Аляксандар Ярашэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксандар Ярашэвіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 жніўня 1940
Любкаўшчына
Памёр 28 кастрычніка 2016
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці беларускі мастацтвазнавец
Мова расейская мова

Аляксандар Адамавіч Ярашэвіч (28 жніўня 1940, в. Любкаўшчына Стаўпецкага раёну[a]28 кастрычніка 2016[1]) — беларускі мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (2003).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 28 жніўня 1940 году ў в. Любкаўшчына Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Скончыў БДУ у 1962 годзе. З 1965 году працаваў у Інстытуце ядравай энэргетыкі, у 1979—2003 гадох — у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі, у 2004—2016 гадох — у Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі.

Дасьледаваў мастацтва эпохі барока (скульптуру, іканапіс, алтарнае малярства, іканаграфію) і гісторыю рэлігіі на Беларусі (беларускія манастыры)[2]. Праводзіў атрыбуцыі твораў беларускага мастацтва з музэйных збораў, быў натхняльнікам і аўтарам ідэяў многіх выставаў старажытнабеларускага мастацтва. У апошнія гады займаўся падрыхтоўкай каталёгаў беларускага гістарычнага партрэта і алтарнай скульптуры.

Памёр 28 кастрычніка 2016 году.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рымска-каталіцкія Кальварыйскія могілкі ў Мінску на Беларусі. Т. 1. Варшава, 1996; Т. 2. Варшава, 2000.
  • Маці Божая Снежная ў Беларусі. «Про Хрысто», 2003.
  • Абраз Маці Божай Будслаўскай. «Про Хрысто», 2004.
  • Музей старажытнабеларускай культуры. Менск, 2004.
  • Будслаўская базіліка Унебаўзяцця Панны Марыі. Менск, 2005.
  • Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор. Менск, 2006.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Адміністрацыйная адзінка, якая існавала дэ-факта, легальная з пункту гледжаньня ўладаў СССР. З пункту гледжаньня міжнароднага права — у Наваградзкім ваяводзтве міжваеннай Польскай Рэспублікі, пад акупацыяй СССР.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]