяй парапэта. Шматпрыступкавыя (28 прыступак) аднамаршавыя сходы займаюць палову будынка. Раней яны мелі ілюзорны працяг на пэрспэктыўнай фрэскавай сюжэтнай размалёўцы алтарнай сьцяны, што пашырала прастору інтэр’еру[1].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старая графіка
Н. Орда, 1865
Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі
Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сучасны стан
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Кулагін А. Жыровіцкі манастыр базыльян // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 216.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 411Г000537 |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Жыровічы) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|