Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў (Іўе)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў
| |
![]() Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Іўе |
Каардынаты | 53°55′57.25″ пн. ш. 25°46′51.16″ у. д. / 53.9325694° пн. ш. 25.7808778° у. д.Каардынаты: 53°55′57.25″ пн. ш. 25°46′51.16″ у. д. / 53.9325694° пн. ш. 25.7808778° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | готыка, віленскае барока |
Дата заснаваньня | 1491 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў | |
![]() |
Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў у Іўі. Знаходзіцца на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a], каля сажалкі на рацэ Іўянцы. Твор архітэктуры готыкі, разбудаваны ў стылі віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса і мураванай агароджы. Касьцёл дзейнічае, кляштар існаваў да 1858 году.
Зьмест
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Будаваўся ў 1491—1495 гадах на сродкі ваяводы троцкага і маршалка вялікага літоўскага Пятра Мантыгердавіча[1], які аднак не пасьпеў дакумэнтальна аформіць фундацыю праз раптоўную сьмерць. У 1499 годзе будаваньне сьвятыні скончыў сын П. Мантыгердавіча Ян.
Больш за паўстагодзьдзя знаходзіўся ў валоданьні арыянаў, а ў 2-й палове XVI ст. быў прыстасаваны пад кальвінскі збор. У пачатку XVII ст. перайшоў у валоданьне ваяводы амсьціслаўскага Мікалая Кішкі, які ў 1612 годзе перадаў будынак каталікам[1]. У 1631 годзе з дазволу біскупа віленскага Абрагама Войны М. Кішка заснаваў пры касьцёле кляштар бэрнардынаў. У часе вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) сьвятыню спалілі. У 1787 годзе касьцёл адбудавалі ў стылі барока і асьвяцілі.
У 1858 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар бэрнардынаў[2].
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паводле сваёй першапачатковай структуры меў падабенства з касьцёлам у Ішкальдзі, хоць да нашага часу гатычнае аблічча значна зьмянілася ў выніку шматлікіх перабудоваў. Першы гатычны касьцёл, відаць, ня скончылі: былі збудаваныя нясучыя сьцены кафалікону і апсыды з масіўнымі контрфорсамі, частка зь якіх захавалася дасюль, але скляпеньнямі будынак не перакрылі. Сучасныя крыжовыя скляпеньні травеяў і апсыды — з часоў, калі ўсю сьвятыню грунтоўна перабудавалі ў стылі віленскага барока.
Кляштар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік архітэктуры раньняга барока. Гэта 2-павярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. Унутры пэрымэтрам з трох бакоў праходзіць калідор, злучаны з апсыдай касьцёла. Кутнія памяшканьні выступаюць з агульнага прастакутнага абрысу пляну. Ува ўнутраны двор вядзе аркавы праезд каля паўночна-заходняга кута касьцёла. Сьцены корпуса праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі і завяршаюцца карнізам. У інтэр’еры ўсходняга крыла будынка мастацкую каштоўнасьць мае тэракотавая кафляная печ XVII ст. з расьлінным і геамэтрычным арнамэнтам.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычныя здымкі і графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гістарычныя здымкі і графіка
Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сучасны стан
Пробашчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1930—1944: кс. Ільдэфонс Бобіч — беларускі сьвятар і пісьменьнік, пахаваны каля касьцёла ў 1944 годзе. З таго часу Іўе ня мела сталага сьвятара да 1984 году.
- 1984: кс. Леанід Нясьцюк.
Датаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Да апошняга часу існуе некалькі датаваньняў сьвятыні. У энцыкляпэдычных выданьнях з гісторыі і культуры Беларусі зазначаецца, што касьцёл збудавалі ў 1600—1633 гады на сродкі ваяводы амсьціслаўскага Мікалая Кішкі[2], што вынікае з вопісаў касьцёла XIX ст., аднак паводле пачатковага фундуша, выяўленага ў рукапісным аддзеле бібліятэкі Акадэміі навук Летувы, заснавальнікам касьцёла быў ваявода троцкі Пётар Мантыгердавіч[1]. На аснове зьвестак з захаванага фундуша Алесь Кушнярэч робіць выснову, што касьцёл будаваўся ў апошнія гады жыцьця ваяводы — у 1491—1495[1].
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас касьцёла — вуліца Карла Маркса, 51, кляштару — вуліца Карла Маркса, 43
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000286 |
Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў (Іўе) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Фатаздымкі на Radzima.org
- Сфэрычная панарама касьцёла на Catholic.by
- Гісторыка-культурныя каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь
- Касьцёлы Гарадзенскай дыяцэзіі
- Хрысьціянскія храмы Вялікага Княства Літоўскага
- Гатычныя збудаваньні Беларусі
- Гатычныя збудаваньні ВКЛ
- Збудаваньні віленскага барока ВКЛ
- Збудаваньні віленскага барока Беларусі
- Храмы пад тытулам сьвятых апосталаў Пятра і Паўла