Жыбарт
Жыбарт лац. Žybart | |
Siebart | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Sieg + Bert |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Зыбарт, Зыбэрт, Зібарт, Жыбэрт, Жыбірт, Шыбарт |
Зьвязаныя імёны | Зігбэрт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Жыбарт» |
Жыбарт (Жыбэрт, Жыбірт, Шыбарт), Зыбарт (Зыбэрт, Зібарт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зігберт або Зіберт, пазьней Зыбэрт або Зыбарт (Sigbert, Sibert, Sybert, Siebart, Zybarth[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Sigel, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[4], а аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Кібарт, Любарт, Эйбарт; германскія імёны Kibart, Lubert, Eibert) — ад германскага berhta 'яркі'[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Zybart (Zybert)[6].
У 1646 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Daniel Sibert, Elbingensia Borussus[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Жиборту земля Монивидова (1440—1492 гады)[8]; coram Zyborth Chothko (1455 год[a][9], 1490 году[10]); coram 5 testibus, coram Petro Chothko Zyborthovycz (1473 год)[11]; Ego quidem nobilis Petrus Chothko Zyborth[12], coram Chothkone Zyborth[13] (1483 і 1486 гады); coram Chothko Zyborth (1486 год)[14]; Zyborthovyczy alias Zyborth[15], de hereditate nostra de Szyborth[16], coram Zyborth[17], Zyborthovyczy[18] (1502 год); што купил в Мартина Жибортовича (26 студзеня 1516 году)[19]; боярина господарьского Ясвенского повета на имя Войдата Жибиртовича (14 студзеня 1517 году)[20]; а Мартина Жыбортовича (1 верасьня 1518 году)[21]; nobilem Thomam de Zyborthy (24 траўня 1522 году)[22]; Мартинъ Жиборътовичъ кон. Станислав Жибортовичъ конь (1528 год)[23]; з Новгородского повету… Мартина Жибортовича (1535 год)[24]; боярыни повету Новгородского Лукашовая Жыбортовича (8 студзеня 1541 году)[25]; боярынъ новгородский Лукашъ Мартиновичъ Жыбортовича (16 сакавіка 1541 году)[26]; бояринъ Новгородского повету Лукаш Мартинович Жыбортовича… Я, Лукашъ Жыбортович (4 траўня 1541 году)[27]; боярина новъгородъского Лукаша Жыбортовича (3 чэрвеня 1541 году)[28]; Maczey Szibartowycz (1554 год)[29]; Źiborth Ivczewicz (12 кастрычніка 1561 году)[30]; Stepan Zibortowicz (1563 год)[31]; суседки его Станисълавовое Жыбортовое (27 жніўня 1565 году)[32]; Станиславовая Жибортовича вдова выслала служебника Болтромея зъ Жиборътовичъ[33], з ыменья Жибортовичъ… Лукаша Жиборта[34] (1567 год); бояре… Ленартъ Жиборътъ… бояре тутошъніе Здетельскіе путъные… Юръко Жиборътъ, Мордасъ Жибортъ (24 красавіка 1580 году)[35]; siolo Lyntupy… Andrzey Zybort… Tomko Zybort (26 лютага 1619 году)[36]; Mikolay Zybort (1641 год)[37]; Kazimierz Zybart (1690 год)[38]; Zybartowszczyzna (1744 год)[39]; Uszacz… RP. Sergius Zybort, Sacrist. (1754 год)[40]; domek stary Woyciecha Żybertta (1 лютага 1765 году)[41]; Jan Żybert (10 траўня 1785 году)[42]; Barbara Żybortt (1789 год)[43]; Zybertowicz (1811 год)[44]; Szymon Kazimierz Zybortt (1818 год)[45]; Marcin Zibortt (1824 год)[46].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жыбарт — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Марцін і Станіслаў Жыбартавічы — наваградзкія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Балтрамей Мікалаевіч Юшкевіч Жыбартовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1592 годзе[47]
- Ёст Друвэ (Друф) Жыбарт і яго сын Ота Ян (Ёган) Друвэ Жыбартовіч — упіцкія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1611 і 1614 гадох[48]
- Мар’яна Зыбэртаўшчанка (Marianna Zybertowszczanka) — віленская мяшчанка, якая ўпамінаецца ў 1681 годзе[49]
- Васіль Зібертавіч — зямянін засьценку Хелмаўскага маёнтку Цімкавічаў, які ўпамінаецца ў 1761 годзе[50]
- Адэльберт Фэлікс Жыбяртовіч (Адельберт Феликс Иоахимов Жибертович) — шляхціч, арыштаваны ўладамі Расейскай імпэрыі ў 1863 годзе[51][52]
Жыбарты, Ізмунты-Жыбарты, Жыбурты-Жыбуртовічы[53] і Жыбурты-Шчасновічы[54] — літоўскія шляхецкія роды.
Зыбарты (Zybort) гербу Нячуя — літоўскі шляхецкі род[55]
Зыбартовічы (Zybortowicz) — літоўскі шляхецкі род з Наваградзкага ваяводзтва[56].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся фальваркі Жыбертавічы або Пенчын і Зібертаўшчызна ў Наваградзкім ваяводзтве, маёнтак Жыбертаўшчызна ў Слонімскім павеце, зямянскае сяло Жыбарты каля Зьдзецелу, фальварак Зібертаны ў Троцкім ваяводзтве[57].
На 1895—1905 гады існаваў маёнтак Жыбартоўшчына (Жыбэртавічы) ў Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні[58][59], на 1909 год — вёска Жыбартавічы ў Наваградзкім павеце Менскай губэрні[60].
На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Жыбарты, на гістарычным Падляшшы — Зыбурты.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У публікацыі 1932 году адпаведны дакумэнт азначаецца як «фармальны фальсыфікат»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 55.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1321.
- ^ Ferguson R. English Surnames: And Their Place in the Teutonic Family. — London and New York, 1858. P. 214.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 17, 242.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 483.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 50.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 248.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 431.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 331.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 391.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 392, 414.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 413.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 625.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 631.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 635.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 636.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 182.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 422—423.
- ^ Описание документов архива западно-русских униатских митрополитов. Т. 1. — СПб., 1897. С. 11.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 263.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 63.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 59.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 229 (10) (1540—1541). — Vilnius, 2003. P. 89.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 229 (10) (1540—1541). — Vilnius, 2003. P. 153.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 27 (1541—1542). — Vilnius, 2016. P. 57.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 27 (1541—1542). — Vilnius, 2016. P. 45.
- ^ Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 56.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 656.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 480.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 261 (47) (1562—1566). — Vilnius, 2011. P. 137.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 820.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 831.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 226.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 77.
- ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 61.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 35.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Ваврик М., о. Нарис розвитку і стану Василіянського чина XVII—XX ст. — Рим, 1979. С. 98.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 6.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 483.
- ^ Twery, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Ревизские Сказки — Spis rewizyjny, Troki 1811
- ^ Ławków, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Ławków, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 22.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 361—362.
- ^ Testamenty w księgach miejskich wileńskich z XVI i XVII wieku. Katalog. — Warszawa, 2017. S. 55.
- ^ Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII―XVIII вв.: Владение Тимковичи. — Минск, 1982. С. 203.
- ^ №44. Другі спіс абвінавачаных ва ўдзеле ў паўстанні, Сьвіслацкія аркушы
- ^ №51. Трэці спіс абвінавачаных ва ўдзеле ў паўстанні, Сьвіслацкія аркушы
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ж, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ш, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 417.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1939. S. 345.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 276, 303.
- ^ Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 875.
- ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 139.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 61.