Зэгерд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Segard
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Segga + Gerd
Іншыя формы
Варыянт(ы) Жагерд
Вытворныя формы Сігегард
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Зэгерд»

Зэгерд, Жагерд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Зегард (Segard) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Sigel, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[2], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Zygart (Zegart, Zegardus[4])[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: sioło Koseykowiczy… Hryc Żagierdowicz z Piotrem synem (27 ліпеня 1553 году)[6]; nomine admodum reverendi in Christo patris Stanislai Zeckierth consultoris pro et superioris, ac omnium religiosorum patrum ordinis divi Basilii Magni conventus Vilnensis (20 кастрычніка 1753 году)[7]; Reverendissimi Dom. Mathiae von Zegierd Korn, Abbatis Grodnen. o. s. Basilii M. officialis generalis ac Consistorii Grodnen. Praesidis Vicariali, Maciey von Zegierd Korn, opat Grodzieński Z. S. B. W. namiestnik w rzeczach duchownych, metropolitalny officyał i konsystorza jeneralnego w w. x-ie Litewskim, prezydent (1798 год)[8].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З XVI ст. прыдомкам Зэгерд карыстаўся літоўскі шляхецкі род Корнаў гербу Тры Каласы[9].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 599, 1313.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 649.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 242.
  6. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 102.
  7. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 10. — Вильна, 1874. С. 305.
  8. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 13. — Вильна, 1902. С. 72, 154.
  9. ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 143.