Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар дамініканаў (Друя)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар дамініканаў
| |
Касьцёл Сьвятога Антонія
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Друя |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Архітэктурны стыль | віленскае барока |
Аўтар праекту | Антоні Парака[d] |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Друі. Знаходзіўся на Дамініканскай вуліцы. Твор архітэктуры віленскага барока.
Комплекс Друйскага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, брамы-званіцы і брамы. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна зачынілі кляштар, а ў 1909 годзе — узарвалі касьцёл. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі браму-званіцу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1690 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1706 годзе) падчашы браслаўскі А. Качаноўскі запрасіў у Друю манахаў-дамініканаў. Неўзабаве ў месьце збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар.
У 1765—1773 гадох паводле праекту архітэктара А. Парака вялося будаваньне мураванага кляштарнага комплексу.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Друя апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. У 1839 годзе будынкі гвалтоўна адабралі ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).
У канцы XIX ст. спустошаныя будынкі пачалі разьбіраць на цэглу. У 1909 годзе расейскія ўлады ўзарвалі касьцёл.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі браму-званіцу.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з трансэптам і прэзьбітэрыюмам, завершаным паўкруглай апсыдай. Вышыня будынка складала 35 мэтраў, шырыня сярэдняга нэфа — 9,5 мэтра. Трансэпт і сярэдні нэф мелі аднолькавую вышыню і значна большыя памеры, чым бакавыя нэфы. Бакавыя фасады падзяляліся лапаткамі. Галоўны фасад аздабляўся пілястрамі, масіўнымі карнізамі, фігурнымі валютамі.
Унутраная прастора перакрывалася крыжовымі скляпеньнямі на папружных арках. У аздобе ўваходнага парталу і інтэр’ераў выкарыстоўваўся дэкаратыўны арнамэнт. На восі галоўнага ўваходу была фігурная мураваная брама[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Д. Струкаў, 1864 г.
-
Д. Струкаў, 1864 г.
-
Фрагмэнт малюнка Д. Струкава
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1896 г.
-
1905 г.
-
да 1907 г.
-
1907 г.
-
каля 1908 г.
-
1908—1915 гг.
-
1908—1915 гг.
-
1909 г.
-
1909 г.
-
восень 1909 г.
-
восень 1909 г.
-
восень 1909 г.
-
восень 1909 г.
-
восень 1909 г.
-
13 чэрвеня 1929 г.
-
1929 г.
-
1929 г.
-
1929 г.
-
1929 г.
-
1930 г.
-
Я. Булгак, да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1939 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Марозаў В. Друйскі касцёл дамініканцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 202.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.