Царква Прачыстай Багародзіцы (Бусяж)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Прачыстай Багародзіцы
| |
Прачысьценская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Бусяж |
Каардынаты | 52°49′21.83″ пн. ш. 25°08′28.25″ у. д. / 52.8227306° пн. ш. 25.1411806° у. д.Каардынаты: 52°49′21.83″ пн. ш. 25°08′28.25″ у. д. / 52.8227306° пн. ш. 25.1411806° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Пінская япархія |
Архітэктурны стыль | барока |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Прачыстай Багародзіцы | |
Царква Прачыстай Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква Прачыстай Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Бусяжы. Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы колішняга мястэчка. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву ў Бусяжы збудавалі ў 1773—1779 гадох[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Бусяж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За савецкім часам царква працягвала дзеяць.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры позьняга барока. Гэта прастакутная ў пляне базыліка пад высокім 2-схільным дахам, тарцы якога закрываюць фігурныя франтоны. Над галоўным фасадам узвышаецца чацьверыковая вежачка-званіца з плястычным купалам. Да алтарнай сьцяны далучаецца пазьнейшая квадратная ў пляне апсыда. Нягледзячы на спрошчаны плянавальны разьвязак, архітэктура царквы мае плястычны характар — валюты, пілястры, тонкапрафіляваныя карнізы і разьвіты антаблемэнт, высока ўзьнятыя лучковыя аконныя праёмы, конхавыя нішы-эксэдры з скульптурамі эвангелістаў (не захаваліся).
У залю, перакрытую цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі, праз аркавы прасьвет адкрываюцца хоры[2]. У царкве захоўваўся шанаваны абраз 1797 году «Покрыва Багародзіцы».
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Ўсьпенская царква» (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Бусяжская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 95.
- ^ Кулагін А. Бусяжская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 96.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000291 |