Перайсьці да зьместу

Зыбальт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Sibald
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sieg + Bald
Іншыя формы
Варыянт(ы) Зыбульт
Вытворныя формы Зігбальд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Зыбальт»

Зыбальт (Зыбульт) — мужчынскае імя.

Зікбалд або Зібалд (Sicbald, Sibald, Sibold) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Sigel, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[2], а аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бірыбольд, Румбольд, Рыбалт; германскія імёны Beribald, Rumbold, Ribald) — ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[3][4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Zybolt (Sibold, Zebalt, Zebelt)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: служобныи господарьскии зъ роты пана Пилецкого, на имя Зибольтъ, а Яхимъ, а Петръ… тотъ Зибольтъ (30 сьнежня 1518 году)[6]; пану Зыбульту Яну Скоповичу войскому Ковенскому (10 кастрычніка 1584 году)[7]; его милости пана Зыбулта Ганскоповича... Zybulth Hanskopowicz ręka swą (4 сакавіка 1596 году)[8].

  1. ^ Магчыма, адна асоба з Зыбультам Янам Скаповічам
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1320.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 50.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 10.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 242.
  6. ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 1293, 1296
  7. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 445.
  8. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 408.
  9. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 185, 198.
  10. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 30.