Абмеркаваньне шаблёну:Ці ведаеце вы/Архіў 6

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Replacement filing cabinet.svg Архівы

Gnome-dialog-question.svg Дапаможныя сродкі

Зьмест

Артыкулы, напісаныя 10 — 31 сьнежня[рэдагаваць крыніцу]

Пл. Свабоды 23.JPG
  • што былая савецкая ўстанова Менску займала будынак манастырскага комплексу, перабудаванага выпускніком Віленскага ўнівэрсытэту? (на выяве)
  • што лісты сьвятога, выдуманыя пісьменьнікам для сваіх дзяцей, маглі легчы ў аснову пазьнейшага найбольш вядомага фэнтэзі сьвету?
  • з-за чаго адзін з украінскіх паўастравоў меў вялікае ваеннае значэньне на працягу ўсяго ХХ стагодзьдзя?
  • што ў антычнай літаратуры маглі адлюстроўвацца нават гутарка на піры?
  • што расейскі населены пункт быў заснаваны па суседзтве з абхаскім паселішчам, якое раней было генуэскай факторыяй?
  • што від сутаргаў, найбольш распаўсюджаны сярод сельскіх жыхароў увесну і ўвосень, быў апісаны больш за 2000 гадоў таму, а больш падрабязна вывучаны толькі ў ХІХ стагодзьдзі?
  • што дэльта другой найдаўжэйшай ракі Эўропы прызнаная прыродным фэномэнам выключнай прыгажосьці і эстэтычнай важнасьці паводле ЮНЭСКО?
  • што саманазва аднаго зь нешматлікіх качавых народаў эўрапейскае часткі Расеі літаральна азначае «чалавек»?

Артыкулы, напісаныя 25 лістапада — 9 сьнежня[рэдагаваць крыніцу]

Grand Lyon Villeurbanne.jpg

Артыкулы, напісаныя 10 — 24 лістапада[рэдагаваць крыніцу]

Philae over a comet (crop).jpg

Артыкулы, напісаныя 25 кастрычніка — 9 лістапада[рэдагаваць крыніцу]

Allmanach paa det Aar efter Jesu Christi Fødsel 1644 - framside.jpg
  • чаму старабеларускі нотны рукапіс, пазначаны мясцовасьцю на беларускім Палесьсі, названы дзякуючы Полацку?
  • што таварыства па захаваньні аднаго з традыцыйных дыялектаў эўрапейскай краіны амаль 50 гадоў кантактуе нават з Вэнэсуэлай?
  • што прадстаўнік літоўскай шляхты, які падтрымліваў кантакты з варагуючай дзяржавай, пасьпяваў рабіць унёсак у фармаваньне нацыянальнай ідэі іншага этнасу?
  • зь якой прычыны літаратура эўрапейскай краіны (на выяве), маючы гісторыю цягам больш за тысячагодзьдзе, зьведала ўздым толькі ў Новым часе?
  • што моўныя продкі большасьці сучасных эўрапейцаў аддзеленыя ад першых насельнікаў кантынэнту некалькімі дзясяткамі тысячагодзьдзяў?
  • што фэнтэзійная літаратура можа апісваць змаганьне за адраджэньне прыроды ў рамках дынастычнага канфлікту?
  • будынкі якой функцыі пераважаюць сярод помнікаў усходнеэўрапейскага архітэктурнага напрамку, што спалучае як раманскія, так і бізантыйскія рысы?
  • што адзін з ультраправых рухаў можа знайсьці натхненьне сярод руху супраць абортаў і руху за захаваньне тэрытарыяльнай цэласьці краіны?

Артыкулы, напісаныя 10 — 24 кастрычніка[рэдагаваць крыніцу]

Battle of the Yser2.jpg

Артыкулы, напісаныя 25 верасьня — 9 кастрычніка[рэдагаваць крыніцу]

Miensk, Vialikaja Bernardynskaja. Менск, Вялікая Бэрнардынская (1900) .jpg
  • што менскія крамы і майстэрні могуць насіць назву іншага гораду і быць пабудаванымі на месцы двух ранейшых грамадзкіх аб’ектаў? (на выяве)
  • зь якіх прычынаў горад палёў і арлоў стаў першай асаблівай эканамічнай зонай трэцяй па велічыні краіны сьвету?
  • што адзіны гандбольны клюб у сьвеце, які трапіў у Лігу чэмпіёнаў за тры гады свайго існаваньня, пазбавіўся фінансаваньня ўжо праз два гады пасьля гэтага?
  • што рэлігійны канфлікт між дзьвюма царкоўнымі плынямі хрысьціянства можа разгарэцца між царкоўнымі герархамі з адной краіны?
  • чаму адзін з удзельнікаў узброенага падпольля крытыкаваўся перш за ўсё не за сваю палітычную дзейнасьць, а за экспэрымэнты ў літаратуры?
  • што на здымку фільму паводле матываў аднаго з фэнтэзі ХХ стагодзьдзя можа паўплываць таксама мультфільм?
  • што сучасная форма аднаго з найбольш істотных малітоўных хрысьціянскіх заклікаў існуе амаль паўтара тысячагодзьдзя?
  • што вядомы спэцыяліст па беларускім краязнаўстве пасьпеў папрацаваць пры чатырох розных дзяржавах?

Артыкулы, напісаныя 10 — 24 верасьня[рэдагаваць крыніцу]

Minsk Watch Factory Luch.JPG
  • што несапраўдная Эйфэлева вежа можа быць часткай старажытнае нацыянальнае традыцыі?
  • як будынак адукацыйнай установы можа быць таксама домам для праектаў дэмакратычных пераўтварэньняў адразу дзьвюх дзяржаваў?
  • што паліва, якое можа пасунуць традыцыйныя віды, у асноўным здабываецца трыма з найбуйнейшых краінаў сьвету?
  • чаму спартовыя практыкаваньні могуць быць зьвязаныя таксама з рэлігійнай дзейнасьцю?
  • што дарагая драўніна — гэта ня толькі рэдкія пароды дрэва, а яшчэ й вынік асаблівых хімічных рэакцыяў?
  • што сучасная архітэктура можа спалучаць дасягненьні францускіх каралёў і Амэрыкі другой паловы ХІХ ст.?
  • чаму выправы ордэна, што імкнуўся да хрысьціянізацыі адной з краінаў Эўропы, значны час працягваліся нават пасьля яе хрысьціянізацыі?
  • што даўняя швайцарская індустрыя па вырабе гадзіньнікаў шчыльна зьвязаная таксама з адзіным гадзіньнікавым заводам у Беларусі?

Артыкулы, напісаныя 25 жніўня — 9 верасьня[рэдагаваць крыніцу]

Rudy 102 RB1.JPG

Артыкулы, напісаныя 10 — 24 жніўня[рэдагаваць крыніцу]

Серпухаўская вуліца ў бок Магазіннай.jpg
  • што ўжо праз паўгады пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў ёй існаваў праект першае рэспубліканскае канстытуцыі дзяржавы?
  • чаму адна з сучасных тэрарыстычных арганізацыяў ня толькі дзейнічае ў рэгіянальным маштабе, але й намагаецца атрымаць уладу над усім мусульманскім насельніцтвам сьвету?
  • што плямістая котка з рысамі янота — зусім не фантастычная істота, а сапраўдная жывёла і сымбаль цэлае краіны?
  • зь якой прычыны адна з дыяспараў у краіне Эўропы ніколі ня мела адзінае мовы?
  • чаму адзін і той жа будынак мог ведаць мэцэнатку нацыянальнага руху, савецкую намэнклятуру й сучасных адміністрацыйных працаўнікоў?
  • што прадстаўнікі рэгіянальнае ўлады ў якасьці ўласных рэзыдэнцыяў часта могуць мець замкі?
  • якім чынам адзін зь вядомых праціўнікаў антысэміцкае палітыкі мог сам выказвацца на яе карысьць?
  • што ня толькі турма можа быць названай у гонар вуліцы, але й гэтая вуліца ў гонар турмы? (на выяве)

Артыкулы, напісаныя 25 ліпеня — 9 жніўня[рэдагаваць крыніцу]

Guinea Sierra Leone Ebola Map April 14 2014.jpg
  • што адна з найкарацейшых войнаў сьвету можа распаўсюдзіць баявыя дзеяньні адразу на два паўшар’і?
  • якім чынам погляды на савецкую палітыку могуць спрычыніцца да расколу сярод руху за беларускую дзяржаўнасьць?
  • што нацыянальную сыстэму пісьма можна заснаваць на назвах дрэваў і выкарыстоўваць як мову жэстаў?
  • якім чынам старажытны язычніцкі культ знаходзіў адлюстраваньне ў літаратуры сучаснай Эўропы?
  • чаму біялёгія можа спрыяць таксама й дасьледаваньню космасу?
  • што наймацнейшая з усіх зафіксаваных успышак адной хваробы можа пашырыцца на тэрыторыі чатырох краінаў за некалькі месяцаў? (на выяве)
  • чаму вызвольная барацьба можа закрануць адразу чатыры краіны?
  • у чым заключаецца ўплыў беларускае мовы на некаторыя іншыя суседнія мовы?

Меркаваньні[рэдагаваць крыніцу]

што «адна з найкарацейшых войнаў» сьвету можа распаўсюдзіць баявыя дзеяньні адразу на два паўшар’і?

Першая сусьветная (5 гадоў)? Не? Тады мо’ Другая (7 гадоў)? Згаданая ў артыкуле вайна за аўстрыйскую спадчыну (9 гадоў)? Дарэчы, яшчэ й Дзевяцігадовая вайна. Найкарацейшая, магчыма, вайна чацьвярнога альянсу (1718—1720). Можа лепей які-небудзь іншы факт абраць, болей адназначны? -- Renessaince 13:59, 31 ліпеня 2014 (FET)

Першая й Другая сусьветныя, наколькі мне вядома, ня мелі такога маштабу адразу на двух паўшар’ях. Вядома ж, буду рады, калі прапануеце сваё. --Глеб Бераставы (гутаркі) 14:27, 31 ліпеня 2014 (FET)
«адна з найкарацейшых войнаў» дакладна не падыходзіць, бо ўводзіць у зман! Я вось таксама таму і зазірнуў на старонку абмеркаваньня, бо быў зьдзіўлены гэтаму сьцьверджаньню. Першая сусьветная доўжылася больш за 4 гады, другая, як вядома, 6. Ну, гэта да слова. А была яшчэ, напрыклад, вайна за Фальклэдзкія астравы :)--Lesnas ättling (гутаркі) 21:20, 9 жніўня 2014 (FET)
Фолклэндзкая вайна сюды не падыходзіць, бо яна не распаўсюджвалася на абодва паўшар’і. Але сапраўды, вельмі шмаь іншых войнаў (ужо прыведзеных мной вышэй), якія адразу прыходзяць на розум пры гэтым неадназначным азначэньні. -- Renessaince 21:30, 9 жніўня 2014 (FET)
Можа штось кшталту «адна з войнаў XVIII стагодзьдзя»?--Lesnas ättling (гутаркі) 22:42, 9 жніўня 2014 (FET)
З улікам узьнікненьня істотных супярэчнасьцяў лічу самым аптымальным пакуль прыняць прапанову шаноўнага ўдзельніка Silk user blue online.pngLesnas ättling, пасьля чаго, думаю, іншыя зацікаўленыя ўдзельнікі таксама выкажуцца (дарэчы, мяркую вызначэньне, прыведзенае мною, зьяўляецца даволі вузкім і неўнівэрсальным для іншых войнаў). --Глеб Бераставы (гутаркі) 12:15, 10 жніўня 2014 (FET)
Якім чынам яно можа быць вузкім і неўнівэрсальным, калі пасуе для ўсіх пералічаных мною войнаў? -- Renessaince 08:34, 17 жніўня 2014 (FET)

Артыкулы, напісаныя 10—24 ліпеня[рэдагаваць крыніцу]

Olimpijka Baranow cm01.jpg
  • які лёс перанесла асфальтавая цёзка спартовага адзеньня?
  • што плянаваная магістраль вакол аднаго гораду можа аб’яднаць адразу ўсход і захад краіны?
  • чаму забойства падлеткаў можа спрычыніцца да самага жорсткага рэгіянальнага канфлікту за апошнія пяць гадоў?
  • што дамова, паводле якой Рэч Паспалітая здолела выйсьці з адной найбольш разбуральных войнаў краіны, была ратыфікаваная ейным Соймам амаль праз сто гадоў?
  • што нягледзячы на некаторыя няўдачы ў дзяржаўнай моўнай палітыцы прасоўваньне мовы пасьпяхова можа пераймацца энтузіястамі?
  • якія сьведчаньні надаваліся падчас нядаўнае катастрофы на ўсходзе Ўкраіны?
  • што беларускі місіянэр можа выдатна ведаць расейскую літаратуру й абысьці амаль увесь Блізкі Ўсход і Паўночна-Ўсходнюю Афрыку?
  • што для зносінаў на мове можа быць дастаткова ўсяго каля ста каранёў?

Артыкулы, напісаныя 25 чэрвеня — 9 ліпеня[рэдагаваць крыніцу]

Medininkai Monument 1991.jpg

Заўвагі[рэдагаваць крыніцу]

…у сусьветным спартовым спаборніцтве … ўдзельнічацьме каманда зь непрызнанае дзяржавы

Калі гэта пра азэрбайджанскі Карабах Агдам, дык зь непрызнанае дзяржавы УЭФА не дапусьціла б нізавошта. -- Renessaince 01:06, 10 ліпеня 2014 (FET)

Гэта пра Шэрыф, які, як мне вядома, прыналежыць да дэ-факта існага Прыднястроўя, але гуляе пад сьцягамі Малдовы. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:20, 10 ліпеня 2014 (FET)

Артыкулы, напісаныя 10 — 24 чэрвеня[рэдагаваць крыніцу]

Владимирская 54 Киев 2010 01.JPG

Артыкулы, напісаныя 26 траўня — 10 чэрвеня[рэдагаваць крыніцу]

Улица Койдановская после пожара.Гравюра конца XIX в..jpg

Меркаваньні[рэдагаваць крыніцу]

Гэта ж абмеркаваньне. Тут ня трэба нічога не выдаляць, калі не падабаецца: лепей прапанаваць свой варыянт, выправіць самому ці замяніць на лепшую альтэрнатыву. А ў шаблён уставіць пэўную колькасьць найлепшых выразаў (колькі там іх звычайна прынята). -- Renessaince 09:22, 5 чэрвеня 2014 (FET)

Артыкулы, напісаныя 10—25 траўня[рэдагаваць крыніцу]

Belarus-Minsk-Church of Alexander Nevsky-3.jpg
  • што да другой паловы мінулага стагодзьдзя на захадзе Беларусі захоўваліся рэлікты маўленьня заходніх балтаў?
  • якім чынам у беларускім выяўленчым мастацтве адлюстраваныя нават промыслы часоў Бронзавага веку?
  • што ва ўласнасьці беларусаў знаходзіцца толькі крыху больш за 10% ворнае зямлі?
  • як гісторыка-культурны комплекс паспрыяў ня толькі першай згадцы мястэчка на захадзе Беларусі, але й уладкаваньню ўдзельных зносінаў у ВКЛ?
  • што асноўная частка найпапулярных хакейных матчаў не ўяўлялі сабою рэгулярныя спаборніцтвы?
  • колькі аб’ектаў улічаныя паводле цяперашняй праграмы захаваньня гісторыка-культурнай спадчыны ў Беларусі?
  • што на Балканах некалькі стагодзьдзяў захоўваюцца гаворкі, блізкія адначасова як славакам, так і ўкраінцам?
  • што збудаваньню царквы на адной з гістарычных ускраінаў Менску спрыяла жанчына, якая пацярпела ў выніку аднаго з этапаў баўгарскага вызвольнага руху?

Артыкулы, напісаныя 25 красавіка — 9 траўня[рэдагаваць крыніцу]

RedArmy Paratroops Baku 1990.jpg

Артыкулы, напісаныя 10—24 красавіка[рэдагаваць крыніцу]

Battle of Khotyn 1673.PNG

Артыкулы, напісаныя 26 сакавіка — 9 красавіка[рэдагаваць крыніцу]

Свята Софія Київська.jpg
  • што народная памяць пра вымерлую мову можа захоўвацца ня толькі сярод энтузіястаў, але і ў назвах мясцовага транспарту і зьвяроў?
  • на якія групы падзяляліся беларусы-палешукі паводле прыродных умоваў ля свайго месца жыхарства?
  • што 14 дэпутатаў славацкага парлямэнтузвычайныя людзі?
  • як эфэкт зь бяскрыўднай назвай можа адбіцца на чалавечай памяці?
  • што ў Вялікім Княстве Літоўскім была складаная сыстэма гандлю разнастайнымі відамі футра?
  • якія крытэры мае сыстэма клясыфікацыі населеных пунктаў і рэгіёнаў Польшчы?
  • што амаль 50 год у Паўночнай Карэі ва ўмовах канцэнтрацыйнага лягеру ўтрымліваліся ня толькі палітычныя зьняволеныя, а нават іх сваякі?
  • што малітва аб Украіне праводзіцца ў храме, якому амаль 1000 гадоў?

Артыкулы, напісаныя 11 — 25 сакавіка[рэдагаваць крыніцу]

Pope Alexander Vi.jpg

Артыкулы, напісаныя 26 лютага — 10 сакавіка[рэдагаваць крыніцу]

Dudar A.jpg
  • чаму зьмены ў пастаўцы аднаго зь відаў сыравіны могуць прывесьці да зьменаў у адміністрацыйнай палітыцы на тэрыторыі сучаснай эўрапейскай краіны?
  • што сьвята прыходу хрысьціянства ў Ірляндыю сьвяткуецца нават на адных з астравоў Карыбскага мора?
  • колькі ў Беларусі існуе храмаў з асаблівым статусам, нададзеным непасрэдна Папам Рымскім?
  • што ўжо праз тры гады пасьля свайго заснаваньня адзін зь беларускіх фэстываляў ня здолеў адбыцца?
  • што некаторыя з дыялектаў Цэнтральнай Эўропай сталі асновай адразу трох германскіх моваў?
  • што аблысеньне можа быць выкліканае няправільным харчаваньнем і стрэсамі?
  • што адзін зь беларускіх паэтаў арыштоўваўся бальшавікамі за творы патрыятычнае тэматыкі ўжо ў 24-гадовым узросьце? (на выяве)
  • якімі прычынамі выкліканая цяперашняя расейская інтэрвэнцыя ва Ўкраіну?

Артыкулы, напісаныя 11 — 25 лютага[рэдагаваць крыніцу]

Marshal Rydz-Smigly LOC hec 27123.jpg

Артыкулы, напісаныя 28 студзеня — 10 лютага[рэдагаваць крыніцу]

Maładečna, Mienskaja brama. Маладэчна, Менская брама (1930-39).jpg
  • як нацыянальныя кухні ўвасабляюць рэцэпт кавы зь лікёрам?
  • якім чынам разуменьне роднасных моваў на Фарэрскіх астравох адрозьніваецца ад іх разуменьня паміж жыхарамі двух суседніх гарадоў?
  • чаму мэлёдыя перад уваходам у скандынаўскую мітычную залю выконваецца ўсяго тры хвіліны?
  • як пацярпелі ўдзельнікі паўстаньня, у выніку якога быў забіты Язафат Кунцэвіч, а таксама горад, дзе адбыліся ягоныя падзеі?
  • што адзін з праскіх мастоў названы ў гонар чэскага літаратара й журналіста, які значную частку сваёй творчасьці прысьвячаў гісторыі роднай краіны і сацыяльным праблемам?
  • што беларуская дыяспара Эстоніі мае школу, названую ў гонар Уладзімера Караткевіча?
  • колькі вуліцаў у гонар беларускіх гістарычных і культурных дзеячоў мела беларускае мястэчка ў складзе Польшчы?
  • што адну зь віртуальных сыстэмаў для пошуку інфармацыі ў інтэрнэце здолелі стварыць усяго чатыры бібліятэкі?

Артыкулы, напісаныя 17 студзеня — 27 студзеня[рэдагаваць крыніцу]

Taizé Strasbourg BLR 004.JPG

Артыкулы, напісаныя 9—16 студзеня[рэдагаваць крыніцу]

211.5 Les Tuileries vues du Louvre.jpg
  • як родапачынальнік пінскае галіны князёў Ізяславічаў здолеў вярнуць Слуцак у склад Тураўскага княства?
  • што забарона на некаторыя імёны можа ўскладніць разуменьне ў маштабах цэлае мовы?
  • як дзяржава ва Ўсходняй Эўропе зьяўлялася манархіяй без манарха і фактычна кіравалася адміралам бяз флёту?
  • што ў часы эстонскага нацыянальнага абуджэньня эстонцы былі другім паводле пісьменнасьці народам Расейскай імпэрыі?
  • якім чынам памер часьцінак цэмэнту вызначае ягоную якасьць?
  • як страта памежных тэрыторыяў адбілася на дзяржаўнай палітыцы міжваеннай Вугоршчыны?
  • зь якой прычыны сацыялістычны ўрад у скандынаўскай краіне пацярпеў паразу нягледзячы на савецкую падтрымку?
  • чаму францускі каралеўскі палац стаў рэзыдэнцыяй толькі апошняга караля Францыі?

Артыкулы, напісаныя 29 сьнежня — 8 студзеня[рэдагаваць крыніцу]

HerodtheGreat2.jpg
  • чаму амэрыканскі мастак, які параўноваў уплыў на мадэрнізм зь дзіцячымі творамі, замест назваў надаваў сваім карцінам толькі лічбавыя адзнакі?
  • што жаданьне шляхты мець добрае здароўе прымусіла літоўскіх сялянаў стаць адной з прычынаў значнага вынішчэньня баброў?
  • якім чынам гераіня японскага эпасу дала імя першай мышы ў сьвеце, народжанай без удзелу самца?
  • што папулярны серад месьцічаў князь здолеў вытрымаць самую працяглую аблогу часоў Кіеўскае Русі?
  • з прычыны якіх гістарычных падзеяў імя Ірада набыло нэгатыўную канатацыю ў народзе?
  • што твор у гонар Вітаўта праслаўляў, у прыватнасьці, палітыку аб’яднаньня ўсходніх славянаў на чале зь Літвою?
  • што францускі імпэратар дапамог мужу бэльгійскай прынцэсы стаць імпэратарам краіны ў іншай частцы сьвету?
  • што ў сваёй дзейнасьці беларускаму ювэліру, які аднавіў страчаную беларускую сьвятыню, могуць дапамагчы ўспаміны пра ўменьне дзеда?

Аўтаматычная архівацыя[рэдагаваць крыніцу]

Часова адключыў аўтаматачную архівацыю, бо цяперашняя дата (23 сьнежня 2012 — 5 студзеня 2013) апрацоўваецца няправільна. Уключу назад пасьля выпраўленьня. —zedlik 03:55, 24 лютага 2013 (FET)