Сімут
Сімут лац. Simut | |
Simot | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Sigo + Mot |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Сымут, Шымут |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Сімут» |
Сімут (Сымут, Шымут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сігімут або Сімот (Sigimout, Simot) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Sigel, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[2], а аснова -мод- (-мот-, -мут-) (імёны ліцьвінаў Мотар, Мутаўт, Эймут; германскія імёны Motar, Muotolt, Eimuot) — ад гоцкага moþs '(баявы) дух, лютасьць, адвага'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіага імя Żygmut (Zygmut)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Katarzyna Szymutowicz (1720 год)[5]; Katarzyna Simutówna (1721 год)[6]; Josephus Symutowicz (26 лістапада 1786 году)[7].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1330.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 242.
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ S, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai